Навучальная праграма

Вид материалаДокументы

Содержание


Лексікалогія і фразеалогія
Лексікаграфія і фразеаграфія
Фанетыка і арфаэпія
Графіка і арфаграфія
Марфемная структура слова. Словаўтварэнне
Безасабова-прэдыкатыўныя словы
Уводзіны ў мовазнаўства. Агульнае мовазнаўства.
Гісторыя беларускай мовы
Спіс рэкамендаванай літаратуры
Подобный материал:

НАВУЧАЛЬНАЯ ПРАГРАМА

ЎСТУПНАГА ЭКЗАМЕНА Ў МАГІСТРАТУРУ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

1-21 80 11 “Мовазнаўства”




ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Інтэграцыйныя працэсы, якія інтэнсіўна развіваюцца ў сферы адукацыі, настойліва дыктуюць неабходнасць пераходу да шматступенчатай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў, асобнае месца ў межах якой займае падрыхтоўка магістраў, што вядзецца па сучасных навукова-прыкладных накірунках у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

З 2004 г. на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы распачата падрыхтоўка магістрантаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія”, што мае на мэце павышэнне агульнакультурнай, прафесійнай, камунікацыйнай кампетэнтнасці будучых магістраў. Зразумела, паступленню ў магістратуру папярэднічае ўступны экзамен па беларускай мове як самы адказны і аўтарытэтны від праверкі ведаў. У час падрыхтоўкі да экзамена прэтэндэнт павінен паўтарыць не толькі вывучаны матэрыял, але і глыбей асэнсаваць, сістэматызаваць яго з арыентацыяй на даследчыцкую працу.

Каб выявіць узровень лінгвістычнай падрыхтоўкі будучых магістрантаў, у праграму ўступных экзаменаў уключаны пытанні з такіх дысцыплін, як “Уводзіны ў мовазнаўства”, “Сучасная беларуская літаратурная мова”, “Беларуская дыялекталогія”, “Гісторыя беларускай мовы”, “Агульнае мовазнаўства”. Безумоўна, у праграму нельга ўнесці матэрыял усіх курсаў і спецкурсаў, якія вывучаюцца на філалагічным факультэце, але яна павінна ахапіць найбольш істотныя тэмы. Прэтэндэнтам у магістратуру будуць прапанаваны два пытанні з курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы, трэцяе – з іншых раздзелаў. Некаторыя пытанні ўключаюць гістарычныя каментарыі.

Змест раздзелаў “Праграмы” – не гатовыя фармулёўкі білетаў, але яна можа быць выкарыстана прэтэндэнтам пры падрыхтоўцы да адказу на прапанаваныя пытанні.


Уводзіны

Беларуская мова -- нацыянальная мова беларускага народа. Беларуская літаратурная мова, яе пісьмовая і вусная разнавіднасць. Нормы беларускай літаратурнай мовы. Стылі мовы і іх характарыстыка.

Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы.

Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў савецкую эпоху.

Акадэмік Я.Ф.Карскі – заснавальнік беларускай філалогіі, яго навуковая спадчына.


Лексікалогія і фразеалогія

Лексікалогія -- раздзел навукі пра мову. Слова як адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова, тыпы лексічных значэнняў слова.

Мнагазначнасць слова і шляхі яе развіцця. Метафара. Метанімія. Сінекдаха.

Амонімы, тыпы амонімаў. Шляхі ўзнікнення амонімаў. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў. Паронімы.

Сінонімы, іх тыпы. Стылістычная роля сінонімаў.

Антонімы, выкарыстанне іх у мове.

Лексіка сучаснай беларускай мовы поводле паходжання. Спрадвечнабеларуская лексіка і яе гістарычныя пласты: агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы; запазычаныя словы ў беларускай мове; прыметы запазычаных слоў, іх асваенне.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання. Дыялектная, спецыяльная (тэрміналагічная і прафесійная), жаргонная лексіка.

Актыўная і пасіўная лексіка (устарэлыя словы, неалагізмы).

Стылістычная афарбаванасць лексічных сродкаў мовы. Лексіка навуковага, афіцыйна-дзелавога, публіцыстычнага стылю. Гутарковая лексіка.

Фразеалагізм і яго сутнасць. Вузкае і шырокае разуменне фразеалогіі. Мнагазначнасць і аманімічнасць, сінанімічнасць і антанімічнасць фразеалагізмаў. Віды фразеалагічнай варыянтнасці. Фразеалагізмы па структуры, па суадноснасці з часцінамі мовы. Спалучальнасць фразеалагізмаў і іх сінтаксічная роля ў сказе.


Лексікаграфія і фразеаграфія

Беларуская лексікаграфія. Прадмет лексікаграфіі. Энцыклапедычныя слоўнікі. «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Філалагічныя слоўнікі. Будова слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных і філалагічных слоўніках. Сістэма граматычных і стылістычных памет.

З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Лексікаграфічная праца Л.Зізанія, П.Бярынды, І.Насовіча, Я.Ціхінскага і інш. «Словарь белорусского наречия» І.Насовіча (1870). Лексікаграфічная праца ў 20-30-я гады ХХ ст.

Слоўнікі сучаснай беларускай мовы: аднамоўныя, двухмоўныя; тлумачальны, перакладныя, этымалагічны, дыялектныя, тэрміналагічныя, слоўнікі беларускай мовы для школ, слоўнікі сінонімаў, паронімаў і інш.

Беларускія фразеалагічныя даведнікі дакастрычніцкага перыяду (Я.Чачота, І.Насовіча, М.Федароўскага і інш.) і савецкага перыяду (Ф.Янкоўскага, Я.Рапановіча, Е.Мяцельскай і Я.Камароўскага, Г.Юрчанкі і інш.). «Фразеалагічны слоўнік» І.Я.Лепешава.

Будова фразеаграфічнага (фразеалагічнага) артыкула.


Фанетыка і арфаэпія

Прадмет фанетыкі. Гук як найдрабнейшая адзінка мовы. Фанетычная сістэма беларускай мовы. Галосныя і зычныя гукі.

Галосныя гукі. Класіфікацыя галосных гукаў. Пазіцыйныя змены галосных. Чаргаванні галосных.

Зычныя гукі. Класіфікацыя зычных. Пазіцыйныя змены зычных. Пазіцыйныя чаргаванні зычных (звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых, цвёрдых і мяккіх). Дзеканне і цеканне. Гістарычныя чаргаванні зычных.

Прыстаўныя галосныя і зычныя.

Склад. Складападзел. Тыпы складоў у беларускай мове.

Фаналогія. Паняцце фанемы, моцныя (незалежныя) і слабыя(залежныя) пазіцыі фанем. Фанемны рад.

Націск. Асаблівасці беларускага націску. Націск як сродак размежавання слоў і форм слоў. Словы з рухомым і нерухомым націскам.

Фанетычная транскрыпцыя.

Арфаэпія – сукупнасць норм літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Вымаўленне галосных. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных. Прычыны адхіленняў ад норм беларускага літаратурнага вымаўлення.

Графіка і арфаграфія


Змест і задачы графікі. Алфавіт. Абазначэнне на пісьме галосных і зычных гукаў. Складовы і гукавы прынцыпы беларускай графікі. З гісторыі беларускай графікі.

Арфаграфія. Змест і задачы арфаграфіі, яе сувязь з графікай. Фанетычны і марфалагічны прынцыпы беларускай арфаграфіі. Напісанні, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах. Абмежавальнасць традыцыйных і дыферэнцыяльных напісанняў у сучаснай беларускай мове. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна. Правілы ўжывання вялікай літары.

З гісторыі беларускай арфаграфіі. Змены і спрашчэнні беларускага правапісу ў 1933 годзе. Удасканаленне і частковыя змены беларускага правапісу ў 1957 годзе. «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959).

Марфемная структура слова. Словаўтварэнне


Марфемная структура слова. Тыпы марфем. Аснова слова і яе тыпы: невытворная і вытворная аснова, суплетыўныя асновы. Канчатак. Корань слова. Фанетычныя разнавіднасці (варыянты) кораня. Свабодныя і звязаныя карані. Афіксы. Прыстаўка (прэфікс) і суфікс. Варыянты прыставак і суфіксаў. Словаўтваральныя і формаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы. Афіксоіды (прэфіксоіды, суфіксоіды). Постфікс. Інтэрфікс. Конфікс.

Змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне, перараскладанне, ускладненне. Прычыны змяненняў у будове слова.

Марфемны, этымалагічны і словаўтваральны аналіз структуры слова.

Словаўтварэнне. Словаўтваральная мадэль, словаўтваральны тып, словаўтваральнае гняздо. Утваральная аснова (база) і словаўтваральныя сродкі (фарманты). Тыпы і спосабы словаўтварэння: марфалагічнае, марфалагічна-сінтаксічнае, семантычнае, лексічна-сінтаксічнае. Роля словаўтварэння ва ўзбагачэнні лексікі беларускай мовы.

Марфалогія


Марфалогія як раздзел граматыкі.

Назоўнік. Назоўнік як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў. Лексіка-граматычныя групы назоўнікаў: назоўнікі канкрэтныя і абстрактныя, уласныя і агульныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, зборныя, рэчыўныя. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў: род, лік, склон.

Сістэма скланення назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Тыпы скланення назоўнікаў.

Словаўтварэнне назоўнікаў. Прэфіксальны, суфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, бязафіксны спосабы. Прадукцыйныя і непрадукцыйныя афіксы назоўнікаў. Утварэнне складаных і складанаскарочаных назоўнікаў (абрэвіятур). Пераход слоў іншых часцін мовы ў назоўнікі (субстантывацыя).

Прыметнік. Прыметнік як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Залежнасць роду, ліку і склону прыметнікаў ад назоўнікаў. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Ужыванне сцягнутых форм прыметнікаў.

Скланенне прыметнікаў.

Ступені параўнання прыметнікаў. Простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя) формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання. Суплетыўныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў.

Формы прыметнікаў са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі меры і якасці.

Утварэнне прыметнікаў. Працэс ад’ектывацыі.

Лічэбнік. Лічэбнік як часціна мовы. Значэнне. Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Колькасныя, зборныя і парадкавыя лічэбнікі. Простыя, складаныя і састаўныя лічэбнікі. Асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі. Скланенне лічэбнікаў. Пераход лічэбнікаў у іншыя часціны мовы.

Няпэўна-колькасныя словы.

Займеннік. Займеннік як часціна мовы. Значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Суадноснасць займеннікаў з іншымі часцінамі мовы. Разрады займеннікаў. Лексіка-граматычная характарыстыка займеннікаў розных разрадаў. Скланенне займеннікаў. Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі і наадварот.

Дзеяслоў. Дзеяслоў як часціна мовы. Значэнне дзеяслова. Граматычныя катэгорыі дзеяслова. Спрагальныя і неспрагальныя формы. Сінтаксічная роля дзеясловаў.

Інфінітыў. Граматычныя катэгорыі, уласцівыя інфінітыву. Сінтаксічная роля інфінітыва. Асновы дзеяслова.

Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Катэгорыя стану дзеясловаў. Пытанне пра станы дзеясловаў у лінгвістычнай літаратуры. Дзеясловы незалежнага стану. Дзеясловы залежнага стану.

Катэгорыя трывання дзеяслова. Спосабы ўтварэння трыванняў, Дзеясловы са значэннем абодвух трыванняў. Няпарныя дзеясловы. Асаблівасці ўтварэння трывання ў дзеясловах руху.

Катэгорыя ладу дзеяслова. Значэнне форм ладу. Формы ўмоўнага ладу. Загадны лад дзеясловаў, формы загаднага ладу. Ужыванне форм аднаго ладу са значэннем іншых ладоў.

Катэгорыя часу дзеяслова. Сістэма часоў. Цяперашні час. Ужыванне формы цяперашняга часу са значэннем іншых часоў. Прошлы час. Простая і складаная форма прошлага часу. Ужыванне формы прошлага часу са значэннем іншых часоў і наадварот. Будучы час. Ужыванне формы будучага часу са значэннем іншых часоў і адваротныя выпадкі.

Катэгорыя асобы дзеяслова. Формы асобы, іх значэнне і ўжыванне. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці.

Спражэнне дзеясловаў.

Катэгорыі роду і ліку дзеясловаў.

Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметнікаў (катэгорыя стану, трывання, часу; дзеяслоўнае кіраванне назоўнікамі; утварэнне дзеепрыметнікаў ад дзеяслоўных асноў). Адзнакі прыметніка (род, лік, склон, сінтаксічная роля). Поўныя і кароткія дзеепрыметнікі. Утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя (катэгорыя трывання, стану; зваротная форма; дзеяслоўнае кіраванне назоўнікамі; утварэнне дзеепрыслоўяў ад дзеяслоўных асноў). Прыметы прыслоўя (нязменнасць, прымыканне да дзеяслова, сінтаксічная роля). Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі. Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Прыслоўе. Значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыслоўяў. Пераход слоў іншых часцін мовы ў прыслоўі.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану). Значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля. Пытанне пра безасабова-прэдыкатыўныя словы ў лінгвістычнай літаратуры.

Прыназоўнік. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі.

Злучнік. Разрады злучнікаў паводле паходжання, саставу, ужывання. Злучальныя злучнікі і іх групы. Падпарадкавальныя злучнікі і іх групы. Далучальныя злучнікі. Паясняльныя злучнікі. Адрозненне злучнікаў ад злучальных (адносных) слоў – займеннікаў і прыслоўяў.

Часціцы. Разрады часціц: часціцы, якія выражаюць розныя сэнсавыя адценні; мадальныя і мадальна-валявыя часціцы; эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.

Выклічнікі. Разрады выклічнікаў. Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў.

Сінтаксіс


Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго прадмет і задачы. Словазлучэнне і сказ – асноўныя аб’екты сінтаксісу.

Словазлучэнне як сэнсава-граматычнае аб’яднанне самастойных слоў, падпарадкаванае сказу. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле асноўнага слова (іменнае, дзеяслоўнае, прыслоўнае) і залежнага (субстантыўнае з залежным назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам і г.д.).

Сувязь слоў у словазлучэнні (дапасаванне, кіраванне, прымыканне, замыканне). Сродкі выражэння гэтай сувязі.

Сказ. Асноўныя адзнакі сказа: прэдыкатыўнасць, мадальнасць і інтанацыйная завершанасць. Сцвярджальныя і адмоўныя сказы. Апавядальныя, пабуджальныя і пытальныя сказы. Клічныя сказы. Словы-сказы. Разгорнутыя (развітыя) і неразгорнутыя (неразвітыя) сказы. Аднасастаўныя і двухсастаўныя, простыя і складаныя сказы.

Просты сказ.

Дзейнік і яго выражэнне. Выказнік. Тыпы выказніка: просты дзеяслоўны; састаўны дзеяслоўны і іменны; ускладнены выказнік. Віды звязкі ў выказніку. Сувязь выказніка з дзейнікам.

Дапаўненне і яго віды: прамое і ўскоснае; прыйменнае, прыдзеяслоўнае і прыадвербіяльнае. Выражэнне дапаўнення рознымі часцінамі мовы і іх спалучэннямі. Азначэнне і яго віды. Выражэнне азначэнняў. Прыдатак як асобны від азначэння. Размежаванне прыдатка і адзіночнага паясняльнага назоўніка. Акалічнасці, спосабы іх выражэння. Размежаванне даданых членаў сказа.

Парадак слоў у сказе.

Сказы з аднароднымі членамі. Выражэнне аднародных членаў сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні, іх адрозненне.

Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце адасаблення. Умовы адасаблення. Адасобленыя азначэнні; адасобленыя прыдаткі. Адасобленыя дапаўненні. Адасобленыя акалічнасці. Адасабленне ўдакладняльных членаў сказа.

Аднасастаўныя сказы і іх віды. Пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя і абагульнена-асабовыя сказы. Безасабовыя і інфінітыўныя сказы. Намінатыўныя сказы, адрозненне іх ад няпоўных сказаў. Вакатыўныя і генітыўныя сказы.

Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, адрозненне паміж імі. Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях.

Зваротак. Выражэнне зваротка і яго месца ў сказе. Інтанацыйнае выдзяленне зваротка.

Складаны сказ. Сродкі сувязі частак у складаным сказе. Тыпы складаных сказаў: складаназлучаны, складаназалежны, бязлучнікавы і складаны сказ з рознымі відамі сувязі.

Складаназлучаны сказ. Сувязь частак у складаназлучаным сказе пры дапамозе злучальных злучнікаў (спалучальных, пералічальн-размеркавальных, супраціўных). Выражэнне розных сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа.

Складаназалежны сказ. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнаю. Роля ўказальных слоў (займеннікаў і прыслоўяў) у складзе галоўных частак. Размежаванне злучнікаў і злучальных (адносных) слоў. Тыпы даданых частак: даданыя дзейнікавыя, выказнікавыя, дапаўняльныя, азначальныя, даданыя акалічнасныя – месца, часу. умовы, прычыны, спосабу дзеяння, меры і ступені, выніку, мэты, уступкі, даданыя параўнальныя, супастаўляльныя, даданыя далучальныя. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі. Сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне.

Бяззлучнікавы складаны сказ. Роля інтанацыі як асноўнага сродку сувязі яго частак. Суадноснасць складаных бяззлучнікавых сказаў з адпаведнымі складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі. Тыпы бяззлучнікавых складаных сказаў. Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавых сказаў.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Сувязь частак у сказах гэтага тыпу. Разнавіднасці такіх сказаў.

Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства).

Абзац як сродак арганізацыі тэксту.

Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Простая мова як двухчленная канструкцыя. Структура аўтарскага сказа і чужой мовы, сродкі сувязі гэтых частак.

Пунктуацыя і яе асновы. Пунктуацыя як сродак афармлення пісьмовай мовы. Віды знакаў прыпынку і іх характарыстыка. Спалучэнне знакаў прыпынку. Стылістычная роля знакаў прыпынку.


Уводзіны ў мовазнаўства. Агульнае мовазнаўства.

Дыферэнцыяцыя мовы: тэрытарыяльная, сацыяльная, функцыянальна-стылістычная.

Функыі мовы. Мова і маўленне. Мова і мысленне. Мова як знакавая сістэма.

Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення і размежавання часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў розных мовах свету. Самастойныя і службовыя часціны мовы.

Асноўныя паняцці граматыкі: граматычная форма, граматычнае значэнне. Граматычныя катэгорыі і спосабы іх выражэння.

Пісьмо ў яго адносінах да мовы. Галоўныя этапы развіцця пісьма. Тыпы пісьма.

Генеалагічная класіфікацыя моў.

Марфалагічная класіфікацыя моў.


Гісторыя беларускай мовы

І.Гістарычная граматыка беларускай мовы

Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы.

Асноўныя этапы ў развіцці беларускай літаратурнай мовы.

Акадэмік Я.Ф.Карскі – заснавальнік беларускай філалогіі, яго навуковая спадчына.


Вакалізм агульнаўсходнеславянскай мовы, параўнанне яго з вакалізмам сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кансанантызм агульнаўсходнеславянскай мовы, параўнанне яго з кансанантызмам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Палаталізацыйныя змены заднеязычных і паходжанне гістарычных чаргаванняў [г]:[ж], [к]:[ч], [х]:[ш], [г]:[з’], [к]:[ц], [х]:[с’].

Гістарычныя чаргаванні зычных як вынік змянення і спрашчэння груп зычных.

Гістарычныя чаргаванні зычных (вяду - весці, мяту - месці, кладу - клала, ціск - ціснуць, кідаць - кінуць, тапелец - затануць). Гістарычныя чаргаванні зычных як вынік змены зычнага ці групы зычных пад уплывам наступнага [j] ([д]:[дж], [т]:[ч], [г]:[ж], [к]:[ч], [з]:[ж], [с]:[ш], [ск]:[шч], [ст]:[шч], [б]:[бл’], [м]:[мл’] і інш.).

Насавыя галосныя і іх лёс, гістарычнае чаргаванне [а]:[н], [а]:[ын], [а]:[м], [‘а]:[ен] і інш. Галосны [э] ў групе слоў тыпу «агледзець», «запрэгчы», «дрэнны».

Поўнагалоссе і яго паходжанне. Заканамернасць развіцця праславянскага спалучэння [*telt] ва ўсходнеславянскае [tolot].

Рэдукаваныя Ъ, Ь і іх лёс. Змены ў фанетычнай сістэме агульнаўсходнеславянскай мовы пад уздзеяннем страты рэдукаваных. Змены ў складовай структуры: спыненне дзеяння закона адкрытага склада; закон складовага сінгарманізму, з’яўленне новых граматычных форм і новых марфем.

Вынікі страты рэдукаваных у сістэме вакалізму: узнікненне бегласці галосных, прыстаўныя і ўстаўныя галосныя, падаўжэнне спрадвечных галосных [э], [о] у новым закрытым складзе, другое поўнагалоссе, чаргаванне [ро]:[ры], [ло]:[лы], [ле/ля]:[лі].

Страта рэдукаваных і змены ў сістэме кансанантызму: узнікненне новых груп зычных і з’явы асіміляцыі і дысіміляцыі, спрашчэнне груп зычных ([ждн], [здн], [з/с/тв], [лвт], [рвш], [рдц], [лнц], [рнч], [стл], [стн] і інш.), страта канцавога [л], змена [в] на [ў] і [л] на [ў], зацвярдзенне губных на канцы слова і перад наступным зычным, узнікненне падоўжаных зычных і інш.

Фанетычныя змены, не звязаныя са стратаю рэдукаваных: пераход [э] у [о], лёс [Ь], паходжанне акання, яго тыпы ў сучасных беларускіх гаворках, дзеканне і цеканне, зацвярдзенне шыпячых, [ц] і [р], прыстаўныя зычныя.

Гісторыя катэгорый роду, ліку, склону назоўніка ў беларускай мове.

Тыпы скланення ў агульнаўсходнеславянскай мове. Змены ў старажытнай сістэме скланення назоўнікаў і ўтварэнне сучаснай сістэмы скланення беларускай мовы.

Гісторыя кароткіх і поўных прыметнікаў, іх ужыванне ў беларускай мове.

Утварэнне складаных лічэбнікаў (адзінаццаць - дзевятнаццаць, дваццаць, трыццаць, пяцьдзесят - восемдзесят, дзвесце, трыста, чатырыста, пяцьсот - дзевяцьсот, паўтара, абодва).

Тэматычнае і нетэматычнае спражэнне дзеясловаў. Лёс нетэматычнага спражэння. Прошлыя часы ў старажытнай мове. Паходжанне сучасных форм прошлага часу.

Паходжанне сучаснай формы ўмоўнага ладу.

Інфінітыў і супін у гісторыі мовы.


ІІ. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы

Паняцце «літаратурная мова».

Мова старажытных беларускіх юрыдычна-справавых тэкстаў.

Мова старабеларускіх мастацкіх твораў.

Мова старажытных беларускіх летапісаў.

Старабеларуская мова ў рэлігійных творах. Францішак Скарына – выдатны асветнік свайго часу, усходнеславянскі друкар, яго роля ў развіцці старажытнай беларускай мовы і культуры.

Роля В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа ў развіцці сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

«Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча і яе роля ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы.


Дыялекталогія

Беларускія гаворкі на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Адлюстраванне беларускіх гаворак на карце, складзенай Я.Ф.Карскім. Сучасная групоўка беларускіх гаворак. Асаблівасці паўднёва-заходняга і паўночна-ўсходняга дыялектаў. Групы гаворак у межах беларускіх дыялектаў. Сярэднебеларускія гаворкі.


СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ


Асноўная літаратура:

Беларуская граматыка: У 2 ч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985.- Ч.1.; 1986.- Ч. 2.

Беларуская і руская дыялекталогія.– Мінск, 1992.

Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

Блінава, Э.Д. Беларуская дыялекталогія / Э.Д.Блінава, Е.С.Мяцельская. – 2-е выд.- Мінск, 1980.

Булыка, А.М. Гістарычная марфалогія беларускай мовы / А.М.Булыка, А.І.Жураўскі, І.І.Крамко. – Мінск, 1979.

Буряк, Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л.І.Бурак. – Мінск: выд-ва БДУ, 1980. – 208 с.

Буряк, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Л.І.Бурак. – Мінск: Універсітэцкае, 1987.

Гируцкий, А.А. Введение в языкознание / А.А.Гіруцкий. – Минск, 2001

Гируцкий, А.А. Общее языкознание / А.А.Гируцкий. – Минск, 2001

История лингвистических учений: Древний мир. - Ленинград, 1980.

Карацінская, Д.М. Сучасная беларуская мова: Марфеміка / Д.М.Карацщнская. – Гродна: ГрДУ, 1997.

Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы / І.Я.Лепешаў. – Мінск: Выш.шк., 1998. – 271 с.

Маслов, Ю.С. Введение в языкознание / Ю.С.Маслов. – 3-е изд. - Москва, 1998.

Нарысы гісторыі беларускай мовы. - Мінск, 1957.

Нарысы па беларускай дыялекталогіі. - Мінск, 1964.

Норманн, Б.Ю. Основы языкознания / Б.Ю.Норманн. – Минск, 1996.

Плотнікаў, Б.А. Агульнае мовазнаўства / А.Б.Плотнікаў. – Мінск, 1994

Рагаўцоў, В.І. Гісторыя мовазнаўства / В.І.Рагаўцоў. – Магілёў, 2005

Рагаўцоў, В.І. Агульнае мовазнаўства / В.І.Рагаўцоў. – Магілёў, 2006

Рагаўцоў, В.І. Уводзіны ў мовазнаўства / В.І.Рагаўцоў. – Магілёў, 2004

Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія – 3-е выд.– Мінск, 1993.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад агульн. рэд. М.С.Яўневіча. – Мінск: Выд. Ул. М.Скакун, 1997.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. Ф.М.Янкоўскага. – 2-е выд. –Мінск: Выш.шк., 1980.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. – 2-е выд., дапрац. і дап. - Мінск: Выш.шк., 1995.

Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У.Сцяцко. – Гродна, 2001

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.

Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М.Шакун. – Мінск: Выш.шк., 1978.

Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія / П.П.Шуба. – Мінск: Універсітэцкае, 1987.

Янкоўскі, Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф.М.Янкоўскі. – 3-е выд. выпр. – Мінск, 1989.

Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С.Яўневіч, П.У.Сцяцко. – 3-е выд. - Мінск: Выш.шк., 2007.


Дадатковая літаратура:

Ахунзянов, Э.М. Общее языкознание / Э.М.Ахунзянов. – Казань, 1981.

Березин, Ф.М. История лингвистических учений / Ф.М.Березін. – 2-е изд. - Москва, 1984.

Звегинцев, В.А. Очерки по общему языкознанию / В.А.Звягінцев. – Москва, 1962.

История лингвистических учений: Среденевековый Восток. – Ленинград, 1981.

История лингвистических учений: Средневековая Европа.– Лениград, 1985.

Кодухов, В.И. Введение в языкознание / В.И.Кодухов. – 2-е изд.– Москва, 1987.

Кодухов, В.И. Общее языкознание / В.И.Кодухов. – Москва, 1974.

Мова беларускай пісьменнасці ХІV-ХVІІІстст. - Мінск, 1988.

Мяцельская, Е.С. Беларуская дыялекталогія: Хрэстаматыя / Е.С.Мяцельская, Я.М.Камароўскі – Мінск, 1979.

Супрун, А.Е. Лекции по языкознанию / А.Е.Супрун. – Минск, 1971.

Филин, Ф.П. Происхождение русского, украинского и белорусского языков / Ф.П.Филин. – Леніград, 1972.

Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. – Мінск, 1962.