Современные знания — в жизнь

Вид материалаДокументы

Содержание


Секция 5. ОСНОВНЫЕ ПРОБЛЕМЫ ТЕОРИИ И ПРАКТИКИ ДИЗАЙНА ТЭХНАЛАГІЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФОРМАЎТВАРЭННЯ СУЧАСНЫХ ДЫВАНОЎ
Подобный материал:
1   ...   28   29   30   31   32   33   34   35   ...   77

Секция 5. ОСНОВНЫЕ ПРОБЛЕМЫ ТЕОРИИ И ПРАКТИКИ ДИЗАЙНА

ТЭХНАЛАГІЧНЫЯ АСПЕКТЫ ФОРМАЎТВАРЭННЯ
СУЧАСНЫХ ДЫВАНОЎ

Жэрко А.А., аспірантка 2-га года Беларускай дзяржаўнай акадэміі іскуств


Навуковы кіраўнік Шунэйка Я.Ф. кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт


Дзякуючы шматвекавой гісторыі, сёння дывановыя вырабы адрозніваюцца выключнай шматстайнасцю па спосабу вытворчасці. У залежнасці ад прызначэння кожны дыван мае своеасаблівую структуру. Дываны выкарыстоўваюцца пры афармленні офісных памяшканняў, дамоў, кватэр, дзіцячых садоў, грамадскіх будынкаў, гасцініц, ўстаноў адукацыі і аховы здароўя.

У дадзеным даследванні важным уяўляецца выявіць разнастайнасць тэхналогій пры вытворчасці сучасных дываноў. Метадалагічнай асновай даследвання сталі матэр’ялы, прысвечаныя класіфікацыі тэхналогій вырабу дываноў у тэкстыльнай вытворчасці.

Дызайн дываноў, як правіла, уплывае на тэхналогію вытворчасці. У залежнасці ад тэхналогіі вытворчасці і спосабу замацавання ўтка на аснове выдзяляюць наступныя віды дываноў: плоскатканыя (бязворсавыя), плеценыя (ворсавыя), лямцавыя, тафцінгавыя (ад ангельскага tuft «расціць пучкамі») і іглапрабіўныя.

Усе бязворсавыя дываны паходзяць ад звычайнай цыноўкі. Існуюць дзве асноўныя разнавіднасці плоскатканых дываноў – кілімы і сумахі. Кілімы не маюць тэхнічнага (левага) боку. Сумахі адрозніваюцца ад кіліма тым, што маюць «ізнанку». Працэс вытворчасці плоскатканых дываноў значна марудны і складаны, бо імітуе ручную працу. Плоскатканы дыван прынцыпова не мае ворса.

Больш звыклыя для нас ворсавыя дываны. Існуюць розныя віды ворсавых дываноў: петлявыя дываны, велюравыя, саксоні, дыван-шэг – пушысты, фрызэ – «кучаравы», а cut-loop – камбініраваны. Вытворчасць плеценых дываноў адбываецца так: на баваўнянай, ваўнянай ці джутавай аснове завязваюць вузялкі з нітак. Атрымоўваецца ворс. Кожны вузялок завязваецца асобна, дзякуючы гэтаму забяспечваецца магчымасць атрымоўваць зусім розныя арнаменты.

Яшчэ адзін від дываноў, што рэдка сустракаецца, – гэта лямцавыя дываны, магчыма самыя старажытныя вырабы, што рабіліся з воўны. Іх выкарыстоўваюць у якасці цеплаізаляцыйных пакрыццяў для падлогі.

Іглапрабіўная і тафцінгавая вытворчасць хуткасная і аўтаматызаваная. Тафцінг вырабляецца на дубліруючай аснове ў выглядзе лямцавай падкладкі. Для вытворчасці іглапрабіўных дывановых пакрыццяў выкарыстоўваецца грунтовая тканіна з поліпрапіленавых цыратавых нітак. Такія дывановыя вырабы выпускаюцца з петлявым ворсам. Нанясенне малюнка на ворсавую паверхню можа выконвацца з дапамогай цыліндра-трафарэта ці струйнага друку, а таксама з валакна ўжо пафарбаванага ў массе.

Дываны адрозніваюцца таксама па тэкстуры ворса, які можа быць петлявым ці разрэзаным. Разрэзаны ворс атрымоўваецца, калі петлі разрэзаць ці падстрыгчы. Ён менш трывалы, чым петлявы, але затое выглядае больш вытанчана. Прытым у адным дыване могуць быць і петлі, і разрэзаны ворс [1].

Вядучымі прадпрыемствамі па вырабу дываноў у Беларусі з’яўляюцца: ААТ «Дываны Брэста» і ААТ «Віцебскія дываны». У сапраўдны час на прадпрыемстве «Дываны Брэста» выпускаюцца паўваўняныя і поліпрапіленавыя дываны ў больш чым 250 тыпапамерах. У малюнках дываноў выкарыстоўваюцца пяці-, шасці- і васьмікаляровыя ўзоры і арнаменты. У арсенале брэсцкіх дызайнераў распрацоўкі больш чым дух тысяч дывановых малюнкаў як традыцыйна класічнага стылю, так і сучасных дызайнаў, уключаючы элементы авангарду і мадэрну. Спецыялістамі прадпрыемства быў зроблены выбар на карысць вытворчасці дываноў з камбініраванай структурай перапляцення (разрэзаны і пецельны ворс) на аснове як традыцыйнай паваўнянай сыравіны, так і з выкарыстаннем поліпрапіленавых і чыставаўняных нітак [2].

Прыярытэтным накірункам працы «Віцебскія дываны» з'яўляецца праграмма двухпалотнага дыванаткацтва на сучасных ткацкіх станках з электроннай жакардавай машынай. За апошнія гады быў асвоены выпуск двухпалотных жакардавых васьмікаляровых дываноў з ворсам з поліпрапіленавых нітак. Тут прымяняецца выстрыжка пад нахілам ворсавых пучкоў па контуру малюнка, што прыдае аб'ёмнасць асобным элементам на паверхні вырабаў. Перавагай ААТ «Віцебскія дываны» з'яўляецца тое, што прадпрыемства выкарыстоўвае некалькі тэхналогій. Яно з'яўляецца асноўным вытворцам прашыўных дывановых вырабаў з друкаваным малюнкам. Тут выпускаюцца прынцыпова новыя віды прадукцыі. Пакрыцці і вырабы віду «СКРОЛЛ» з камбініраваным ворсам маюць рэлефную ворсавую паверхню, якая ўтвараецца чаргаваннем высокага разрэзанага і нізкага петлявога ворсу. Тканыя і прашыўныя пакрыцці і вырабы віду «шаггі» – гэта дывановыя пакрыцці з высокім разрэзаным ворсам з моцна скручанай і тэрмічна апрацаванай каляровай ніткі Фрызэ. Таксама тут вырабляюцца тканыя і прашыўныя пакрыцці і вырабы з выкарыстаннем ў якасці ворсавай асновы поліпрапіленавых нітак «BCF», «Heat-set» і «Frize», а яшчэ цыноўкі з сінтэтычных нітак[3].

Такім чынам, дзякуючы новым тэхналогіям, дывановая вытворчасць валодае вялікім патэнцыялам для вырашэння задач эстэтычных норм вытворчасці і мастацкай разнастайнасці прадукцыі. Над чым нястомна працуюць дызайнеры, таму сучасныя дываны нярэдка ўяўляюць сабою сапраўдныя дывановыя творы мастацтва.


ЛІТАРАТУРА

1. Декоративные возможности ковровых покрытий [Электронный ресурс] / Архив статей HATA.BY. – Минск, 2006. – Режим доступа: ссылка скрыта. – Дата доступа: 25.02.2011.

2. Ковры Бреста [Электронный ресурс] / Официальный сайт ОАО «Ковры Бреста». – Брест, 2005. – Режим доступа: ссылка скрыта. – Дата доступа: 25.02.2011.

3. Витебские ковры [Электронный ресурс] / Официальный сайт ОАО «Витебские ковры». – Витебск, 2001. – Режим доступа: ссылка скрыта. – Дата доступа: 25.02.2011.