Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

Информация - Менеджмент

Другие материалы по предмету Менеджмент

ЗМЕСТ

 

1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

.1 Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне

.2 Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны абект кіравання

.3 Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

кіравання бібліяграфічная дзейнасць

1.1 Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне

 

У паляпшэнні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці значную ролю адыгрывае кіраванне. Без кіравання эфект арганізацыі бібліяграфічнай працы будзе вельмі сціплым. Што такое кіраванне ў шырокім смысле слова? Кіраванне - гэта функцыя арганізаваных сістэм, якая забяспечвае захаванасць іх пэўнай структуры, падтрымку рэжыма дзейнасці, рэалізацыю яе праграмы, мэты. Патрэбнасць у кіраванні ўзнікае разам з размеркаваннем працы і спадарожнічаючай яму кааперацыяй - сумеснай працай для дасягнення мэты. Сёння разам з тэрмінам кіравання, у якасці яго сіноніма ўсё часцей ужываецца замежны тэрмін менеджмент. Існуе даволі шматлікая колькасць азначэнняў тэрміна менеджмента, якія пасутнасці раскрываюць, указваюць на разнастайныя аспекты гэтага віда дзейнасці. Пад менеджментам разумеецца набор сродкаў, з дапамогай якіх арганізацыя рэалізуе пастаўленыя мэты; менеджмент - гэта від дзейнасці або комплексны працэс, які ўключае ў сябе пастаноўку мэтаў, планаванне дзеянняў, неабходных для дасягнення мэтаў, кантроль за ходам дасягнення мэтаў і выкананнем планаў, карэкціроўку планаў, калі адбываюцца змены (азначэнне паняцця з тэхналагічнага пункту гледжання); менеджмент - гэта мастацтва кіраваць інтэлектуальнымі, арганізацыйнымі і тэхналагічнымі рэсурсамі ў мэтах найбольш эфектыўнай работы (сацыяльны-псіхалагічны падыход да азначэння).

Бібліятэка зяўляецца складанай дынамічнай сістэмай сацыяльнага тыпу, якая састаіць з падсістэм з яскрава выражанымі лакальнымі якасцямі. Бібліяграфічная служба зяўляецца адной з такіх падсістэм. Таму кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю неабходна разглядаць у якасці састаўной часткі агульнага кіравання бібліятэчнай справай, бібліятэкай цалкам і ў той жа час выдзяляць яго асаблівасці, якія звязаны з субектам, абектам кіравання, арганізацыйнай структурай кіравання, асаблівасцямі рэалізацыі асноўных функцый кіравання і інш.

Роля кіравання бібліятэкай, бібліяграфічнай дзейнасцю сёння значна ўзрастае ў сувязі з шэрагам абектыўных фактараў, якія ўплываюць на іх дзейнасць. Сярод такіх фактараў: павялічэнне колькасці карыстальнікаў, змяненне структуры інфармацыйных патрэбнасцей, змяненне структуры і складу інфармацыйных рэсурсаў, змены ў патрабаваннях да наменклатуры і якасці паслуг, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, што значна ўплывае на рост абёмаў работы ў бібліяграфічных структурных падраздзяленнях; у сувязі з пашырэннем юрыдычнай, фінансавай самастойнасці бібліятэк адбываецца перанос усяго абёму упраўленчых задач непасрэдна ў бібліятэку, узрастае роля эканамічных, сацыяльна-псіхалагічных метадаў кіравання, што значна ўплывае на павышэнне адказнасці ўсіх субектаў унутрыбібліятэчнага кіравання; змены ў прыярытэтах, мэтах функцыянавання бібліятэк з арыентацыяй на патрэбнасці карыстальнікаў, развіццё дэмакратычных пачаткаў у кіраванні, выкарыстанне і развіццё новых напрамкаў, метадаў кіравання - маркетынга, стратэгічнага планавання, праектнай дзейнасці - выклікаюць неабходнасць грунтоўнай тэарэтычнай падрыхтоўкі ўсіх субектаў кіравання бібліятэкай.

Мэтай кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі зяўляецца забеспячэнне функцыянавання бібліяграфічнай службы бібліятэкі, павышэнне эфектыўнасці яе работы ў адпаведнасці са зменлівымі інфармацыйнымі патрэбнасцямі карыстальнікаў і ўмовамі знешняга асяроддзя, самой бібліятэкі.

 

.2 Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны абект кіравання

 

У механізме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць два элементы: кіруючая сістэма (субект кіравання) і кіруемая сістэма (абект кіравання).

Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю зяўляецца састаўной часткай агульнага працэса кіравання ўсёй бібліятэкай, таму ў якасці субектаў кіравання, па-сутнасці выступаюць усе ўзроўні, усе субекты кіравання бібліятэкай цалкам. Сярод надбібліятэчных структур да іх адносяцца: органы заканадаўчай і выканаўчай улады на розных узроўнях, якія праз нарматыўныя дакументы закладываюць заканадаўчыя асновы бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, устанаўліваюць яе сацыяльнае прызначэнне, найбольш агульныя правілы яе адносін са знешнім светам, яе ўнутранае абустройства; пэўныя міністэрства, ведамства, установы і арганізацыі, пад началам ці ў складзе якіх працуюць бібліятэкі, і якія для кожнай канкрэтнай бібліятэкі зацвярджаюць яе нарматыўныя дакументы. Грамадскім органам кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, фарміравання прафесійнай свядомасці зяўляецца Секцыя бібліяграфіі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, якая ўдзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных дакументаў, праводзіць мерапрыемствы па павышэнню бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэчных кадраў і інш.

Унутрыбібліятэчная структура кіравання прадстаўлена кіраўнікамі розных узроўняў, якія надзелены паўнамоцтвамі па кіраванню бібліятэкай цалкам (дырэктар, намеснік дырэктара), або па кіраванню кірункамі дзейнасці ці пэўнымі абектамі (намес