Стварэнне І афармленне табліц у тэкставым рэдактары Word
Вид материала | Документы |
СодержаниеАбсталяванне і метадычнае забеспячэнне ўрока Ход урока |
- Редактор текстів Word, 683.22kb.
- Тест №1Microsoft Word Як запустити програму Microsoft Word?, 100.62kb.
- Лабораторна робота №64: " Текстовий процесор ms word, 232.82kb.
- Текстовий процесор Word, 52.93kb.
- Диагностические тесты ms word Оцените свои навыки работы с текстовым редактором, 52.82kb.
- Смірнова О. Ю, Microsoft Word, 527.4kb.
- Курс лекций по дисциплине " основы компьютерных технологий" Часть I. Microsoft Word, 432.92kb.
- «Текстовый процессор ms word. Вставка графических объектов в документ»(8 класс), 13.77kb.
- Word. Задание "Редактирование текста", 14.24kb.
- Тема. Законы постоянного тока, 59.47kb.
Стварэнне і афармленне табліц у тэкставым рэдактары Word
Мэты ўрока:
Вучэбная: развіваць уменне працаваць у тэкставым рэдактары Word, асвоіць асноўныя прыёмы стварэння і афармлення табліц у тэкставым рэдактары Word.
Развіваючая: развіваць уменне рацыянальна арганізоўваць сваю дзейнасць.
Выхоўваючая: выхоўваць павагу да сваёй працы, павышаць узровень інфармацыйнай культуры
Задачы: разгледзець розныя спосабы стварэння табліц ў ТР MS Word і іх афармленне;
прывіваць уменне працаваць самастойна;
вучыць рацыянальна выкарыстоўваць свой час на ўроку
Абсталяванне і метадычнае забеспячэнне ўрока: дошка, мел, камп’ютэрны клас, тэкставы рэдактар MS Word, картачкі з заданнямі, файлы з заданнямі, тэст.
Тып урока: урок фарміравання ведаў, уменняў і навыкаў.
Ход урока.
- Арганізацыйны момант. Настрой на работу. (1-2 мін.)
- Праверка дамашняга задання. (10-12 мін.) (выконваецца на камп’ютэры)
Складаецца з двух частак:
1) Выкананне тэсту, створанага ў праграме Hot Potatoes (заданні на выбар правільнага адказу, кароткі адказ, множны выбар адказу).
2) Выкананне практычнай работы па падрыхтоўцы дакумента да друку.
- Тлумачэнне новага матэрыялу. Тэма ўрока запісана на дошцы. Кожны з вучняў атрымлівае “Інструкцыю па стварэнню і афармленню табліц у тэкставым рэдактары MS Word”.
Разглядаюцца асноўныя аперацыі пры рабоце з табліцамі і розныя спосабы іх выканання. Вучні, карыстаючыся інструкцыяй, называюць аперацыю, а настаўнік паказвае магчымыя спосабы выканання дадзенай аперацыі на камп’ютэры. (10-12 мін.)
- Замацаванне. (15-20 мін) Самастойная работа вучняў за камп’ютэрам. З дапамогай падручніка і “Інструкцыі” стварыць табліцу “Партыйны склад дэпутатаў” (стар. 113 падручніка, прыклад)
- Фізкультхвілінка (1 мін). Практыкаванне “Васьмёрка”. Вачамі павольна апішыце гарызантальную “васьмёрку” максімальнага памеру. Некалькі разоў у адзін бок, потым у другі. Паміргайце часта-часта, лёгка-лёгка.
- Самастойная работа. Практыкаванне 2 або 4 (на выбар). ()
- Рэфлексія. Адказаць на пытанні:
1) Што новага даведаліся на ўроку?
2) Што запомнілася?
3) Што спадабалася?
- Дамашняе заданне. § 17, практ. 4, канспект (запісаць на дошцы)