Пытанні на дзяржаўныя экзамены па беларускай мове для групп ш-41, ш-42
Вид материала | Документы |
- С. А. Язерская практыкум па беларускай мове, 84.56kb.
- 1 Характарыстыка маўленчага развіцця дзяцей з інтэлектуальнымі недахопамі 7 глава, 999.12kb.
- План Работы творчай групы настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры па праблеме “Асаблівасці, 27.05kb.
- Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», 489.22kb.
- Конкурс на лепшы малюнак "Мой родны кут" 23., 489.5kb.
- К. С. Фарино «10» мая 2011 г. Инструктивно-методическое письмо, 568.81kb.
- "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі" на 2010 2013, 407.2kb.
- Пытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры, 45.06kb.
- Тэма: Займеннік. Асаблівасці ўжывання займеннікаў (11’ клас), 44.84kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь праграма для ўстаноў, якая забяспечвае атрыманне, 167.53kb.
Пытанні на дзяржаўныя экзамены па беларускай мове для групп Ш-41, Ш-42
- Класіфікаваць галоўныя члены сказа і вызначыць формы іх выражэння. Зрабіць класіфікацыю даданых членаў сказа і вызначыць формы іх выражэння.
- Раскрыць методыку работы над сачыненнем у пачатковых класах. Класіфікаваць сачыненні па жанрах.
- Ахарактарызаваць сказ як асноўную сінтаксічную адзінку, класіфікаваць сказы па мэце выказвання і структуры.
- Класіфікаваць словазлучэнні паводле галоўнага і залежнага слова, відаў сінтаксічнай сувязі і паводле адносін паміж словамі ў словазлучэнні. Раскрыць значэнне ведаў аб словазлучэннях для навучання дзяцей граматыцы і арфаграфіі.
- Прааналізаваць катэгорыю склону, сістэму яе значэнняў і выражэнне ў сучаснай беларускай мове. Ахарактарызаваць катэгорыю асобы, сістэму яе значэнняў у сучаснай беларускай мове.
- Прааналізаваць катэгорыю ліку, сістэму яе значэнняў і выражэнне ў сучаснай беларускай мове.
- Прааналізаваць катэгорыю роду, сістэму яе значэнняў і выражэнне пры дапамозе розных часцін мовы ў сучаснай беларускай мове.
- Класіфікаваць часціны мовы, аргументаваць асноўныя прынцыпы выдзялення часцін мовы, раскрыць значэнне вывучэння марфалогіі для выкладання асноў граматыкі ў пачатковых класах.
- Вызначыць асаблівасці графікі беларускай мовы і алфавіту. Даказаць важнасць ведаў па графіцы для навучання грамаце і арфаграфіі. Ахарактарызаваць арфаграфію як раздзел мовазнаўства. Даць ацэнку асноўным прынцыпам беларускай арфаграфіі, арфаграфічным слоўнікам і даведнікам беларускай мовы.
- Прааналізаваць граматычны склад слова, вызначыць умовы выдзялення кораня, прыстаўкі, cyфiкca, канчатка пры марфемным аналізе слова. Ахарактарызаваць асноўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай мове.
- Даць паняцце фанетыкі. Зрабіць класіфікацыю галосных гукаў. Ахарактарызаваць зычныя гукі беларускай мовы. Даказаць значэнне вывучэння фанетыкі для работы па навучанні грамаце, арфаэпіі і арфаграфіі ў пачатковых класах.
- Праааналізаваць састаў лексікі беларускай мовы паводле паходжання. Вызначце месца і ролю іншамоўных слоў у лексіцы беларускай мовы. Даказаць важнасць вывучэння лексікі для ўзбагачэння слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў.
- Ахарактарызаваць гістарычныя этапы паходжання і развіцця беларускай мовы, вызначыць асаблівасці літаратурнай мовы і яе месца сярод славянскіх моў.
- Прааналізаваць сістэму работы ў пачатковых класах па фарміраванні навыкаў марфемнага аналізу, ахарактарызаваць граматычныя паняцці, якія засвойваюць вучні пачатковых класаў у працэсе вывучэння складу слова.
- Вызначыць умовы фарміравання арфаграфічных навыкаў. Класіфікаваць арфаграфічныя практыкаванні, ахарактарызаваць разнастайныя віды дыктовак.
- Даказаць важнасць вывучэння элементаў фанетыкі ў пачатковых класах. Паказаць методыку выкладання элементаў фанетыкі ў школьных падручніках (тэарэтычны і практычны матэрыял).
- Даказаць важнасць пазакласнага чытання ў працэсе навучання школьнікаў. Вызначыць формы ўліку, кантрольныя і навучальныя функцыі ўрокаў пазакласнага чытання.
- Вызначыць асаблівасці казкі як літаратурнага жанра, раскрыць методыку вывучэння, асноўныя лніі і ідэйна-тэматычнае тлумачэнне дадзенага жанра. Раскрыць методыку работы над байкай.
- Ахарактарызаваць задачы па развіцці звязнай мовы на ўроках чытання. Класіфікаваць віды пераказаў, прадэманстраваць прыёмы навучання пераказу.
- Вызначыць задачы слоўнікавай работы на ўроках чытання, ахарактарызаваць прынцыпы яе арганізацыі, прадэманстраваць прыёмы тлумачэння слоў і выразаў.
- Ахарактарызаваць павяданне як жанр літаратуры і раскрыць методыку работы над апавяданнем.
- Раскрыць методыку работы над вершамі.
- Вызначыць месца ўрокаў пісьма ў сістэме навучання грамаце. Пpaaнaлiзaвaць дадзеныя ўрокі з пункту погляду выканання патрабаванняў.
- Раскрыць задачы, мэты і змест букварнага перыяду навучання грамаце.
- Вызначыць перыяды навучання грамаце. Ахарактарызаваць падрыхтоўчы перыяд, яго задачы і змест.
- Даказаць, што буквар - незаменны ілюстраваны падручнік першакласніка. Сфармуляваць уяўленне, што дыдактычныя сродкі навучаня чытанню - неад'емная частка работы па буквары.