Беларускі фальклор

Вид материалаДокументы

Содержание


2.1. Рытуальна-магічная сфера беларускага фальклору
Зімовы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.
Веснавы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.
Летні цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.
Восеньскі цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.
Прадзільныя (піліпаўскія) песні.
Радзінная паэзія.
Вясельная паэзія.
Хаўтурныя галашэнні.
2.2. Малыя жанры беларускага фальклору (парэміі)
2.3. Фальклорная проза
Чарадзейна-фантастычныя казкі.
Рэалістычныя казкі.
Легендарныя аповеды.
Прымхлівыя аповеды
Рэалістычныя аповеды
Анекдатычныя казкі
Анекдоты, жарты, досціпы (гумарэскі)
2.4. Баладныя песні
2.5. Духоўныя вершы і псальмы
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4
2. Жанры і віды беларускага фальклору


2.1. Рытуальна-магічная сфера беларускага фальклору


Замовы. Каляндарная абраднасць. Сямейна-бытавая абраднасць. Два пачаткі святочна-абрадавай культуры беларусаў (апаланічнае і дыянісійскае). Абрадавая паэзія.


2.1.1. Замовы.

Паходжанне, магічнае прызначэнне і лёс замоў. Традыцыйныя і новыя носьбіты магічнай практыкі. Тэматычна-функцыянальная класіфікацыя замоў. Міфалагічная карціна свету ў замовах. Язычніцтва і хрысціянства ў замовах. Семантыка і структура замоўных формул. Магічная аснова кампазіцыі замоў. Функцыянальная паэтыка замоў. Магічная функцыя рытмікі, тропікі, сінтактыкі. Замова, заклінанне, малітва.


2.1.2. Каляндарна-абрадавая паэзія беларусаў.

Падзел на чатыры каляндарныя цыклы. Жанравыя песенныя формы (заклінальныя, рытуальныя, велічальныя, дакаральныя (жартоўныя) і абрадавыя лірычныя песні). Характар лірызму ў творах.

Зімовы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.

Рытуальна-міфалагічны змест калядных абрадаў, звычаяў, песень. Куцця і дзяды. Феномен калядных «хаджэнняў» і «ваджэнняў». Каляды і Каляда: абрадава-паэтычная канкрэтызацыя і межы навуковай інтэрпрэтацыі. Мастацкі свет калядных песень. Ідэлічны хранатоп. Сістэма персанажаў, міфалагізацыя вобраза гаспадарскага двара. Ваджэнне «казы» як песенна-сімвалічнае адлюстраванне старажытнага ахвярнага абраду. Рытуальныя калядныя гульні і іх паэзія («Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчур» і інш). Шчадроўскія песні. Песні на Васілле. Калядныя варожбы ў вербальным выражэнні.

Веснавы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.

Багацце відаў беларускіх веснавых песень. Нацыянальна адметныя віды веснавой паэзіі беларусаў.

Масленічныя песні. Генезіс і семантыка вобраза Масленкі. Рытуальная ідэя масленічных абрадаў і звычаяў. Склад масленічных песень. Іх тыпалогія і нацыянальная спецыфіка. Песенная семантыка абрадавай ежы

Гуканне вясны. Асноўныя матывы, рытуальна-міфалагічны змест і паэтыка вяснянак. Архетыпная аснова сістэмы жаночых персанажаў (Вясна і яе маці Зямля).

Валачобныя песні. Валачобніцтва і калядаванне. Геаграфія валачобных песень. Адметнасць прыпеваў. Функцыянальна-тэматычны склад валачобных песень. Асноўныя матывы (надыход Вялікадня, валачобніцтва, велічанне, выпрошванне дароў, пажаданні). Вобразы адрасатаў валачобных песень (гаспадар, гаспадыня, паніч, паненка, бабка, сірата, удава). Матыў «жыта кліча гаспадара адведаць яго». Сюжэт «гаспадар выбіраецца на агледзіны жыта». Сустрэча з хрысціянскімі апекунамі земляробства. Песні на каляндарную тэму – вербальны рытуал стварэння новага часавага цыкла. Матыў «дзіўныя праявы ў двары» і яго развіццё.

Веснавыя карагодныя і гульнёвыя песні. Генетычна-функцыянальная сувязь з магіяй і абрадамі. Тыпы намінацый. Сінкрэтызм структурных элементаў і ўмоў выканання. Тыпалогія матываў (матывы палявання, аграрныя, любоўна-шлюбныя). Паэтыка сюжэта. Семантыка вобразнага паралелізму.

Юраўскія песні. Міфалагічная семантыка вобраза Юр’я і яго маці. Матыў адмыкання зямлі. Юраўскі карагод.

Песні абраду ваджэння і пахавання «стралы». Семантыка вобраза «стралы». Паэзія абраду ў кантэксце сюжэта асноўнага славянскага міфа (лінія барацьбы Грамавіка са змеем і сямейная лінія).

Траецкія, куставыя і майскія песні, іх арэалы, агульнае і адметнае. Адлюстраванне культу прыроды і культу продкаў. Вобразы бярозкі, Куста, Маі, дзявоцкага войска, прыпявалначак. Ідэйна-тэматычныя асаблівасці траецкіх, куставых і майскіх песень. Абрадава-візуальнае і паэтычнае. Аграрна-гаспадарчая і любоўна-шлюбная тэматыка. Тэма кумавання ў траецкіх ппеснях, скаргі на долю ў куставых песнях. Адметныя матывы.

Русальныя песні, іх арэал. Генезіс і семантыка вобраза русалкі. Абрад праводзінаў русалкі. Міфалагічныя матывы ў русальных песнях.

Летні цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.

Склад летніх песень (купальскія, пятроўскія, касецкія, жніўныя песні).

Купалле. Структурна-семантычныя асаблівасці купальскай абраднасці. Міфалагічны першашлюб – аснова купальскага рытуалу. Папараць-кветка як знакавы вобраз. Аграрна-шлюбная семантыка матыву «ігра сонца». Абумоўленасць складу купальскіх песень рытуальнай ідэяй Купалля. Рытуальныя купальскія песні. Купальскія міфалагічныя песні. Вобразы Купалы і яе дачкі (трох дачок). Архаічная андрагіннасць Купалы. Заклінальныя песні. Матыў барацьбы з нячыстай сілай. Карагодныя песні і іх прыпевы. Сродкі стварэння антысвету ў жартоўных песнях. Сюжэты купальскіх балад. Міфалагічны аспект купальскіх балад. Матыў метамарфозы. Матыў сакральнага шлюбу. Матыў падману дзяўчыны. Геаграфія купальскіх песень і звычаяў.

Жніўныя песні. Зажынкі і іх паэзія. Ключавыя тэмы і кампазіцыйныя элементы зажынкавых песень. Уласна жніўныя песні. Паэтычнае структураванне прасторы і часу. Прыродныя канцэпты. Знакавыя вобразы (жыта, поле, жнеі, палуднічкі, сярпочкі, малодачка, пан, прыганяты, павязнічак, дарога, перапёлка і інш.). Баладны матыў «ваўкі-нянькі» і яго рытуальны падмурак.

Дажынкавыя песні. Галоўныя матывы. Адлюстраванне дажынкавай абраднасці («палоць бараду», «завіванне барады», «вяртанне сілы», вянок (кветка), частаванне жнеек). Архаічныя структуры «жніво – вайна», «вянок – божы дар», новая хата жыта. Семантыка вобразаў Раю, Спарыша, Спарыні. Семантычны комплекс вобраза пана (паночка): архаічнае ядро і сацыяльныя навацыі.

Адметнасць талочных песень. Вобразы талакі і гаспадароў.

Восеньскі цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі.

Восеньскія каляндарныя песні – адметная асаблівасць беларускага фальклору. Геаграфічнае распаўсюджанне восеньскіх песень і іх рэгіянальныя віды. Народная тэрміналогія. Прыродны, працоўны, бытавы кантэксты восеньскіх песень. Паэтычныя знакі кантэкстаў, асацыятыўна-вобразная сінтактыка знакаў.

Склад восеньскіх песень. Элегізм як дамінуючая форма мастацкасці. Жанрава адметныя ракурсы бачання свету прыроды, аспектаў працы, чалавека.

Прадзільныя (піліпаўскія) песні.

Прамежкавае каляндарнае становішча прадзільных песень. Калектыўныя попрадкі як бытавы кантэкст песень. Звычай першага «запрадання». Паэтызацыя кужалю. Этнаграфічны субстрат твораў. Лексіка прадзення. Паэтыка часу і месца.

Элегічныя і жартоўныя песні. Вобразы працавітых, гуллівых і лянівых праль. Матыў стомленасці. Тэма нешчаслівага сямейнага жыцця. Антытэза як структурны кампанент кампазіцыі твораў. Сістэма проціпастаўленняў: нядобразычлівая чужая сям’я – родная сям’я, злосны свёкар – родны бацька, дрэнны муж – клапатлівы мілы і г. д.

Матыў Каляд у піліпаўскіх песнях.


2.1.3. Сямейны абрадавы комплекс беларусаў (радзіны і хрэсьбіны, вяселле, пахаванне і памінанне) і яго паэзія.


Абрады жыццёвага цыкла як «абрады пераходу». А. ван Генеп і яго метад даследавання сямейных абрадаў. Міфалагічная універсалія «праз смерць да новага нараджэння». Семантычная аснова абраднасці жыццёвага цыкла. Трайчастая кампазіцыя пераходных абрадаў.

Радзінная паэзія.

Рэгламентацыя паводзінаў цяжарнай жанчыны. Забароны, парады і іх тлумачэнне. Драматургія радзіннай абраднасці і яе паэтычнае ўвасабленне. Сістэма персанажаў (парадзіха, бацька дзіцяці, дзіця, бабка). Рэальнае і ідэальнае ў іх стасунках. Дзіця – дар бога. Гендэрны аспект. Жанравыя віды хрэсьбіннай паэзіі (заклінальныя, велічальныя, жартоўныя, бяседныя песні, тосты, прыгаворкі, жарты). Мастацкая дваістасць вобразаў бабкі і кумоў. Эратычная сімволіка хрэсьбінных песень. Асноўныя матывы бяседных песень. Радзінна-хрэсьбінная тэма ў прыказках і прымаўках.

Вясельная паэзія.

Тыпы беларускага вяселля. Паэтыка вясельных песень і прыгаворак як матэрыял для рэканструкцыі гісторыі вясельнай абраднасці. Вясельныя чыны і іх песенная рэпрэзентацыя.

Трайчастая кампазіцыя беларускай вясельнай абраднасці. Рытуальныя і ілюстрацыйныя песні. Перадвясельныя абрады і звычаі: тэрміналогія, змест, сэнс, функцыя. Формульныя тэмы перадвясельнай паэзіі. Вобразныя коды каравайных песень (рытуальны, міфалагічны, сімвалічны і інш.).

Рытуальны сцэнарый вяселля. Стаўбовы абрад. Сімволіка абрадаў пасаду (саджэнне на дзяжу, расплятанне касы, застрыганне, пакрыванне). Рытуальна-эмацыянальныя тэмы маладой, маладога, ад’езду, дарогі, сустрэчы і інш. Харавы дыялог «партыі жаніха» і «партыі нявесты» на вяселлі ў хаце маладой і ў хаце маладога.

Модусы мастацкасці вясельнай паэзіі. Паэтыка велічальных і дакаральных (жартоўных) песень. Асноўныя семантычныя коды вясельнай тропікі (касмалагічны, анімалістычны, арніталагічны, раслінны). Эратычная сімволіка абрадавай атрыбутыкі і вясельных песень. Каліна як сімвал цноты. Паслявясельныя абрады і звычаі. Тыпы гасціны («пярэзвы», «бабскі вечар», госці ў хаце жаніха).

Хаўтурныя галашэнні.

Вера ў замагільнае жыццё і магчымасць сувязі са светам жывых – аснова пахавальных і памінальных абрадаў. Пераважна жаночы характар галашэнняў. Тэма смерці як сямейнай трагедыі. Традыцыйныя кампазіцыйныя блокі галашэнняў (звароты-воклічы да нябожчыка, пытанні-воклічы, малюнкі мінулага, цяперашняга, будучага, метафарычныя апісанні магілы і іншасвету, заклікі да нябожчыка, звароты да прыродных сіл, папрокі і г. д.). Характар тропікі. Лексіка-стылістычныя асаблівасці.

Памінальны хранатоп. Дзяды. Псальмы і духоўныя вершы ў кантэксце пахавальнай і памінальнай абраднасці.


2.2. Малыя жанры беларускага фальклору (парэміі)


Маўленчыя жанры фальклору.Старажытнасць паходжання выслоўяў, прыказак, прымавак, загадак.


2.2.1. Выслоўі.

Пазафальклорная і фальклорная маўленчая дзейнасць. Маўленчыя стэрэатыпы як элементарныя фальклорныя тэксты-выслоўі і як фразеалагізмы. Магічная функцыя старажытных выслоўяў. Выслоўі як надзейная крыніца міфалагічных і этнаграфічных звестак. Эстэтычная і інвектыўная функцыі выслоўяў у камунікатыўных актах. Пазатэкставыя сувязі выслоўяў (міфалогія, прыкметы, звычаі, абрады, павер’і, іншыя фальклорныя тэксты).

Групы выслоўяў паводле іх зместу і функцыянальнага прызначэння. Выслоўі-жарты і каламбуры. Вітанні і зычэнні. Прысяганні, праклёны, ганьбаванні. Дражнілкі-кепікі з ужываннем уласнага імя. Выслоўі-параўнанні.

Прамежкавае становішча выслоўяў паміж фразеалагізмамі, з аднаго боку, і прыказкамі і прымаўкамі, з другога.


2.2.2. Прыказкі і прымаўкі.

Азначэнне жанраў. Протапрыказкі, іх утылітарнае прызначэнне. Магчымасць ужывання па аналогіі. Галоўныя формы прыказак: прамое выказванне і іншасказанне. Віды класіфікацый: алфавітны, лексічны, манаграфічны, генетычны, тэматычны, логіка-семіятычны. Культурныя крыніцы прыказак і прымавак. Падабенства славянскіх прыказак. Парэміі і рэальнасць. Прыказкі як звод народнай маралі. Уяўная супярэчлівасць маральных установак і каштоўнасцей. Гендэрны аспект беларускіх прыказак. Мастацкія асаблівасці прыказак і прымавак (тропіка, сінтактыка, вершавасць). Функцыя ўласных імёнаў. Вобразнасць прымавак. Прымаўкі і фразеалагізмы.


2.2.3. Загадкі.

Паходжанне загадак. Функцыянальнае прызначэнне загадак: міфалагічны і магічны аспекты. Культурны кантэкст загадак. Старажытная тэматыка загадак і яе гістарычнае пашырэнне (чалавек, прыроднае і культурнае асяроддзе). Мастацкія тыпы загадак. Структура загадак. Аб’ект загадкі і яго метафарычны вобраз. Семантычная логіка метафары. Міфалагічныя і паэтычная метафары. Кампазіцыя загадак. Рытміка і гукапіс.


2.3. Фальклорная проза


Склад фальклорнай прозы. Дыскурсіўная проза: міфалагічная (вербалізмы міфалагічных уяўленняў аб персанажах вышэйшай і ніжэйшай міфалогіі, прыродных з’явах і стыхіях), каляндарна-святочная (аб святах, абрадах, іх рэгламенце), сямейна-абрадавая (рэгламент радзін, хрэсьбін, вяселля, пахавання), народна-хрысціянская (уяўленні аб хрысціянскіх персанажах, святых і звязаных з імі звычаях, прыкметах, павер’ях, забаронах, перасцярогах і г.д.), магічная (парады, патрабаванні, тлумачэнні, рэгламентацыі, перасцярогі, звязаныя з бытавой магічнай практыкай). Наратыўная проза: казкавая, няказкавая і іх смехавыя формы. Віды казак. Жанры няказкавай прозы. Сінтэтычныя з’явы (легендарная казка, анекдатычная казка, гістарычна-тапанімічная легенда).


2.3.1. Казкі.

Азначэнне жанру. Паказальнікі сюжэтаў.

Анімалістычныя казкі.

Праблема паходжання. «Паляўнічая» тэорыя. Роля татэмістычнага міфа. Водгаласы абраду ахвярапрынашэння жывёл. Характар абмалёўкі жывёл. Сацыяльная структура звярынага грамадства. Самадастатковыя асобы. Звярыная сям’я: маці і дзеці. Падаплёка канфліктаў у свеце жывёл. Стасункі жывёл і людзей. Антыномія маральных установак у казках аб жывёлах. Сюжэт «прыгоды звярынага трыкстэра». Псіхалагічныя тыпы. Рух да алегарычнасці. Кумулятыўныя казкі. Анімалістычныя казкі і байка.

Чарадзейна-фантастычныя казкі.

Шырокі спектр навуковых падыходаў да асэнсавання спецыфікі жанру. Гістарычныя вытокі чарадзейнай казкі. Архаічныя дыдактычныя аповеды як папярэднікі казак. Іх роля ў абрадзе ініцыяцыі. Міфалагічнае як «глеба і арсенал» казачнай фантазіі. Жанравая трансфармацыя старажытных апавяданняў. Мадэль свету чарадзейных казак (цэнтр, перыферыя, мяжа). Мастацкі свет чарадзейных казак. Ідыліка, драматызм і героіка. Сюжэты і матывы. Галоўныя каштоўнасці. Казкавы хранатоп. Традыцыйныя формулы чарадзейнай казкі (ініцыяльныя, медыяльныя, фінальныя). Катэгорыя ўлады. Антытэтычнасць казачных персанажаў: станоўчыя / адмоўныя, актыўныя / пасіўныя, арыстакратычныя / дэмакратычныя, звычайныя / звышнатуральныя. Генезіс казачных герояў і іх ворагаў.

Структурнае вывучэнне чарадзейнай казкі. Кніга У. Я. Пропа «Марфалогія чарадзейнай казкі». Сталыя і пераменныя велічыні ў казцы. Суадносіны функцыі і атрыбутаў дзеючых асоб. Тыпалогія персанажаў. Структура чарадзейнай казкі.

Рэалістычныя казкі.

Разнавіднасці рэалістычных казак. Умоўна рэалістычныя карціны свету і іх мастацкае бачанне.

Авантурна-навелістычныя казкі. Псіхатып героя. Прыгоды героя як аснова сюжэта. Шматэпізоднасць. Пераасэнсаванне архаічных структур.

Бытавыя казкі. Характары і канфлікты. Праблематыка. Стэрэатыпныя развязкі сюжэтаў. Гендэрная тыпалогія.

Сацыяльныя казкі. Сфера канфліктаў. Механізмы абароны ўласнай годнасці. Тыпалогія пераможцаў. Мастацкая этыка. Камізм сітуацый. Роля дыялогу. Маўленчая характарыстыка персанажаў.

Грані беларускага нацыянальнага характару ў рэалістычных казках.


2.3.2. Няказкавая проза.

Няказкавая проза – крыніца вывучэння светапогляду беларускага народа. Суадносіны інфарматыўнай і эстэтычнай функцый. Праблема жанравай класіфікацыі і сістэматызацыі тэкстаў. Вобласці легендарнага, фантастычнага, рэалістычнага. Жанравызначальныя прыкметы легенд, прымхліц, бываліц, апавяданняў-успамінаў, анекдотаў. Контуры жанравых карцін свету. Жанравыя хранатопы.

Легендарныя аповеды.

Тэматычна-функцыянальны склад беларускіх легенд.

Міфалагічныя легенды. Прэцэдэнтнае мысленне. Этыялагічная функцыя міфалагічных легенд. Віды міфалагічных легенд (касмаганічныя, заагенічныя, антрапагенічныя, эсхаталагічныя). Дэміург і чорт (д’ябал)

Гістарычныя легенды. Міфалагізацыя беларускай гісторыі. Глыбіня народнай памяці. Этнагенетычная тэма. Легенды аб паходжанні беларусаў, першых насельніках беларускай зямлі, палешуках і палевіках. Беларускія культурныя героі. Мастацкая апрацоўка гістарычных фактаў, біяграфій, падзей мінулага і новага часу.

Тапанімічныя легенды. Гістарызм тапанімічных легенд беларусаў. Геаграфічныя суб’екты і аб’екты. Народныя этымалагічныя тлумачэнні тапонімаў, іх роля і месца ў сюжэтах легенд. Архаічныя і сацыяльныя элементы ў тапанімічных легендах.

Маральна-этычныя легенды як частка народнай хрысціянскай культуры. Дамінантная ідэя. Матывы пакарання і ўзнагароды. Сацыяльныя элементы. Характар абмалёўкі персанажаў хрысціянскай міфалогіі.

Ідэйная і функцыянальная шматслаёвасць асобных легендарных тэкстаў як вынік зрухаў у жанравай свядомасці. Легендарная гісторыя на старонках летапісаў.

Прымхлівыя аповеды (рус. «былички»).

Персанажны склад прымхліц: звышнатуральныя істоты свету ніжэйшай міфалогіі (духі пэўных прыродных і культурных локусаў), асобы са звышнатуральнымі магічнымі якасцямі (ведзьмы, варажбіты, чараўнікі і г. д.). Сутыкненне чалавека з незвычайнымі істотамі, дакрананне да свету незвычайных з’яў, аб’ектаў, прадметаў, рэчаў – ядро наратыву прымхліц. Божыя камяні. Цудадзейныя камяні. Чортавы камяні. Псіхалагічны фактар як матыўная тэма. Тыпы апавядальных структур, суадносіны «аўтара», героя, апаведача. Функцыя канцовак.

Рэалістычныя аповеды: бываліцы (рус. «сказы»), апавяданні-ўспаміны (мемуары).

Жанравызначальныя рысы: устаноўка на выключную дакладнасць, адсутнасць фантастычнай выдумкі, аўтар і апавядач – сведкі падзей.

Перыферыйнае становішча бываліц і апавяданняў-успамінаў у фальклоры. Прадуктыўнасць жанраў. Бываліцы і апавяданні-ўспаміны – глеба фарміравання легендарнай прозы.

Гістарычныя падзеі, бытавыя з’явы, жыццёвыя выпадкі і здарэнні – штуршок да аповедаў. Прагматычны аспект рэалістычных аповедаў. Хранатоп бываліц і мемуараў. Жыццё беларускага народа і лёс асобнага чалавека ва ўмовах сацыяльнай і іншаземнай агрэсіі – цэнтральная тэма бываліц і мемуараў. Грамадская і бытавая тэматыка.

Асаблівасці структуравання тэкстаў. Суадносіны рацыянальнага і ірацыянальнага. Знакавыя сігналы пачатку і канца бываліц і мемуараў у кантэксце спантаннага маўлення. Кампазіцыя.


2.3.3. Смехавыя формы фальклорнай прозы.

Паняцце «народная смехавая культура». Славесныя смехавыя творы. Празаічныя жанры.

Небыліцы. Абсурдная карціна свету як жанравызначальная рыса небыліц. Прыёмы стварэння абсурднай карціны свету (парушэнне храналагічнай паслядоўнасці падзей, прычынна-выніковых сувязей, локусных і атрыбутыўных характарыстык, памераў і г. д.). Небыліца як частка казак. Небыліца ў заклад. Узнагарода за брахню.

Анекдатычныя казкі як разнавіднасць бытавых. Сюжэтныя групы. Сістэма персанажаў. Абдурванне праціўніка – адзін з галоўных матываў анекдатычных казак. Матыў «выхадкі з мёртвым целам». Хітры злодзей. Прастадушны дурань і «дурань навыварат». Паэтыка смеху. Параметры «дурнога» мыслення. Гратэскавыя сітуацыі. Прынцып рэалізаванай метафары. Эксцэнтрычныя выхадкі.

Анекдоты, жарты, досціпы (гумарэскі).

Азначэнне анекдота, яго адрозненне ад казкі. Формула анекдота: зачын + сюжэтная сітуацыя + нечаканая камічная развязка. Віды анекдотаў (бытавыя, сацыяльныя, этнічныя, этнатапанімічныя, палітычныя, дзіцячыя і г. д.). Кампазіцыйныя формы. Змест апавядальнай часткі. Роля дыялогу ў стварэнні камічнай сітуацыі і неспадзяванай развязцы. Гульня слоў. Прадуктыўнасць жанру.

Тэматыка жартаў: смешнае жыццёвае здарэнне, дзіўны ўчынак, недарэчная сітуацыя, смешныя рысы людзей і г. д. Абсурдная філасофія, дурная логіка, неспадзяваная рэакцыя персанажаў. Жарты-дыялогі. Незласлівы, дасціпны характар насмешкі ў жартах.


2.4. Баладныя песні


Азначэнне жанру. Праблема паходжання баладных песень. Аб’ём тэрміна «балада» ў розных культурных традыцыях. Беларуская народная тэрміналогія. Сюжэтнасць – жанравызначальная рыса баладных песень. Характар лірызму. Карагодна-гульнёвыя балады – старажытны пласт жанру. Асаблівасці кампазіцыі. Рытуальна-міфалагічныя балады, іх сувязь з вясенне-летнімі святочнымі абрадамі. Героі, сюжэты, функцыі. Матыў адгадвання загадак і яго гістарычныя вытокі. Балады з міфалагічнымі, казачнымі і легендарнымі матывамі. Гістарычныя элементы ў баладных песнях.

Тэматыка навелістычных балад. Драматычныя і трагічныя калізіі. Тыпалогія персанажаў: забойца і ахвяра, злодзей і пакутнік. Тыпалогія характараў. Адметныя псіхатыпы. Гендэрныя стасункі. Мадэлі паводзінаў. Формы псіхалагізму адлюстравання. Сацыяльна-гістарычныя прычыны дэфармацыі характараў у адлюстраванні баладных песень.

Стылістычная афарбоўка баладных песень новага часу. Рэдукцыя стылю «высокай літаратуры» і класічных баладных песень. Псіхалогія маргінальнага асяроддзя. Балада і жорсткі раманс. Балады літаратурнага паходжання. Нацыянальная адаптацыя рускіх балад. Традыцыі новай балады ў творах ХХ ст.

Беларуская літаратурная балада.

Балада ў творчасці бардаў.


2.5. Духоўныя вершы і псальмы


Месца духоўных вершаў у эпічнай і ліра-эпічнай творчасці ўсходнеславянскіх народаў. Вусная і пісьмовая традыцыі існавання.

Духоўны верш – другасны жанр беларускага фальклору, вынік мастацкага асэнсавання хрысціянскага веравучэння. Хрысціянская кананічная літаратура і апакрыфічныя творы як культурная першакрыніца духоўных вершаў. Стваральнікі вершаў і носьбіты традыцыі выканання. Асяроддзе бытавання. Пераход духоўных вершаў у фальклорную сферу. Беларускія народныя тэрміны святыя, старэцкія, лірніцкія, жабрацкія песні. Народны звычай выканання твораў на працягу постаў.

Прынцыпы класіфікацыі духоўных вершаў. Разнастайнасць падыходаў. Тэматычны склад: верш пра Галубіную кнігу, першапачаткі і лёс светабудовы; вершы на старазапаветныя сюжэты і матывы; вершы на новазапаветныя, евангельскія сюжэты і матывы; агіяграфічныя вершы аб гераічных і духоўных подзвігах святых, велікамучанікаў, падзвіжнікаў; апакаліптычныя, легендарныя, навелістычныя, пахавальныя вершы.

Тыпалогія персанажаў: старазапаветныя і новазапаветныя персанажы, Маці сырая зямля, змеяборцы, пакутнікі, падзвіжнікі, цудатворцы, праведнікі, грэшнікі.

Функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці духоўных вершаў. Прапаведніцкія вершы і іх матывы. Пакаянныя вершы-плачы. Малітоўныя вершы-звароты. Героіка-эпічныя вершы.

Паэтыка духоўных вершаў. Асаблівасці пабудовы сюжэта. Мастацкі свет і яго структурныя апазіцыі: хрысціянскае–людскае, духоўнае–матэрыяльнае, вечнае–тленнае, праведнае–грэшнае. Спецыфіка хранатопу. Цуд як маніфестацыя сілы веры. Духоўныя цэнтры і першапачаткі светабудовы. Царства нябеснае. Крызісны час Страшнага суда і яго вынікі. Эсхаталагічная паэтыка. Час праведных і грэшных душ. Стылістыка павучання, дыдактыкі, пакаяння.

Антыномія маральных установак – аснова сістэмы вобразаў духоўных вершаў. Вера як цэнтральная катэгорыя сістэмы каштоўнасцей. Тыпалогія духоўнай падзеі. Прынцыпы абмалёўкі персанажаў. Герой учынку. Сюжэтны дынамізм вершаў з гэтым тыпам героя. Гераізацыя барацьбы за хрысціянскую веру. Герой пазіцыі. Узвелічэнне аскезы, пакутніцтва, падзвіжніцтва. Герой свядомасці, разважання, выказвання. Сінкрэтызм веры, духоўнай сілы, прыгажосці. Сродкі і прыёмы стварэння вобразаў грэшнікаў і антаганістаў галоўных герояў. Сувязь псіхалагізму вершаў з іх духоўнай праблематыкай.

Ступені фалькларызацыі розных функцыянальна-тэматычных груп духоўных вершаў. Узроўні фальклорных уплываў.

Беларуская кантавая культура. Вытокі, запачаткаванне, развіццё. Тэматычны і функцыянальны склад кантаў. Канты-псальмы на рэлігійныя тэмы. Аўтары найбольш папулярных псальмаў. Уваход часткі псальмаў у вусную фальклорную традыцыю. Прынцыпы класіфікацыі псальмаў. Віды псальмаў: калядныя, перадвелікодныя (страсныя), пакаянныя, замілавальныя, эсхаталагічныя, апакаліптычныя, малітоўныя, філасофска-сузіральныя, маральна-этычныя, пахавальныя.

Тэматыка і жыццесцвярджальны пафас калядных псальмаў. Перадвелікодныя псальмы. Сістэма вобразаў. Праблематыка. Стылістыка. Сінтэз трагедыйнага і жыццесцвярджальнага.

Аб’ём народнага тэрміна «паставыя песні».

Духоўныя вершы і псальмы ў драматургіі батлеечнага тэатра.