Крыніцы i асноўныя рысы старажытнага права Беларусі ў IX-XIII стст
Информация - Юриспруденция, право, государство
Другие материалы по предмету Юриспруденция, право, государство
Тэма 1. Крыніцы i асноўныя рысы старажытнага права
Беларусі ў IX-XIII стст
Змест
Уводзіны
- Грамадскі i дзяржаўны лад усходнеславянскіх княстваў
- Крыніцы старажытнабеларускага права
- Асноўныя рысы права дзяржаў-княстваў
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Да цяперашняга часу навукоўцы так і не дашлі да адзінага меркавання, калі ж паўстала дзяржаўнасць у народаў Усходняй Еўропы. На гэта ёсць мноства розных чыннікаў, асноўны з якіх зяўляецца адсутнасць, альбо недахоп гістарычных дакументаў, аналіз якіх дазволіў бы ўсталяваць сапраўдныя чыннікі ўзнікнення дзяржаўнасці, пераходу ад дзяржаўных формаў грамадзянскага існавання да палітыка-тэрытарыяльнай арганізацыі кіравання грамадствам. Вынікам даследаванняў навукоўцаў розных гістарычных перыядаў стала многа розных тэорый, кожная з якіх завуць свае даты і чыннікі паходнасці дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад гісторык права С.В. Юшкоў лічыў, што першыя прыкметы дзяржаунасці ў славян адзначаюцца пасля VII ст. н.э. А акадэмік Б.А. Рыбакоў сцвярджае, што дзяржаунасць у славян узнікла намнога раней, недзе на памежы старой і новай эры. А вось прафесар В.І. Гарамыкіна не згодна з думкай аб тым, што феадалізм у Еўропе пачаў развівацца адразу пасля падзення Рымскай імперыі. Яна сцвярджае, што ў выніку вялікага перасялення народаў на тэрыторыі былой Рымскай імперыі ў зніклі новыя рабауладальніцкія дзяржавы, якія існавалі нядоуга ў параунанні са старажытнымі цывілізацыямі. У Кіеускай Русі, як і у іншых дзяржавах, спачатку існавала рабауладальніцкая фармацыя, якая ў ХІІ - ХІІІ стст. змянілася феадальнай. Пачатак пераходу ўсходніх славян да класавага грамадства на тэрыторыі Беларусі адносіцца да другой паловы 1-га тыс. н.э., гэта ў апошні час прыйшлі да высновы беларускія вучоныя. У гэты перыяд тут складваюцца шматукладныя сацыяльна-эканамічныя адносіны, развіваецца маёмасная няроўнасць, зараджаецца раннефеадальны ўклад жыцця, які прыкладна з ІХ-Х стст. становіцца вызначальным.
Нетыповай была для гістарычнага развіцця славян рабаўладальніцкая фармацыя ў яе класічным стане. Працяглы пераходны перыяд характарызаваўся своеасаблівым грамадскім ладам, пры якім адначасова існавалі тры ўклады: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі і феадальны. Першы быў аджываючым, другі не атрымаў шырокага распаўсюджвання і толькі трэці стаў базісным для развіцця новай фармацыі.
Каб разабрацца больш падрабязней, разгледзім дадзеныя пытанні.
1.Грамадскі i дзяржаўны лад усходнеславянскіх княстваў
Асаблівасцямі грамадскага ладу беларускіх княстваў (Полацкае, Тураўскае і інш.) у Х-ХІІІ стст.было расслаенне абшчыннікаў на бедных і багатых. Яно ішло па двух асноўных напрамках. Зямля пераходзіла ў прыватную ўласнасць абшчыннікаў. Мелі месца таксама насільны захоп зямлі родаплемянной знаццю і пераўтварэнне свабодных абшчыннікаў у залежных сялян. Пісьмовыя крыніцы XI-XII стст. называюць залежных людзей смердамі. Былі людзі, якія поўнасцю згубілі сваю асабістую свабоду і ў дакументах называюцца халопамі або чэляддзю, па сваім стане яны былі рабамі. Рознымі шляхамі траплялі абшчыннікі ў залежнасць. Напрыклад, у сувязі з неўраджаем селянін мог звярнуцца да багатага чалавека і ўзяць у яго купу (пазыку). Такі селянін называўся закупам.
Радовічы ад слоў радзіцца, дамаўляцца сяляне, звязаныя абавязацельствамі з феадаламі. На другім полюсе раннефеадальнага грамадства стаялі князі і баяры (дружыннікі). Князь са сваёй дружынай збіраў даніну з падуладнага насельніцтва. (Даніна - гэта натуральны падатак збожжа, воск, мёд і г.д., які плацілі князю сяляне). Збор даніны з насельніцтва называўся палюддзем.
Дружыны ў полацкіх князёў, складаліся з дзвюх груп, як і ў іншых князёў рускіх: у першую - старэйшую - уваходзілі бояры, сильные мужи, у другую - малодшую, якая жыла пры двары князя, - гридь, отроки, детские. З другой выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Найменне воі, насілі земскія ратнікі, якія не належылі да сталага княжацкага войска.
цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашырылася. Дружыннікі або баяры атрымлівалі ад князя падараванні ў выглядзе права збіраць даходы з воласці так званыя кармленні. Пазней узнікаюць розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае перадача буйным феадалам зямлі ў часовае карыстанне за службу без права спадчыны. Так, яшчэ да зяўлення буйнога княжацкага землеўладання ва ўсходніх славян узніклі прыкметы васальнай залежнасці, што азначала права атрымання дружыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі службу за лен. Словы княжы муж азначаюць чалавека, які набліжаны да князя, выконвае яго даручэнні і якому ў кіраванне і для збору даніны даецца горад з воласцю. Паступова княжыя мужы з разнастайнымі азначэннямі (добрыя, лепшыя і інш.), як члены старэйшай дружыны князя пачалі, называцца баярамі. Буйнымі феадаламі-ўласнікамі былі царква і манастыры. Манастырскія вотчыны папаўуняліся за кошт княжацкіх ахвяраванняў і ўкладаў прыватных асоб. Такім чынам, асноўнымі відамі феадальнага землеўладання сталі княжацкае, баярскае, царкоўнае.
У барацьбе супраць сялянства феадалы маглі