Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выкладанні мовы І літаратуры
Вид материала | Документы |
- Змест, 394.25kb.
- Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры дуа сярэдняя школа, 867.7kb.
- Змест, 311.21kb.
- Раздзел Выкарыстанне асобасна-арыентаваных тэхналогій навучання, 855.87kb.
- Літаратурны турнір па творчасці, 231.8kb.
- План Работы творчай групы настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры па праблеме “Асаблівасці, 27.05kb.
- Хромчанка Альбіна Рышардаўна, ст выкладчык Кожыч Павел Паўлавіч Мінск 2008 г. Змест, 214.39kb.
- Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы І літаратуры, 540.77kb.
- К. С. Фарыно 2011 г. Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» І «Беларуская, 594.23kb.
- Пытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры, 45.06kb.
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ВЫКЛАДАННІ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Ірына Іванаўна Качан, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
УА “Чапукоўская ДАСШ-сад”
Чалавек адукаваны – той, хто ведае,
дзе знайсці тое, чаго ён не ведае.
Г.Зімель
Глабальная інфарматызацыя грамадства змяніла сацыяльны заказ школе. Зараз грамадству патрабуецца чалавек, які ўмее сам прымаць рашэнні , які мае крытычнае мысленне, умее працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі, можа добра і хутка арыентавацца ў інфармацыйным прасторы, хутка перабудоўвацца і перавучвацца.
Школьная адукацыя якраз і развіваецца зараз у гэтым накірунку, выкарыстоўваючы самыя разнастайныя педагагічныя тэхналогіі. Адной з навейшых і з’яўляецца інфармацыйная тэхналогія.
Калі камп’ютэры сталі шырока выкарыстоўвацца ў адукацыі, з’явіўся тэрмін «новая інфармацыйная тэхналогія навучання». Гэты тэрмін мае даволі шырокае значэнне, таму лепш гаварыць, на маю думку, пра правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем электронных сродкаў навучання (ЭСН). Зараз цяжка знайсці дзіця, якога б не цікавіў камп’ютар. Школьнікі з лёгкасцю асвойваюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі, звязваюцца адзін з адным праз электронную почту, знаёмяцца праз Інтэрнэт, гадзінамі гуляюць ў камп’ютэрныя гульні або падарожнічаюць у віртуальным свеце, прытым адчуваюць сябе настолькі там упэўнена, чаго не заўсёды ўбачыш на ўроках ці ў жыцці. Дзеці мараць сёння стаць не касманаўтамі, а праграмістамі, web-майстрамі ці нават хакерамі. Дадзеная зацікаўленасць дзіцяці павінна быць выкарыстана настаўнікамі пры рашэнні агульнаадукацыйных і выхаваўчых задач. Пры разумным падыходзе гэта можа стаць моцным імпульсам для інтэлектуальнага, эмацыянальнага і асобаснага развіцця.
На сучасным інфармацыйным рынку існуе мноства навучальных праграм, якія дапамагаюць і вучню, і настаўніку. Нават цэлыя бібліятэкі знаходзяцца на адным кампакт-дыску. Толькі вось адно але... Усе праграмы ў асноўным – расійскія, рускамоўныя. Таму для нас, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, у напрамку інфармацыйных тэхналогій да пэўнага часу існаваў вакуум. Апошнім часам сітуацыя выпраўляецца, але не настолькі хутка. У асноўным прапаноўваюцца праграмы для сярэдніх класаў ці падаецца тэарэтычны матэрыял, якога дастаткова. Зараз даволі часта на ўроках настаўнікі выкарыстоўваюць тэсты. Літаратуры патрэбнай, здаецца, на першы погляд, хапае, але толькі ў адзінкавых экземплярах. Таму патрэбен час на падрыхтоўку тэста ( адаптацыю да узроўню ведаў класа), набор на кам’ютэры, размножанне, праверку выкананых работ і г.д. А на камп’ютэры такія тэсты ў многім вызваляюць настаўніка ад карпення на ўсімі гэтымі відамі работ. Па беларускай мове ў нашай школе маюцца праграмы, з якімі вучні могуць працаваць і якія даюць магчымасці для выпрацоўкі асноўных уменняў і навыкаў па прадмеце. Праграма “Беларуская мова” разлічана на засваенне і кантроль ведаў па любой тэме мовы. Напрыклад, тэма “Назоўнік” уключае па 2-3-4 тэсты на кожную падтэму: агульныя і ўласныя назоўнікі, склон назоўнікаў і інш. У канцы тэмы абавязкова паказваецца вынік: колькасць правільных і няправільных адказаў. Цікава тое, што тэсты можна праходзіць у рэжыме кантролю, самакантролю, самакантролю з заахвочваннем. Гэта спрыяе разнастайнасці ўрокаў і разлічана на розны узрост. Напрыклад, для 5-6 класаў вельмі цікава працаваць з тэстамі на рэжыме самакантролю з заахвочваннем, бо, акрамя пытанняў і адказаў, вучні бачаць каляровыя малюнкі, якія з’яўляюцца пры правільным ці няправільным адказе. Камп’ютэрная сетка дала яшчэ большыя магчымасці ў выкарыстанні праграмы “Беларуская мова” і разлічана яшчэ і на іншыя віды работ, а не толькі тэсты на веданне матэрыялу. Таксама камп’ютэрная сетка дапамагла настаўніку ўбачыць вынікі класа адразу, памылкі кожнага, рост вучня ў параўнанні з папярэдняй работай, а таксама настаўнік можа правесці кантрольны абагульняючы ўрок па ўсёй тэме, што не было магчыма пры выкарыстанні праграмы без сеткі. Кантрольныя тэсты ( іх 31 камплект) састаўлены, напрыклад, па такіх тэмах (у дужках - колькасць пытанняў у тэсце): “Уводзіны(8)”, “Фанетыка і графіка”(28), “Марфеміка і словаўтварэнне (27)” і г.д.
Колькасць пытанняў у тэсце дае магчымасць настаўніку спланаваць урок па часе. Пасля можна выканаць работу над памылкамі, выбраўшы рэжым работы “Работа над памылкамі”.
Таксама можна праводзіць па гэтай праграме і такі від работ, як дыктанты. Праграма прадугледжвае па некалькі дыктантаў на кожную тэму. Іх можна праводзіць як тэсты-дыктанты (гэта значыць, устаўляць прапушчаныя літары і знакі прыпынку ў тэксце, які ўжо ёсць на экране). Толькі патрэбна выбраць належны рэжым. Правярае работу камп’ютэр.
Сёння вельмі надзённа такая праграма, так як тэсты – асноўны від кантролю ведаў вучняў у нас у рэспубліцы.
Але праца па адной праграме хутка дзецям надакучвае, хоць па ёй можна праводзіць розныя віды работы. Па асобных тэмах школьнай праграмы складзены ўласныя заданні-прэзентацыі, з якімі вучні працавалі з цікавасцю. Тым больш, што выкананне дадзеных заданняў на камп’ютары дае магчымасць кожнаму вучню працаваць “у сваім рэжыме”, засвойваць “свой матэрыял”. Правядзенне пазакласных мерапрыемстваў з выкарыстаннем мультымедыа таксама, на маю думку, прадстаўляе больш вялікія магчымасці ў вырашэнні адукацыйных, выхаваўчых задач (“Песняю душа твая звінела”, мерапрыемства прысвечана нашаму земляку паэту П.Сушко (матэрыял маецца ў ВМК)).
Камп’ютэрнае навучанне раскрывае шырокія магчымасці як для вучняў, так і для настаўнікаў, спрыяе павышэнню якасці навучання, зацікаўленасці вучняў. За інфармацыйнымі тэхналогіямі будучае, гэта ўжо бясспрэчна. Дзяржаўнае тэсціраванне таму доказ. А дыстанцыйнае навучанне маюць многія вышэйшыя навучальныя ўстановы.
А зараз уявіце сабе, што не будзе падручнікаў, не патрэбны будуць ні наглядны, ні дыдактычны матэрыял, якога вечна не хапае ў школе. Усё ёсць на камп’ютэры, і значна больш якасны матэрыял, чым ў падручніку. Вучню патрэбна толькі ведаць, дзе што знаходзіцца і прачытаць. А мультымедыйныя падручнікі! Каляровыя, прыгожыя, з ілюстрацыямі і нават відэафільмамі, гучыць жывое слова. Вы скажаце, што тады і настаўнік не патрэбны? Настаўнік заўсёды патрэбны. Толькі задача ў яго будзе крыху іншая: вучыць. Толькі не ў тым значэнні, як зараз ( расказваць, тлумачыць, замацоўваць,паказваць і т.д.), а вучыць адбіраць матэрыял, накіроўваць вучня, дапамагаць спланаваць яму работу, вучыць арыентавацца ў моры інфармацыі. Аб ролі кнігі ў жыцці чалавека сказана сёння многа. У апошнія гады ва ўсім свеце значна знізілася цікавасць да кнігі. Па дадзеных сацыялагічных даследванняў толькі 1/3 частка насельніцтва час ад часу штосьці чытае, ды і толькі прэсу. А чытанне – гэта не толькі забава, гэта працэс выхавання асабістай душы, які патрабуе ад чалавека вялікай работы розуму і сэрца, перажыванняў, асэнсавання, пошукаў адказаў на пастаўленыя пытанні. Чытанне развівае інтэлект, фарміруе адукаваную і сацыяльна каштоўную асобу. Чалавек, які чытае , – думае.
Гэту праблему ў нейкай ступені дапамагае вырашаць таксама камп’ютэр, а іменна стварэнне электроннай кнігі. Сучасны узровень камп’ютэрнай тэхнікі прывёў да пераводу многіх носьбітаў інфармацыі на папяровай аснове ў электронную форму. Гэта датычыцца не толькі дакументаў і даведнікаў, але і мастацкай літаратуры. Магчыма, у нашых умовах гэта яшчэ і не электронная кніга, але пры недахопу тэкстаў мастацкай літаратуры у гэтым таксама дапамога своеасаблівы выхад ( якіх тэкстаў няма ў бібліятэках можна знайсці ў Сеціве). Зараз любую кнігу можна прачытаць у Інтэрнэце. Тэарэтычны матэрыял можна прапанаваць цікава, даступна (прэзентацыя “З сусветнай літаратуры. Адам Міцкевіч”).
Але час ідзе ўперад. За электроннай кнігай будучае. Ужо такая кніга існуе і нават мае падабенства звычайнай кнігі: абкладка, двухстаронкавы разварот, многастаронкавая пабудова выдання і т.д. Пасля загрузкі тэкста электронныя кнігі функцыяніруюць як блакноты, якія аснашчаны экранамі, кнопкамі і пяром для выбара тэмы, “пераліствання” старонак, пошуку, выдзялення тэкста і дабаўлення заўваг.
Электронныя выданні маюць свае перавагі і недахопы. Яны не баяцца зносу і старэння, імгненна дастаўляюцца заказчыку, кампактныя. Электронная дамашняя бібліятэка не займае многа месца, не патрабуе асаблівага догляду, мабільная, простая ў выкарыстанні ( патрэбную кнігу можна знайсці за долю секунды) і т. д.
Аднак і недахопы таксама немалыя. Далёка не ўсе маюць персанальныя камп’ютэры і электронныя кнігі, адсутнічае культура зносін з электроннымі выданнямі, чытачы прывыклі мець справу з друкаванай прадукцыяй. Ды з экрана чытаць не так камфортна, як з ліста, вочы стамляюцца хутчэй, зацякае шыя і вялікая нагрузка на пазваночнік і т. д.
Тым не менш большая колькасць друкаваных твораў становіцца ўсё больш даступнай ў выглядзе электронных дакументаў. Аднак, я думаю, электронныя і друкаваныя выданні не будуць выключаць адзін аднаго, а хутчэй за ўсё, будуць дапаўняць . У бібліятэцы будучага знойдзецца месца як віртуальнай кнізе, так і традыцыйнай.
Такім чынам, лічу, што работа з камп’ютэрнымі тэхналогіямі застаецца дастаткова эфектыўным сродкам ў навучанні і выхаванні нашага будучага пакалення. І на сучасным этапе настаўніку варта, па магчымасці, выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі, ЭСН, каб падрыхтаваць вучняў да сучаснага жыцця, каб яны не разгубіліся і выбіралі патрэбны накірунак ў тым інфармацыйным моры, што з кожным годам становіцца ўсё большым.