Для ўнутранага карыстання

Вид материалаДокументы

Содержание


Спіс асноўнай літаратуры
Негвалтоўны супраціў
Не. Вядома, гэта патрабуе доўгай падрыхтоўкі”.
Гучыць дзіка? – магчыма, але ж рэвалюцыя не робіцца ў белых пяльчатках.
Першы этап
Этап нумар два
Этап нумар тры
Этап нумар чатыры
Этап нумар пяць
Этап нумар шэсць
Этап нумар сем
Этап нумар восем
Матэрыял падрыхтаваны на аснове артыкула Венсана Жовэра “Творцы рэвалюцый” (“Le Nouvel Observateur”, 31траўня 2005 г.).
1.Кароткая гісторыя
2. Структура ОТПОР!у ўяўная і рэальная
4. ОТПОР! сёння
5. Легенды і міфы
Матэрыял падрыхтаваны на аснове артыкула Андрэя Ягорава «Рэканструкцыя рэвалюцыі. ОТПОР!: палітычны досвед» («Палітычная сфера»
Тэорыя фантомных ячэяк
Выдаткі на абарону і атаку
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

БУНТ. Падручнік для актывіста

Для ўнутранага карыстання


©BUNT 2007


Змест


5 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дыктатура і шляхі да яе звяржэння. Замест уступу


Раздзел 1. Негвалтоўны супраціў.Трохі тэорыі

7 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . “Алхімікі” рэвалюцый

15 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . ОТПОР!: рэканструкцыя рэвалюцыі

21 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Грамадства як суб’ект палітыкі

24 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Супраціў без лідэра. Тэорыя фантомных ячэяк


Раздзел 2. Канспірацыя

27 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека акрывіста руху супраціву

31 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Кампутарная бяспека

43 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека памяшкання

47 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Бяспека арганізацыйнай працы

53 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Пераследванне актывістаў

56 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Малы канспіратар

76 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Пошук і вярбоўка інфарматараў


Дадатак

82 . . . . . Памятка па ўнутранай бяспецы (вытрымкі з інструктыўнага дакумента

для супрацоўнікаў МУС)


Раздзел 3. Праца ў групе

85 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Iнструкцыя па працы з актывістамі

104 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Кантроль у межах группы


Дадатак

108 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . SWOT-аналіз

109 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Картка на рэкрутаванне


Раздзел 4. Палявая праца

111 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Улёткавая вайна

116 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Графіці

119 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Памятка агітатару кампаніі “Ад дзвярэй да дзвярэй”

120 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дванаццаць прыёмаў форумнай палемікі

123 . . . . . Вулічныя метады барацьбы с дыктатурай, якія прымяняла апазіцыя ў Сербіі


Раздзел 5. Масавыя акцыі

128 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Паводзіны на масавых акцыях.

Парады для тых, хто не лічыць сябе Тэрмінатарамі

136 . . . . . . . . . . . . . Класіфікацыя правакатараў, працуючых на масавых акцыях

137 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дзеянні міліцыі падчас акцыі

143 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Сродкі абароны на акцыях

145 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Прыёмы асабістай абароны

156 . . . . . . Першая медыцынская дапамога. Парады ўдзельнікам масавых акцый


Раздзел 6. Абарона сваіх правоў. Юрыдычная інфармацыя

162 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Адміністрацыйныя правапарушэнні

183 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Крымінальныя правапарушэнні


190 . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Спіс асноўнай літаратуры


Дыктатура і шляхі да яе звяржэння.

Замест уступу


За апошнія дзесяцігоддзі пад напорам арганізаваных рухаў супраціву былі зрынутыя або пахіснуліся шматлікія дыктатарскія рэжымы. Дыктатуры, якія падаваліся глыбока ўкаранелымі і непахіснымі, апынуліся няздольнымі супрацьстаяць узгодненаму масаваму супраціву людзей. Негвалтоўны грамадзянскі супраціў некалісь наблізіў дэмакратызацыю ў рэспубліках СССР і сам развал Савецкага саюза, калі сотні тысяч людзей арганізоўвалі мірныя дэманстрацыі пад лозунгам “Пераменаў!”. Мадагаскар, Малі, Балівія, Сербія – можна прывесці дзесяткі іншых прыкладаў.


Вядома, негвалтоўны супраціў далёка не заўсёды ёсць чыннікам хуткага звяржэння дыктатуры, аднак мабілізуе і яднае народ, дае людзям каштоўны досвед барацьбы з рэжымам, а таксама, што немалаважна, прымушае сусветную супольнасць звярнуць увагу на зверствы дыктатара і, у рэшце рэшт, прыводзіць да перамогі свабоды і дэмакратыі.


Таксама далёка не заўсёды негвалтоўны супраціў абыходзіцца без ахвяр і прамых сутычак актывістаў супраціву з міліцыяй і войскам. Не сакрэт, што воля толькі тады ёсць сапраўднай, калі за яе заплочана крывёю. Так, у 1991 годзе падчас паўстання літоўскага народа супраць доўгатэрміновай акупацыі тэрыторыі Літвы Савецкім саюзам загінула 14 чалавек. Але гэта непараўнальна менш, чым магло б быць ахвяр пры ўзброеным супраціве. Хаця сённяшнія дыктатары і не ўжываюць у большасці выпадкаў жорсткі генацыд і зброю супраць народа, становішча ў сучасных дыктатурах часцяком бывае нашмат цяжэйшым, чым у папярэдніх; сёння дыктатуры больш гуляюць на панятку стабільнасці і страху. У мінулым пэўныя рухі супраціву прыводзілі да масавых кароткачасовых акцый пратэсту і непадпарадкавання, да выплеску эмоцый у пэўнай (часам даволі вялікай) частцы грамадства. Але, нягледзячы на самыя высакародныя матывы, яны не прыводзілі да звяржэння дыктатуры, бо гэтыя дзеянні былі недастатковымі і не мелі патрэбнага маштабу, а часцяком, як і ў сітуацыі з Беларуссю, выклікалі яшчэ большыя рэпрэсіі з боку ўлад.


Негвалтоўная барацьба - гэты не супраціў па прынцыпу “калі цябе ўдарылі па левай шчацэ, падстаў правую”. Гэта хутчэй супраціў па прынцыпу “калі цябе ўдарылі па левай шчацэ, націсні пальцам на болевую кропку і вораг будзе ліквідаваны”. Не ўжываць жорсткіх метадаў, але шукаць слабыя месцы дыктатуры. Болевая кропка Лукашэнкі – падман і беззаконне, якія трымаюцца на страху. Калі людзі адчыняць вочы і павераць у свае сілы, мы пераможам.


Зразумела, будзе цяжка. Сапраўдная бараць басупраць дыктатуры - гэта ахвяры, турмы, часам - расчараванне. Але калі ўжо брацца за справу, дык да канца, а гэта значыць - да Перамогі. Ні мы ў адзіночку, ні Захад, ні хто-небудзь іншы не зменіць сітуацыю ў нашай краіне. Рэвалюцыю ў Беларусі зробіць толькі ўвесь - увесь збунтаваны беларускі народ. Галоўная памылка старой апазіцыі - менавіта ў адсутнасці запалу і жарсці да агульнай справы. Мала ведаць, што справа агульная - трэба адчуваць яе агульнаю. Гэта значыць адчуваць сваё адзінства і быць гатовымі дзейнічаць не ў адным самаахвярным парыве, не тады, калі ёсць час на праяву патрыятызму, а з дня ў дзень на працягу ўсяго жыцця. Менавіта з нацыяльнальнага адзінства, салідарнасці і варта пачынаць. Або не пачынаць зусім. У тых жа ж, хто думае, што поспех негвалтоўнага супраціву складаецца выключна з масавых мерапрыемстваў, шутаўскіх акцый і шчодрага фінансавання, усе высілкі знікнуць дарэмна. Рэвалюцыя пачынаецца не з вуліц, імі яна як-раз сканчаецца. Яна пачынаецца з выхавання грамадства. А яшчэ да гэтага - з выхавання саміх сябе. Спачатку рэвалюцыя павінна адбыцца ў розуме і сэрцы яе лідэраў. Затым - у галовах актывістаў супраціву. Потым - у грамадстве - павольна, цяжка, але трывала. Менавіта адтуль пачнуць тыя, хто жадае дабра і свабоды сваёй краіне. Наша задача - дапамагчы людзям зразумець неабходнасць пераменаў, дапамагчы ім перамагчы страх, напаліць палітычнае становішча ў краіне да мяжы, і, у канчатковым рахунку, людзі самі выйдуць на вуліцу.


Мы, у сваю чаргу, спадзяемся, што гэтая кніга дапаможа вам ступіць на пераможны шлях у справе змагання за свабоду і незалежнасць роднай Беларусі.


Аўтары-ўкладальнікі


 Раздзел 1.

Негвалтоўны супраціў

Трохі тэорыі


Алхімікі” рэвалюцый


Вы думаеце, стыхійная “памаранчовая рэвалюцыя”, падчас якой сотні тысяч украінцаў выйшлі на вуліцы, адбылася з-за карумпаванасці і аўтарытарнасць рэжыму Кучмы? Не зусім так. Не ў большай ступені гэта тычыцца і хвалі народных выступленняў, якія панеслі ў нябыт рэжым серба Мілошавіча, грузіна Шэварнадзэ або кіргіза Акаева. Гнеў народных мас быў самым сапраўдным. І фальсіфікацыі на выбарах таксама. Але, па-за сумневам, гэтым рухам не атрымалася б так хутка і без гвалту зрынуць посткамуністычных аўтакратаў без “ноў-хаў” некалькіх экспертаў, якія задумалі і “абкатвалі” сапраўдную “інструкцыю па вытворчасці рэвалюцый”.


Яны - спадчыннікі Гандзі і Макдональда. Іх усяго толькі жменька, іх усяго толькі некалькі дзесяткаў, але яны прымусілі дрыжаць ад страху царкоў былога савецкага блока. Вось ужо колькі гадоў, як яны “экспартуюць” рэвалюцыю ва Ўсходнюю Еўропу і ў Цэнтральную Азію. Яны прыклалі руку да падзення Шэварнадзэ ў Грузіі, Кучмы ва Ўкраіне і затым Акаева ў Кыргызтане. Сёння яны імкнуцца да звяржэння карумпаваных і аўтарытарных кіраўнікоў у Менску, Алматы і Баку.


Каб зрынуць дэспатаў Усходу, у гэтых рэвалюцыянераў ёсць унікальнае “ноў-хаў”, універсальная схема перамогі над дыктатурай: тонкая сумесь негвалтоўнага супраціву, маркетынгу і фандрайзінгу (збору сродкаў). Ну і, канечне, ідэі – «сэрца» рэвалюцыі. Усе яны лічаць сваім доўгам “экспартаванне” гэтай магічнай формулы (нягледзечы на вядомае выслоўе, што ідэі часта экспартуюцца, але куды часцей дэпартуюцца). Для некаторых - гэта таксама сродак для існавання. Ёсць, нарэшце, і тыя - іх меншасць - хто працуюць на грамадскіх пачатках, «за ідэю».


З дзесяткам прадстаўнікоў дэмакратычных брыгад, брыгад новага тыпу (свайго роду «праамерыканскімі» Чэ Геварамі) мы сустрэліся ў Белградзе і Тбілісі, Браціславе і Кіеве. Яны ў дэталях выказалі свае рэцэпты па звяржэнні посткамуністычных дыктатур.


Самога дасведчанага з іх клічуць Павел Дземеш. У 2000 году ён таемна каардынаваў праграму замежнай дапамогі супраціву супраць Мілошавіча. Затым ён - таксама канфідэнцыйна - быў дараднікам украінскіх рэвалюцыянераў. У мінулым - міністр замежных спраў сваёй краіны, ён дасканала ведае палітычную сітуацыю ў былым савецкім блоку - і ведае, як вылучыць найлепшы момант для правядзення рэвалюцыі.


Павел Дземеш тлумачыць: “Большасць посткамуністычных аўтакратаў нагадваюць крабаў. У іх трывалы панцыр, але ва ўсіх ёсць адно вельмі слабое месца: яны жадаюць атрымаць легітымнасць на выбарах. Яны фальсіфікуюць галасаванне, але працягваюць арганізоўваць выбары. Гэта пытанне міжнароднага статуса. І потым яны пераконваюць сябе, што кантралююць СМІ і службы бяспекі. І што нічога з імі не здарыцца”. Але ў іх стратэгіі ёсць пракол. “На працягу ўсёй перадвыбарчай кампаніі, прэса ўсяго свету сочыць за кожным іх крокам. І яны адмаўляюцца страляць па натоўпе ў прамым эфіры CNN. Менавіта ў гэты момант іх можна зрынуць”.


Якім чынам? Поспех заснаваны, перадусім, на дэмаршы без гвалту. “Гэта адначасова пытанне этыкі і эфектыўнасці”, - тлумачыць Дземеш. “Негвалтоўны супраціў дае маральную перавагу і вабіць за сабою іншых, і потым, гвалт - гэта тая вобласць, у якой улада мацней”. Другі ключ да поспеху - у метадзе дзеяння, які паўтараецца з разу ў раз. “У дзень галасавання, увечар, збіраюцца доказы фальсіфікацыі, і гэтыя звесткі вельмі хутка распаўсюджваюцца па ўсёй краіне. І адразу ж сотні тысяч чалавек выходзяць на вуліцы. Затым ім варта мірным шляхам узяць пад кантроль дзяржаўныя ўстановы, каб паказаць аўтакрату, што законная ўлада перайшла ў іншыя рукі. І паколькі паліцыя не страляе, справа зроблена”.


Гэтыя старыя крабы - Мілошавіч, Шэварнадзэ, Кучма, Акаеў - усе былі зрынутыя такім чынам. Дзіцячая гульня? “ Не. Вядома, гэта патрабуе доўгай падрыхтоўкі”.


Гэта ў тэорыі. Каб пазнаць, як справа ідзе на практыцы, паслухаем серба Срджу Паповіча. У свае трохі за трыццаць, гэты чалавек - фігура ўжо легендарная. Ён быў арганізатарам першага рэвалюцыйнага руху 21 стагоддзя, стаўшага правобразам усіх іншых: у кастрычніку 2000 года яго “Отпор!”, не праліўшы ні кроплі крыві, зрынуў Мілошавіча. З тых часоў за парадамі да Срджа Паповіча звяртаюцца амаль адусюль, “нават з Зімбабвэ”. Каб задаволіць попыт, ён адкрыў бюро экспертаў па рэвалюцыі, Canvas Group.


Срджа прыадчыняе сакрэт: “Як гаварыў Ленін, для поспеху рэвалюцыі неабходна тры рэчы: арганізацыя, арганізацыя і яшчэ раз арганізацыя. Я дадам да гэтага: патрэбна моладзь, моладзь і яшчэ раз моладзь. Чаму? Таму што маладыя - энтузіясты, яны адважныя, і ўлада мала можа ўздзейнічаць на іх: у іх няма ні дзяцей, ні працы, ні багацця, ім няма чаго страчваць”. Ёсць яшчэ адзін чыннік, больш прагматычны, нават трохі цынічны: “Штораз, калі рэжым прымаецца за бяззбройную моладзь, збівае маладых і кідае іх у турмы, - гаворыць Паповіч, - ён паварочваецца спіной да іх бацькоў, дзядоў, дзядзькоў і цётак, сяброў... Карацей кажучы, да вялікай колькасці людзей, у тым ліку і да сваіх сталых прыхільнікаў. А менавіта гэта і ёсць наша мэта”.


“Жадаеце, распавяду адну хітрасць? - працягвае ён з усмешкай. - На маніфестацыі, якая абяцае скончыцца сутыкненнямі, пастаўце ў першыя шэрагі маладых дзяўчат у белых майках. І чакайце атакі паліцыі. Эфект гарантаваны: пасля некалькіх удараў на белых майках будзе трохі крыві (або шмат, да няшчасця). І атрымоўваюцца цудоўныя кадры, якія абыйдуць экраны ўсяго свету... І рэжым будзе дыскрэдытаваны”.


Гучыць дзіка? – магчыма, але ж рэвалюцыя не робіцца ў белых пяльчатках.


Паспяховая рэвалюцыя разгортваецца па сцэнары, гэтак жа дакладнаму, як кампутарная праграма. Першы этап, тлумачыць Паповіч, “задаўга да выбараў трэба стварыць групу вельмі зацікаўленай моладзі, якая і стане наканечнікам дзіды, інструментам рэвалюцыі”. Для гэтай групы трэба падабраць імя. Якое?


Паслухаем Аляксандра Марыча. “Імя рэвалюцыйнай групы павінна быць кароткім, не больш двух складоў, лёгка запамінальным, як Levi’s або Coca, і моцным, як слоган. Гэта будзе подпіс, “марка” рэвалюцыі”.


Этап нумар два: трэба “запусціць” гэтую новую “марку”. Вось прыклад кампаніі-бліцкрыгу. Увесну 2003 года Аляксандр Марыч і яго каманда накиравалася ў Грузію, яны павінны былі стаць дараднікамі лідэраў, якія пачынаюць ствараць рух супраціву. Грузінскіх прадстаўнікоў было каля 20, і яны ўжо знайшлі імя: “Кмара!” (чатыры літары, якія азначаюць “хопіць!”). Заставалася “прадаць” гэты лэйбл па ўсёй краіне. “Чэ Гевары” з Белграда прапанавалі план: маладыя грузіны-энтузіясты неадкладна прывялі яго ў выкананне. Красавіцкай ноччу яны разляпілі сотні плакатаў з надпісам “Кмара!” на галоўных вуліцах Тбілісі і ў дзевяці іншых гарадах. Вынік перавысіў усе чаканні, досвіткам уся краіна толькі і гаварыла, што аб гэтых плакатах! Сам Шэварнадзэ патрапіў у пастку. Замест таго, каб праігнараваць гэтыя “каракулі”, ён стала выступаў з выкрыццямі па радыё і на тэлебачанні, зрабіўшы нечаканую рэкламу невялікай групе, якая здалася ўсім масавым рухам. Маркетынгавая атака атрымалася: за адну ноч рэвалюцыйная “марка” “Кмара!” была запушчаная.


Этап нумар тры: знайсці грошы. Паколькі хутка групе спатрэбіцца друкаваць тысячы ўлётак, налепак, выпусціць майкі з надпісамі. Трэба стварыць інтэрнэт-сайт, купіць картрыджы, мабільныя тэлефоны, плакаты... Руху запатрабуецца таксама арганізоўваць зборы сваіх ваяўнічых прыхільнікаў, якія, трэба спадзявацца, з’едуцца з ўсіх канцоў краіны. Для гэтага неабходна заплаціць за сотні квіткоў на цягнік, за ночы, праведзеныя ў гатэлях, за арэнду памяшканняў, за ежу. Карацей кажучы, неабходна знайсці “усяго толькі” некалькі мільёнаў даляраў.


Каб іх расстарацца, трэба брацца за справу загадзя. Таму як такія грошы можна знайсці толькі за мяжой. На месцах багатыя прадпрымальнікі паставяцца да задумы з недаверам, яны не жадаюць псаваць адносіны з уладамі. Толькі з пачаткам рэвалюцыі яны перакінуцца ў іншы лагер і будуць аддаваць грошы маладым рэвалюцыянерам пачкамі. А пакуль, трэба шукаць дапамогі звонку.


Этап нумар чатыры: набраць максімум актывістаў. Атрымаўшы першыя грошы, у правінцыю адпраўляюць коміваяжораў рэвалюцыі несці “добрую вестку”. Ад збору да збору яны павінны ізноў і ізноў гаварыць, што ўсё магчыма, што ім атрымалася зрынуць дыктатара ў сваёй краіне. Там яны знаходзяць часцяком дзесятка два маладых людзей, расчараваных або баязлівых. Як даць ім матывацыю - на гэта ў кожнага свае рэцэпты. Серб Сініша Сікман заўсёды адпраўляецца ў турнэ з невялікім дарожным чамаданам. “Усярэдзіне ў мяне поўны прапагандысцкі набор: налепкі, майкі, шарыкі з лагатыпам “Отпор”... Знакі поспеху, вось што!”


Звычайна, гэтыя семінары праводзяцца ўпотай, у невялікіх пакоях, якія дрэнна абаграваюцца або за горадам у былых піянерскіх лагерах. Каб не выклікаць падазронаў паліцыі, гавораць, што гэта група, якая адпраўляецца на адпачынак. І атмасфера, ствараемая на зборах, нагадвае адначасова Club Med і заняткі па ваеннай падрыхтоўцы. Так у Грузіі, улетку 2003 года, за тры месяца да “рэвалюцыі руж” “Кмара!” сабрала 700 сваіх актывістаў у піянерскім лагеры, далёка ад Тбілісі. “Карпусы прыйшлі ў поўную непрыдатнасць, не было нават водазабеспячэння. Аднак мы добра павесяліліся!” - успамінае адзін з лідэраў групы, Георгій Кандэлакі.


У жніўні 2004 года маладыя ўкраінцы з руху “Пора” сустрэліся на чатыры дні ў піянерскім лагеры ў Крыму. Былы славацкі міністр Павел Дземеш быў там, ён дапамагаў ім распрацаваць стратэгію.


Этап нумар пяць. Пачаць адначасова дзве кампаніі па прыцягненню ўвагі грамадскасці. Гэта самая складаная фаза, тут патрабуецца найбольшая тонкасць. Мэта першай кампаніі: растлумачыць грамадзянам, у чым складаюцца іх права на выбарах, і заахвоціць іх галасаваць. Мэта другой: выкрыццё карумпаванага і аўтарытарнага рэжыму. У кожнай кампаніі свой лэйбл, свае лозунгі, свае буклеты... Гэтыя дзве аперацыі здзяйсняюцца адной групай актывістаў, але ўвага: аб гэтым не павінны ведаць. “У адваротным выпадку першая кампанія, якая павінна быць нейтральнай, будзе сарваная”, - тлумачыць Зміцер Пацехін, які быў адной з ключавых фігур “памаранчовай рэвалюцыі”. Ён прафесіянал маркетынгу. “Весці дзве аперацыі адначасова і таемна - гэта вельмі цяжка. У руху “Пора” нас было так мала, што актывісты павінны былі на працягу дня некалькі разоў пераапранаць майкі, распаўсюджваючы ўлёткі той ці іншай кампаніі...”


Этап нумар шэсць. Здзяйсняць на вуліцах эфектныя дзеянні без ужывання гвалту. Мэта: “абудзіць” грамадзян і раздражніць паліцыю. Найболей дзейсны метад: арганізацыя флэш-мобаў. “Гэта настолькі кароткія зборы вялікай колькасці людзей, што паліцыя не можа нікога спыніць”, - тлумачыць Зміцер Пацехін. Для прыкладу? Пятнаццаць чальцоў рэвалюцыйнай групы пераапранаюцца ў “катаржнікаў” і апранаюць шэрыя паліто. З дапамогай SMS яны прызначаюць сустрэчу на галоўнай вуліцы сталіцы, у момант, калі там гармідар. У прызначаную гадзіну, яны здымаюць паліто і становяцца падобнымі на катаржнікаў. Яны выкрыкваюць па некалькі раз: “Я галасую за X!”; Х, зразумела, з’яўляецца мясцовым дыктатарам. Затым маніфестанты апранаюць паліто, сыходзяць у метро і знікаюць без слядоў. Вынік забяспечаны. Паліцыя ў шаленстве, пачынаюцца рэпрэсіі”.

Этап нумар сем: захаваць групу. Як? Серб Мілаш Міленковіч тлумачыць: “Гэта класічныя “трукі” супраціву - кіраваць рэвалюцыйнай групай павінен не адзін чалавек. У адваротным выпадку яе дзейнасць можа быць паралізаваная ў выпадку яго арышту. Рашэнне: арганізаваць калегіяльнае кіраўніцтва, гэта значыць размеркаваць лідэрскія функцыі паміж некалькімі адказнымі асобамі, якія не ведаюць дэталяў таго, што робяць іншыя”. Іншы прыклад: “Каб пераблытаць схему кіравання, трэба кожны тыдзень змяняць афіцыйнага прадстаўніка”. Па меркаванню Міленковіча, варта падтрымліваць гэтую атмасферу сакрэтнасці. “Маладых прыцягваюць таямнічыя арганізацыі, - гаворыць ён, - гэтая мілата таямніцы дазваляе пераадолець роспач і далучыцца да групы, якую ўлады лічыць тэрарыстычнай”.


Этап нумар восем: навучыцца кіраваць страхам. “Для гэтага ёсць шмат нітачак, - удакладняе Мілаш Міленковіч, - падчас маніфестацыі маладыя ніколі не павінны пачуваць сябе ў ізаляцыі, яны стала павінны знаходзіцца ў фізічным кантакце з іншымі. Трэба таксама, каб яны спявалі і не чулі задзірлівы шум паліцыі або салдат. Каб схаваць прысутнасць шматлікіх узброеных людзей наперадзе дэманстрацыі, можна разгарнуць вялікі транспарант, у пачатку шэсця. Ён не дасць маніфестантам убачыць навалу вайскоўцаў, якія іх пужаюць”. Іншы варыянт: растлумачыць, што ў арышце няма трагедыі. На семінарах настаўнікі маладых рэвалюцыянераў арганізуюць рэпетыцыі паліцэйскіх аблаў. Адны выступаюць у ролі паліцыі, іншыя - у ролі маніфестантаў. На семінарах вучацца адказваць унікліва, ніколі не выяўляць агрэсіі, нават усміхацца. Распрацоўваецца таксама стратэгія падтрымкі таварышам, кінутым у турму. “Тыя, хто не быў арыштаваны, павінны ведаць, да каго звяртацца, да якога адваката, у якую няўрадавую арганізацыю, да якога мясцовага або замежнага журналіста. У іх павінен быць спіс актывістаў, з якімі можна звязацца, і якія затым самі звяжуцца з імі, каб арганізаваць маніфестацыю перад паліцэйскім участкам, аб якой будуць гаварыць у СМІ”, - гаворыць Георгій Кандэлакі. І гэты адмысловец па палітычных навуках, выпускнік амерыканскага ўніверсітэта, робіць выснову: “Такім чынам, мы звяртаем сілу суперніка супраць яго самога”. Формула, якой можна рэзюміраваць генеральную стратэгію дэмакратычных “Чэ Гевар”.


Вось, усё на сваіх месцах: актывістаў набіраюць і навучаюць, распаўсюджваецца некалькі тысяч улётак, арганізуецца некалькі флэш-мобаў, і рух пераносіць першыя ўдары. Калі выбары з непазбежным суправаджэннем у выглядзе фальсіфікацый павінны пачацца, новаспечаныя рэвалюцыянеры ўжо гатовыя іх апратэставаць. Праца настаўнікаў скончаная. Рэдка хто з іх удзельнічае ў падзеях, як такіх. Або яны гуляюць у справе вельмі сціплую ролю. Бо, калі машына запушчаная, у іх ужо няма неабходнасці. Ва ўсякім разе, некаторых з іх выганяюць з краіны яшчэ да галасавання. Так, адзін беларускі прадстаўнік з руху “Зубр” і, па меншай меры, тры серба былі выправаджаныя з Украіны перад “памаранчовай рэвалюцыяй”. Адзін з іх, Мілаш Міленковіч, нават быў абвешчаны персонай нон-грата да 1 студзеня 3000 году...


Місія выкананая, і ў коміваяжораў дэмакратычнай рэвалюцыі зараз новыя мэты. Рыхтуюцца новыя перавароты ў былой савецкай імперыі. Такая ўвага нервуе апошніх дэспатаў на Ўсходзе. Што датычыцца беларускага дыктатара, злобнага Лукашэнкі, то ён усімі магчымымі сродкамі імкнецца прадухіліць нават самыя нязначныя выступы апазіцыі. Задуманая ў 2001 г. лідэрамі «Зубра» негвалтоўная “аксамітная рэвалюцыя” атрымала паразу. У 2006 г., пад час апошніх прэзідэнцкіх выбараў, калі апазіцыя выкарыстоўвала падобную тактыку супраціву, Лукашэнка ужо загадаў прымяніць зброю супраць народа. Больш за тысячу чалавек трапілі ў турмы, сотні былі збітыя, выключаныя з вучобы і працы. Па загаду Лукашэнкі таксама былі збітыя, а затым выгнаныя з краіны іх сербскія, славацкія, грузінскія і ўкраінскія сябры, якія ехалі дапамагаць арганізоўваць падрыхтоўку рэвалюцыі.


Усё гэта гаворыць аб тым, што сёння дыктатары таксама добра вывучылі «рэцэпты негвалтоўнага супраціву», а таму гатовыя прадухіляць фактычна любыя дзеянні апазіцыі, кінуўшы войска і спецслужбы на падаўленне любога па маштабу пратэсту. Нельга сказаць, што эра «аксамітных рэвалюцый» падышла да канца, але няма сумневу, што тактыка і метадалогія дэмакратычных «Чэ Гевар» павінна ўвесь час мадэрнізавацца і паляпшацца. Таму, проста паўтарыўшы шлях «Отпора» ці «Кмары», перамагчы не атрымаецца. Настаўнікі могуць толькі падказаць шлях да перамогі, але будаваць і ісці па ім маладым рэвалюцыянерам трэба будзе самастойна, улічваючы ўсю спецыфіку сваёй краіны.


Застаецца шмат пытанняў. Першае з іх: коміваяжоры дэмакратыі - ці з’яўляюцца яны звычайнымі агентамі Вашынгтона, як то жадаюць прадставіць у Крамлі і ў іншых месцах? Адказ: не. Гэта праўда, яны працуюць на амерыканскія і еўрапейскія арганізацыі і не хаваюць гэтага. Праўда таксама і тое, што яны падзяляюць каштоўнасці дзядзькі Сэма - дэмакратыя і даляр - і жадаюць іх трывала ўкараніць у былым СССР. Нарэшце, відавочна, што Белы Дом Джорджа Буша бачыць іх у вектары сваёй “soft power” (“мяккай сілы”), пешкі ў геастратэгічнай шахматнай партыі, якую ён гуляе з Расеяй у рэгіёне. Але ці ставяць яны інтарэсы ЗША вышэй інтарэсаў тых краін, у якіх працуюць? Нішто не дазваляе так гаварыць. І аб якой Амерыцы ўвогуле ідзе размова? Аб Амерыцы нэакансерватараў Freedom House або аб Амерыцы фінансіста-гуманіста Джорджа Сораса, які траціць мільёны даляраў на барацьбу з Джорджам Бушам ва ўласнай краіне?


Другое пытанне: ці былі гэтыя рэвалюцыі сапраўды народнымі, або яны сталі вынікам працы дзесятка актывістаў? Насамрэч, і то, і іншае. Як мы паказалі, яны былі падрыхтаваныя загадзя невялікім колам людзей. Каб заахвоціць народ, “запаліць” яго, гэтыя групы звярталіся да ўсіх вядомых цяпер тэхнікаў агітацыйнай прапаганды, і часам нават да маніпуляцый. Але без гневу народа, прыведзенага ў роспач аўтарытарным і карумпаваным рэжымам, без яго волі не даць ізноў скрасці ў сябе права выбару, і без сотняў тысяч людзей, якія добраахвотна выйшлі на вуліцы Белграда, Кіева або Тбілісі, нічога б не адбылося.


Аднак узнікае яшчэ адно, апошняе пытанне: а што будзе пасля рэвалюцыі? Іншымі словамі, што адбудзецца з гэтымі народамі праз некалькі гадоў? “Не ці патрапяць новыя кіраўнікі ў тую ж каляіну, што і іх папярэднікі, якія, варта нагадаць, прыйшлі да ўлады таксама на хвалі народных паўстанняў?”, - пытае Жак Рупнік, буйны адмысловец па Ўсходняй Еўропе ў Цэнтры міжнародных даследаванняў. Сербскі прыклад хутчэй абнадзейвае. Праз шэсць гадоў пасля падзення рэжыму Мілошавіча, падаецца, што дэмакратыя патроху стабілізавалася ў Белградзе і правы чалавека ў цэлым выконваюцца. Але ў выпадку Грузіі, сітуацыя больш праблематычная: шматлікія лідэры “паўстанні руж” 2003 года ўжо выступаюць з выкрыццямі звароту да карупцыі і мілітарызму новай улады, навідавоку эканамічны і палітычны канфлікт Грузіі і Расеі. Што тычыцца Ўкраіны, толькі лайдак не абвінаваціў Юшчанку і новы ўрад у “здрадзе ідэалам Майдану”. Такім чынам, гульня яшчэ не скончаная. І яшчэ не заўтра “алхімікі” рэвалюцыі прыбяруць на пыльную паліцу свае кнігі з рэцэптамі. Таму як аднойчы, у Тбілісі, Кіеве або ў Бішкеку, ім, быць можа, прыйдзецца пачаць усё ізноў.


Матэрыял падрыхтаваны на аснове артыкула Венсана Жовэра “Творцы рэвалюцый” (“Le Nouvel Observateur”, 31траўня 2005 г.).