10. Катэгорыя ліку, роду І склону

Вид материалаДокументы

Содержание


23. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы.
25. Спосабы ўтварэння суадносных пар трыванняў дзеяслова. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы.
27. Спражэнне дзеясловаў. Рознаспрагальныя дзеясловы.
32. Д з е е п р ы с л о ў е — асобая нязменная форма дзеяслова
7. Прадмет iзадачы марфалогii.
30. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
33. Утварэнне дзеяпрыслоўяў. Правілы ўжывання ў сказах.
38. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыі стану).
39. Прыназоўнiк-службовая часцiна мовы
40. Разрады прыназоўнікаў паводле структуры.
41. Разрады прыназоўнікаў паводле пахлджання.
47. Правапiс часцiц не(ня) нi з рознымi часцiнамi мовы.
Подобный материал:
1   2

^ 23. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Пераходныя – абазначаюць дзеянне, якое накіравана (пераходзіць) на іншы прадмет, выражаны ў сказе назоўнікам ці займеннікам у форме: 1) вінавальнага склону: Чытаў кнігу. Я чытаў яе. 2) роднага склону: а) калі дзеянне накіравана на часку прадмета: выпіў (што?) квас, выпіў (чаго?) квасу; б) пры дзеяслове ёсць адмоўе: чытаў (што?) кнігу, але не чытаў (чаго?) кнігі. Непераходныя – абазначаюць дзеянне, якое не накіравана (не пераходзіць) на іншы прадмет: ехаць на машыне, адпачываць пасля працы. Пры іх дапаўненні маюць формы ўскосных склонаў, акрамя тых формаў, што ўжываюцца пры пераходных дзеясловах. Зваротныя – гэта дзеясловы з постфіксам – ся (- цца, - ца). Абазначаюць дзеянне, накіраванае на сам суб’ект: мыюся (г. э. мыю сябе), вітаюцца (г.з. вітаюць адзін аднаго), здзіўляецца (стан самаго суб’екта), цягнуцца (знешнее дзеянне суб’екта). Некаторыя дзеясловы могуць быць зваротнымі і незваротнымі: купацца – купаць (каня), мыцца – мыць (посуд); а іншыя – толькі зваротнымі: смяяцца, спадзявацца, ганарыцца. Усе зваротныя дзеясловы з’яўляюцца непераходнымі. 24.Станы дзеяслова. Катэгорыі трывання. Катэгорыя стану ўласціва толькі асабовым формам (Янка чытае кнігу – кніга чытаецца Янкам), дзеяпрыметніку (квітнеючы сад – прачытаная кніга), дзеепрыслоўю (толькі форма незалежнага стану – спяваючы песню). Стан – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны паміж дзеяннем і суб’ектам дзеяння, а таксама дзеяннем і аб’ектам дзеяння. Незалежны стан – дзеясловы абазначаюць дзеянне, накіраванае на аб’ект. Суб’ект пры дзеясловах незалежнага стану з’яўляецца дзейнікам: Вучні чытаюць кнігу. Да незалежнага стану адносяцца: 1) пераходныя дзеясловы: будаваць, любіць, касіць і пад.; 2) непераходныя дзеясловы без постфікса – ся: спаць, гандляваць, бегчы, замярзаць, світаць і інш. 3) зваротныя дзеясловы, якія заўсёды ўжываюцца з постфіксам – ся: баяцца, смяяцца. Залежны стан – дзеясловы абазначаюць дзеянне, накіраванае на суб’ект. Суб’ект пры дзеясловах залежнага стану з’яўляецца дапаўненнем: Кніга чытаецца вучнямі. Да залежнага стану адносяцца: 1) зваротныя дзеясловы, што ўжываюцца ў пассіўных канструкцыях і спалучаюцца з творным утваральніка дзеяння: карціна пішацца мастаком; 2) дзеяпрыметнікі, якія спалучаюцца з творным суб’екта: карціна напісана мастаком. Усім формам дзеяслова характэрны катэгорыі трывання. Незакончанае трыванне (што рабіць?) у неазначальнай форме – пісаць, у форме цяперашняга часу – пішу, у форме прошлага часу – пісаў, у форме будучага – буду пісаць. Закончанае трыванне (што зрабіць?) – напісаць - - - напісаў – напішу.

^ 25. Спосабы ўтварэння суадносных пар трыванняў дзеяслова. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы. Незакончанае трыванне щтвараецца ад закончанага пры дапамозе: 1) суфиксаў: завязаць – завязваць, атрымаць – атрымліваць, параўнаць – параўновываць; 2) чаргавання гукаў: стамляць – стаміць; 3) змены націску: выразаць, выклікаць; 4) ад іншых асноў: узяць – браць, легчы – класціся. Закончанае трыванне ўтвараецца ад незакончанага пры дапамозе: 1) суфіксаў: рашаць – рашыць, грукаць – грукнуць; 2) прыставак: бялець – пабялець, рэзаць – адрэзаць; 3) чаргавання гукаў: зніжаць – знізіць; 4) змены націску: адкідаць, вымяраць; 5) ад іншых асноў: шукаць – знайсці, гаварыць – сказаць. Асобныя дзеясловы паслядоўна далучаюць прыстаўкі і суфіксы, утвараючы ступенныя пераходы з аднаго трывання ў другое: біць – абабіць – абабіваць – наабабіваць. Такі спосаб называецца ступенным утварэннем трыванняў. Некаторыя дзеясловы маюць толькі адну форму трывання: сядзець, існаваць, настаўнічаць, важнічаць (незакончанае трыванне), ачнуцца, пабалаваць (закончанае трыванне). Гэта няпарныя дзеясловы, або аднатрывальныя. Некаторыя дзеясловы могуць выступаць у кантэксце са значэннем як незакончанага, так і закончанага трывання: Няпроста даследваць архаічныя моўныя з’явы. Здолеў даследваць архаічныя моўныя з’явы. Такія дзеясловы алносяцца да двухтрывальных. 29. Дзеепрыметнік — форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння: Нямераная, няходжаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае далёкім, прыглушаным водгуллем. (Грах.) Табе, з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной, хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной. (Панч.) Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: вывучыць верш — вывучаны верш, пажаўцелі лісты — пажаўцелыя лісты, звіць вянок — звіты вянок. Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану: павесялелы хлопчык (параўн.: хлопчык, які павесялеў), пераспелыя ягады (ягады, якія пераспелі), вывучаны верш (верш, які вывучылі); трывання: сплесці — сплецены, пасадзіць — пасаджаны,. накрыць — накрыты, вышыць — вышыты, вышываць — вышываны. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: засеяць зернемзасеяны зернем, асвятліць сонцам — асветлены сонцам. Да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: сабраць вечарам — сабраны вечарам, скасіць летам — скошаны летам, прачытаць выразна — прачытаны выразна. Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, дапасуюцца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: зжатая ніва, зжатае поле, зжаты ячмень; зжатыя палі, зжатымі палямі, на зжатых палях. Дзеепрыметнікі адказваюць на тыя самыя пытанні, што і прыметнікі — які?, якая?, якое?, я к і я?. Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую форму: адноўлены край і край адноўлен, прачытанае апавяданне і апавяданне прачытана. Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца: верш вывучан, сачыненне напісана, лугі скошаны. Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння, зрэдку выказніка: За вокнамі снежныя казкі расказвае сцішаны_лес. (Грах.) Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. (К-с), кароткіятолькі выказніка: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай звязаны навек.. (Панч.) Дзеепрыметнік можа мець паясняльныя словы, утвараючы разам з імі дзеепрыметны зварот: Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне бабінага лета, плыло ў бок маладога, як бы абпаленага дзівосным агнём, асінніку. (Шам.)

^ 27. Спражэнне дзеясловаў. Рознаспрагальныя дзеясловы. У дзеясловах форма асобы паказвае на ўтваральніка дзеяння, якім можа быць чалавек, наогул жывая істота ці неадушаўлёны прадмет. П е р ш а я асоба паказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць (рамантую, перачытваю, вучуся); д р у г а я — дзеянне яго субяседніка (рамантуеш, перачытваеш, вучышся); трэцяя— дзеянне асобы або прадмета, якія не ўдзельнічаюць у размове (рамантуе, перачытвае, вучыцц'а, зелянее). Такія дзеясловы называюць асабов ы м і.Асабовыя дзеясловы маюць пэўныя канчаткі ў формах адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу. У форме прошлага часу дзеясловы не маюць асабовых канчаткаў. Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад асабовых канчаткаў дзеясловы падзяляюцца на два спражэнні - п е р ш а е  і д р у г о е. Першае спражэнне Адзіночны лік:1-я   -у (-ю), 2-я   -еш(-эш,   -аш),  3-я   -е(-э, -а). Другое спр ажэнне адзіночны лік: 1-я   -у (-ю), 2-я  -іш (-ыш), 3-я  -іць (-ыць). Першае спражэнне множны лік: 1-я   -ём(-ем, -ом, -ам), 2-я   -еце(-яце, -аце), 3-я   -уць(-юць). Другое спражэнне Множны лік: 1-я   -ім(-ым), 2-я   -іце(-ыце), 3-я   -аць(-яць). Найбольш выразна спражэнні дзеясловаў адрозніваюцца ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Асабліва лёгка вызначыць спражэнне дзеясловаў, калі ў асабовых формах націск падае на канчатак: ідзеш, вязеш, глядзіш, маўчыш; ідзе, вязе, глядзіць, маўчыць; ідзём, вязём, глядзім, маўчым і г. д. У асабовых формах з ненаціскнымі канчаткамі вызначыць тып спражэння дапамагае інфінітыў. Да II спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць(-ыць): бяліць, варыць, касіць, любіць і інш, (за выключэннем аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, віць, ліць, мыць, выць, шыць, якія адносяцца да I спражэння); дзеясловы на -эць(-ець), калі э(е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гарэць (гару), глядзець,ляцець, цярпець (але: хацець — I спражэнне). Да II спражэння таксама належаць дзеясловы гнаць, спаць, належаць, стаяць, баяцца. Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Дзеясловы бегчы, даць, есці (і вытворныя ад іх) — рознаспрагальныя, таму што яны змяняюцца па асобах то як дзеясловы I спражэння, то як дзеясловы II спражэння. Дзеяслоў бегчы ў 3-й асобе множнага ліку мае канчатак I спражэння, а ва ўсіх астатніх — II спражэння: бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бежыце, бягуць. У дзеясловах есці, даць у форме множнага ліку канчатак 1-й асобы супадае з канчаткам II спражэння, канчатак 3-й асобы — з канчаткам I спражэння, канчатак жа 2-й асобы, а таксама канчаткі адзіночнага ліку спецыфічныя, неўласцівыя ні I, ні II спражэнню: Адзіночны лік 1-я    е-м         да-м, 2-я    я-сі да-сі, 3-я    е-сць     да-сць; Множны лік 1-я ядз-ім      дадз-ім, 2-я я-сце        да-сце, 3-я      яд-уць      дад-уць. Дзеяслоў даваць у цяперашнім часе спрагаецца,як дзеяслоў I спражэння: даю, даеш, дае, даём, даяце, даюць.

^ 32. Д з е е п р ы с л о ў е — асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік. Напрыклад: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы. Дзеепрыслоўе не дайшоўшы абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне,выражанае дзеясловам-выказнікам (знікла кал і? — не дайшоўшы да гасцінца). Дзеепрыслоўі маюць прыметы і дзеяслова, і прыслоўя. Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеяслоўных асноў, захоўваюць іх лексічнае значэнне: чытаць — чытаючы, апрануцца — апрануўшыся, заўважыць — заўважыўшы; маюць граматычныя прыметы дзеяслова: бываюць закончанага і незакончанага трывання (яно залежыць ад трывання ўтваральнага дзеяслова); будаваць дом — будуючы дом, пабудаваць школу — пабудаваўшы школу; несці кнігі — носячы кнігі, прынесці сшыткі — прынёсшы сшыткі; могуць быць незваротныя і зваротныя: прывітаць настаўніка — прывітаўшы настаўніка, прывітацца з таварышам —прывітаўшыся з таварышам, вяртаць кнігі — вяртаючы кнігі, вяртацца са школы — вяртаючыся са школы. Дзеепрыслоўі захоўваюць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: прачытаць апавяданне — прачытаўшы апавяданне, атрымаць падручнікіатрымаўшы падручнікі; да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: слухаць уважліва — слухаючы ўважліва, зрабіць старанна — зрабіўшы старанна. Дзеепрыслоўі маюць і прыметы прыслоўяў: не змяняюцца, прымыкаюць да дзеяслова і выконваюць сінтаксічную ролю акалічнасці: Спіць, стаіўшыся, вецер ля імшарнай крыніцы. (М. Т.) Мароз — штукар і жарты любіць, не раз, штукуючы, загубіць таго, хто ў рукі пападзецца. Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы разам з імі дзеепрыслоўны з в а р от, які ў сказе з'яўляецца адным членам сказа — адасобленай акалічнасцю спосабу дзеяння, прычыны, часу, умовы і інш. У сіняй смузе вырысоўваліся, зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора, белыя аблачынкі квецені. (Хадк.) — дзеепрыслоўны зварот выконвае ролю адасобленай акалічнасці спосабу дзеяння (вырысоўваліся як? — зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора). Нават страціўшы зрок, абыду я паўсвету, а да родных мясцін шлях заўсёды знайду. (Бр.) — дзеепрыслоўны зварот з'яўляецца адасобленай акалічнасцю ўмовы (абыду калі?, пры якой умове? — нават страціўшы зрок). Дзеепрыолоўныя звароты, незалежна ад іх месца ў сказе, адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі: Алесь трохі пастаяў, пазіраючы ўслед брату, а потым павярнуў назад, калі-нікалі аглядаючыся на Сцёпку. (К-с) Вярнуўшыся ў пакой, Апейка пастаяў каля акна, пазіраючы на аснежаны пляц Волі.АЛЕ!Адзіночнае дзеепрыслоўе, якое стаіць у канцы сказа і адказвае на пытанне     як?, не выдзяляецца ў вымаўленні інтанацыяй і паўзай, а на пісьме-коскай: Ён сядзеў (як?) нахіліўшыся (нельга: што робячы?)

^ 7. ПРАДМЕТ IЗАДАЧЫ МАРФАЛОГII. Марфалогiя-частка граматыкi,у якой вывучаюцца часцiны мовы, правiлы змянення слоў i форм слоў.

8. СIСТЭМА ЧАСЦIН МОВЫ. Сiстэма часцiн мовы:САМАСТОЙНЫЯ:ЗмЕнНыЯ-скланяльныя(назоунiк-рака,прыметнiк-мяккi,лiчэбнiк-два,займеннiк-я);спрагальныя(дзеяслоу,дзеепрыметнiк,дзеепрыслоуе);НяЗмЕнНыЯ(прыслоуе).СЛУЖБОВЫЯ (прыназоунiк,злучнiк,часцiца).ВЫКЛIЧНIК.


^ 30. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -л-: пасталець — пасталелы, пасінець — пасінелы. Разамлелае сонца як быццам застыла ў нерухомай вышыні. (I. М.) Ноч над лугамі, расою намоклымі, хмаркі рассоўвае.Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і непераходных дзеясловаў: узнікнуць — узнікшае (пытанне), прыехаць — прыехаўшая (сястра). Нерасквітнеўшыя родныя ліпы попел ад спаленых вёсак абсьіпаў. (К. Б.)Дзеепрыметнікі залежнага стану п р о ш л а г а часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-: Я люблю тваю чудную зімнюю ціш, мой абсыпаны зоркамі горад. (Бур.) Слава летнім яркім дням, і засеяным палеткам, і пакошаным лугам. (Гл.) Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах. (Чыгр.) У беларускай літаратурнай мове не ўсе дзеепрыметнікі аднолькава ўжывальныя. Найбольш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-: Пад майскім лёгкім сонейкам маўклівы, зачараваны ў мураве стаю. (В. Ж.) Я вершы пішу, бо душа ўстрывожана любоўю і болем за кожнага з вас. (Панч.) Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах. (К-с) Наўздагон за зніклай чародкай высока ляцеў падбіты журавок. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана, у форме мужчынскага роду яны .супадаюць з дзеепрыслоўямі і ўспрымаюцца двухсэнсоўна. Параўн.: Паспакайнеўшы вучань пачаў адказваць упэўнена (вучань я к і? — паспакайнеўшы) — дзеепрыметнік. Паспакайнеўшы, вучань пачаў адказваць упэўнена (пачаў адказваць кал і? — паспакайнеўшы) — дзеепрыслоўе. Рэдкасныя ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-. Ужываюцца ў навуковых працах, у мове газет, пераважна ў складзе тэрмінаў: бастуючыя рабочыя, рухаючыя сілы гісторыі. Большасць з іх страцілі дзеяслоўныя адзнакі, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: неўміручы подзвіг, гаючая вада, кіпучая кроў, стаячая вада, ляжачы камень, дрымучы лес, любімы горад, вядомы вучоны. Няма ў беларускай мове зваротных дзеепрыметнікаў. У беларускай  мове ёсць сродкі замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з іншых моў (у першую чаргу з рускай). Неўжывальную ў беларускай мове форму рускага дзеепрыметніка можна замяніць: даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): Мы шли обочиной дороги, сплошь покрытой бурыми прошлогодними ластьями, еще не высохшими после снега. (А. Купрнн) Мы ішлі ўскрай дарогі, усцеленай бурым леташнім лісцем, якое яшчэ не высахла пасля снегу. (Пераклад Л. Салаўя); дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам: «Стучит кто-то?» — сказал остановившийся Чуб. (Н. Гоголь) «Стукае нехта?» — спытаў Чуб спыніўшыся., (Пераклад М, Лужаніна); прыметнікам: Он [Лермонтов] был счастлив своими мыслями, их силой, широтой, своими замыслами, всёпроникающим присутствием поэзии.      (К. Паустовскнй), Ён быў шчаслівы сваімі думкамі, іх сілай, шырынёй, сваімі задумамі, усёпранікальнай прысутнасцю паэзіі. (Пераклад А. Марціновіча); назоўнікам: будущее — будучыня, купающиеся — купальшчыкі, рассказывающий —апавядальнік. «Неправда!» — выговорила она тихо и умоляющим голосом. (А. Чехов) «Няпраўда!» — вымавіла яна ціха, з мальбой у голасе. (Пераклад I. Грамовіча); дзеясловам: Ночные костры, светившиеся там и сям по лагерю... увеличивали темноту своим неярким багровым светом. (Л. Толстой) Начныя вогнішчы свяціліся там і сям па лагеры... павялічвалі змрок сваім нязыркім барвовым святлом. (Пераклад Я. Шарахоўскага); развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений — рэчывы, стымулятары росту раслін. Дзеепрыметнікі, дзеепрыметныя звароты, якія ўваходзяць у загалоўкі твораў, назвы прац, звычайна не перакладаюцца; пры неабходнасці захоўваюцца яны і ў навуковай, грамадска-палітычнай літаратуры. ЗАЎВАГА!    У суфіксах дзеепрыметнікаў поўнай і кароткай формы пішаца адно –н- : выкананае заданне, планы выкананы. У беларускай літаратурнай мове ўжыванне дзеепрыметнікаў з суфіксамі –        ач-, -яч-, -уч-, -юч-, -ем-, -ім- абмежавана. Прыклады перакладаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў: увянувшая трава – завялая трава; разбушевавшееся море – усхваляванае мора; работающий мотор – матор, які працуе; купающиеся – купальшчыкі; зреющая рожь – жыта, якое спее; будущая жизнь – будучыня; звезды, светившиеся на небе – зоркі свяцілія на небе; вещества, стимулирующие рост растений – рэчывы, стымулятары росту раслін. Зваротных дзеепрыметнікаў у беларускай мове няма.

34. Прыслоўе – нязменная часціна мовы. Агульнае значэнне – прымета дзеяння: працаваць (як?) старана; прымету прадмета: чытанне (якое?) услых; прымету прыметы: зусім (у якой меры?) малы. Марфалагічныя прыметы: не скланяецца, не спрагаецца, не змяняецца па родах і ліках, з’яўляецца нязменным. Але многія якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання (смела – смялей). Сінтаксічная роля: Часцей за ўсё – акалічнасць; Імкліва праплываюць хмаркі. Радзей – азначэнне: Насцярожыла размова па-нямецку.                                                         


^ 33. Утварэнне дзеяпрыслоўяў. Правілы ўжывання ў сказах. Утварэнне дзеяпрыслоўяў незакончанага трывання: аснова цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання: 1 спр. + суф. - учы (-ючы): пішуць + - учы – пішучы. 2 спр. + суф. -ачы ( - ячы): гавораць + - ачы – гаворачы. АЛЕ: баючыся, дрыжучы, крычучы, сплючы (2 спр.). Утварэнне дзеяпрыслоўяў закончанага трывання: аснова інфінітыва або прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання: аснова на галосны гук + - ўшы: павітаць+ -ўшы – павітаўшы; аснова на зычны гук + - шы: памагчы + шы – памогшы. Існуюць пэўныя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што ўтварае дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца: Адышоўшы з паўвярсты, Сцёпка яшчэ раз назад азірнуўся, спыніўся. (К-с) Буслы падымаліся высока ў неба і доўга-доўга кружыліся пад аблокамі, выпрабоўваючы сілу сваіх крылаў. (К-с) Дрэвы раскідвалі свае галіны, як крылы, нібы збіраючыся паляцець. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў; такія сказы сэнсава і граматычна няправільныя, гэта парушэнне літаратурнай нормы. Ня-правільная, напрыклад, будова такога сказа: Ідучы дадому са станцыі, у яго часам з'яўлялася жаданне хутчэй зноў вярнуцца туды, бо дзеяслоў-выказнік з'яўлялася адносіцца да дзейніка жаданне, а дзеепрыслоўе да гэтага дзейніка не адносіцца, абазначае дзеянне асобы (ён ішоў). Сказ можна перабудаваць так: Ідучы дадому са станцыі, яму часам хацелася хутчэй зноў вярнуцца туды. Калі ён ішоў са станцыі, у яго часам з'яўлялася жаданне хутчэй зноў вярнуцца туды. Патрабуе перабудовы і такі сказ: Пераглядаючы гэтыя здымкі, успамінаюцца мае аднакласнікі. Дзеяслоў-выказнік успамінаюцца адносіцца да дзейніка аднакласнікі, а дзеепрыслоўе пераглядаючы абазначае дзеянне другой асобы. Можна сказаць так: Калі пераглядаю гэтыя здымкі, успамінаюцца мае аднакласнікі. Пераглядаючы гэтыя здымкі, успамінаю маіх аднакласнікаў. У сказе можа ўжывацца не адно, а  некалькі  дзеепрыслоўяў     (з паясняльнымі словамі і без іх), якія адносяцца да аднаго дзеяслова-выказніка і абазначаюць дзеянні той самай асобы ці прадмета: Налюба-ваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору. (К-с) Лісточкі на дрэвах быццам прыхарошваліся, выпростваючыся і вызваляючыся ад ранішняй расы.У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянні, абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена — як любы, кожны (у такіх выпадках можна ўставіць займеннік ты): Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. (Прык.) Гуляючы, розуму не прыдбаеш.

^ 38. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыі стану). Ня ўсе мовазнаўцы прызнаюць іх існаванне. Сімантычныя прыкметы – абазначаюць стан. Марфалагічныя прыкметы – нязменнасць. Сінтаксічная функцыя – быць выказнікам у безасабовым сказе. Разрады: 1) стан навакольнага асяроддзя, абставін; 2) фізічныя, эмацыянальныя, псіхічныя станы жывых істот (Мне лень рабіць дамашнее заданне). 3) стан або палажэнне ў прасторы і часе (функцыянальная аманімія). 4) абазначаюць выдатную або адмоўную ацэнку ( дрэнна, добра,сорам і інш.) 5) значэнне неабходнасці ( патрэбна, нельга, дастаткова і інш.).

^ 39. Прыназоўнiк-службовая часцiна мовы,якая ўдакладняе значэннi ўскосных склонаў назоунiка,займеннiка,лiчэбнiка.Самастойна прыназоунiкi не ўжываюцца,яны зауседы выступаюць у спалучэннi з самастойнымi, паўназначнымi словамi (у пакоi).Прыназоунiк пра з вiнавальным склонам адпавядае прыназоунiку о з месным склонам у рус. мове:пра мацi-о матери.Прыназоунi ку за з творным склонам у рускай мове адпавядае прыназоўнiк па з вiнавальным склонам у бел. мове:за ягодами-па ягады.Пры выражэннi часавых i прасторавых адносiн некаторыя прыназоунiкi ужываюцца парамi:ад-да,з-да, з-на,з-у. 1) часавыя: паехаць (калі?) пасля заканчэння школы; 2) аб’ектныя: узяць (за што?) за руку, пайсць (па што?) па ваду. 3) азначальныя: праца (якая?) без заганаў; 4) прасторавыя: жыць (дзе?) у сяле; 5) прычынныя: разгубіцца (па якой прычыне?) па нявопытнасці; 6) мэтавыя: заараць палетак (з якой мэтай?) пад жыта; 7) меры і ступені: вядомы (у якой меры?) да драбніц; 8) спосабу дзеяння: ткаць (як?) у два ніты. Сінтаксічная роля – уваходзіць у склад розных членаў сказа.

^ 40. Разрады прыназоўнікаў паводле структуры. 1) простыя: а, аб, ад, без, з, за, на, пад, па, праз і інш. 2) складаныя: з-за, з-пад, па-за, па-над. 3) састаўныя: на чале з, у імя, з боку.

^ 41. Разрады прыназоўнікаў паводле пахлджання. 1)невытворныя: аб, да, для, з (са), к (ка), між, праз. 2)вытворныя, якія паходзяць а) ад назоўнікаў розных склонавых формаў: за кошт, з ліку, за выключэннем; б)ад дзеяпрыметнікаў: дзякуючы, пачынаючы з; в) ад прыслоўяў: насупраць, абапал, вакол, побач, пасля.

43. Злучнiк - службовая часцiна мовы,якая ўжываецца для сувязi слоў, частак складанага сказа. Злучальныя злучнiкi выражаюць розныя сэнсавыя адносiны памiж сiнтаксiчнымi адзiнкамi i падзяляюцца на спалучальныя(i, ды-у значэннi i,i-i,нi-нi,таксама,як- так i);супрацiуныя(а,ды,але,аднак, затое,iнакш);пералiчальна-размеркавальныя(або,цi);далучальныя(дый,ды i). Падпарадкаваныя злучнiкi звязваюць часткi складанага сказа(калi,каб). Злучнікі не маюць лексічнага значэння і не з’яўляюцца членамі сказа.

^ 47. ПРАВАПIС ЧАСЦIЦ НЕ(НЯ) НI З РОЗНЫМI ЧАСЦIНАМI МОВЫ. Не(ня) пiшацца разам:а) калi частка слова без не(ня) не ўжываецца:недахоп, неўзабаве;б)калi назоўнiкi,прыметнiкi i прыслоўi з прыстаўкай не(ня) утва­раюць новыя,з супрацьлеглым значэннем словы:шчасце-няшчасце.Такiясловы звычайна можна замянiць сiнонiмамi без прыстаўкi не-(ня-):няшчасце-бяда;в) з поўнымi дзеепрыметнiкамi,пры якiх няма залежных слоў: незалiты каток; г) у неазначальных займеннiках i прыслоўях нехта, нешта, неяк, недзе. Часцiца не пiшацца асобна:а)ад назоўнiкаў,прыметнiкаў i прыслоўяў,калi есць або пад­разумеваеца супрацьпастаўленне :не прауда, а хлусня;б)ад дзеясловаў, дзеепрыслоўяў i кароткiх дзеепрыметнiкаў:не склаў песню,не склаўшы песню, песня не складзена;в)ад поўных дзеепрыметнiкаў пры наяунасцi залежных слоу або супрацьпастаулення са злучнiкам а:нескладзенная (кiм?) паэтам песня;не складзенная,а толькi пачатая песня.Часцiца нi са словамi пiшацца асобна.