Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

Информация - Менеджмент

Другие материалы по предмету Менеджмент

няў тэорыі кіравання, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, навуковага падыходу да аналізу і абагульнення бібліяграфічных працэсаў і зяў, падрыхтоўкі навукова абгрунтаваных рашэнняў з улікам наяўнасці ўсіх відаў рэсурсаў, неабходных для ажыццяўлення бібліяграфічнай дзейнасці;

сістэмнасць - разгляд абекта кіравання - бібліяграфічнай службы як цэласнай сістэмы з усімі яе элементамі, сувязямі, накіраванасцю на дасягненне агульнай мэты функцыянавання; улік знешніх сувязяў бібліяграфічнай сістэмы з іншымі падсістэмамі бібліятэкі; арыентацыя на агульныя мэты функцыянавання метасістэмы - бібліятэкі цалкам;

адпаведнасць дзеянняў субектаў кіравання асаблівасцям абекта кіравання - кіраўнікам структурных падраздзяленняў неабходна ведаць заканамернасці фарміравання і функцыянавання бібліяграфічнай службы (усіх відаў яе рэсурсаў і ажыццяўляемых працэсаў) і на гэтай аснове сваечасова выяўляць супярэчнасці і забяспечваць захаванне і развіццё абекта кіравання; забяспечваць рацыянальнасць сістэмы кіравання з улікам мэтавай, тэхналагічнай, эканамічнай абгрунтаванасці (пры агульнай колькасці супрацоўнікаў у бібліятэках аднаго тыпу можа быць розная колькасць кіруючага персанала, напрыклад, у бібліятэцы Інстытута правазнаўства - на 7 супрацоўнікаў 5 кіраўнікоў);

зваротная сувязь - аснова самарэгулявання, развіцця бібліяграфічнай службы, адаптацыі да зменлівых умоў яе функцыянавання на аснове збору звестак аб рабоце бібліяграфічнай службы, аб задаволенасці карыстальнікаў бібліяграфічнымі прадуктамі і паслугамі, органаў мясцовай улады, кіраўніцтва бібліятэкай дзейнасцю службы. Гэта камунікацыйны працэс паміж субектам і абектам кіравання, паміж абектам і знешнім асяроддзем, прычым, выяўляюцца і ацэньваюцца не толькі фармальныя камунікацыі ў калектыве, але і нефармальныя;

аптымальныя суадносіны цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі - пашырэнне правоў, дэлегіраванне паўнамоцтваў субектам кіравання сярэдняга звена - загадчыкам аддзелаў, загадчыкам сектароў у вырашэнні пытанняў, якія тычыцца іх кірункаў дзейнасці, развіццё ініцыятывы радавых бібліёграфаў, з адначасовай цэнтралізацыяй кіравання субектамі вышэйшага звяна пры вырашэнні пытанняў агульнабібліятэчнага, буйнамасштабнага характару, пытанняў, якія тычацца работы ўсіх структурных падраздзяленняў.

Кожны з разглядаемых прынцыпаў кіравання мае сваю спецыфіку, але ўсе яны, ўзаемадзейнічаючы і падмацоўваючы адзін аднаго, утвараюць адзіную сістэму, прытрымліванне (соблюдзенне) якой дае магчымасць дасягнуць мэты кіравання і зрабіць яго эфектыўным. У цяперашні час вялікая ўвага ў прынцыпах кіравання звяртаецца на чалавечы ці сацыяльны аспект кіравання, на тое, каб зрабіць людзей здольнымі да сумесных дзеянняў, а іх намаганні больш эфектыўнымі.

Прынцыпы кіравання цесна звязаны з метадамі, якія вызначаюцца мэтамі кіруючага ўздзеяння. Прынцыпы кіравання пастаяныя і носяць абавязковы характар, то сукупнасць метадаў можа мяняцца ў залежнасці ад абектаў, мэтаў кіравання і змянення ўмоў, у якіх ажыццяўляецца працэс кіравання. Метады кіравання - гэта сукупнасць спосабаў і прыёмаў мэтанакіраванага ўздзеяння субектаў кіравання бібліяграфічнай службай на калектыў яе супрацоўнікаў.

У тэорыі кіравання сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі выдзяляюцца тры групы метадаў: арганізацыйна-распараджальныя (іх называюць яшчэ адміністрацыйна-прававымі), эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя.

Арганізацыйна-распараджальным метадам уласцівы прамы характар уздзеяння. Яны ўключаюць у сябе рэгламентаванне, нарміраванне, інструкціраванне, метады распараджальнага і дысцыплінарнага характару. Яны засноўваюцца на выкарыстанні прыёмаў і спосабаў уздзеяння субекта кіравання на абект на падставе сілы і аўтарытэта ўлады: загадаў, распараджэнняў, указанняў, інструкцый. Прыкладамі такіх рэгламентуючых дакументаў могуць служыць палажэнне аб бібліятэцы, палажэнне аб бібліяграфічным аддзеле, далжнасныя інструкцыі, нормы часу на бібліяграфічныя працэсы, палажэнні, тэхналагічныя дакументы, якія рэгламентуюць працэсы бібліяграфічнай дзейнасці і інш. Любы адміністрацыйны акт належыць да абавязковага выканання. Сістэма мер па замацаванні абавязкаў за кіраўнікамі розных узроўняў і выканаўцамі шляхам стварэння рэгламентуючых дакументаў дазваляе пазбегнуць дубліравання, разнагалосся ў прыняцці кіруючых рашэнняў, дабіцца рытмічнасці і ўзгодненасці ў рабоце супрацоўнікаў бібліяграфічнай службы. Метады распараджальнага ўздзеяння прымяняюцца ў бягучай рабоце ў адносінах да ўзнікаючых сітуацый, якія не прадугледжаны ў рэгламентаючых дакументах. Да іх адносяцца загады, распараджэнні, указанні, аддаваемыя як пісьмова, так і вусна. На ўзроўні сярэдняга звяна кіравання выкарыстоўваюцца, як правіла, вусныя распараджэнні і ўказанні.

Эканамічныя метады кіравання - гэта спосабы ўздзеяння, у аснове якіх ляжаць эканамічныя адносіны людзей і іх эканамічныя інтарэсы. Гэтыя метады кіравання ў бібліятэках набываюць у цяперашні час асобую значнасць ў сувязі з укараненнем рынкавых адносін, авалоданнем новым гаспадарчым механізмам, неабходнасцю эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці. Спалучэнне дзяржаўнага бюджэтнага фінансавання з далучэннем пазабюджэтных крыніц атрымання фінансавых сродкаў дазваляе пашырыць выкарыстанне эканамічных метадаў ва ўсіх тыпах бібліятэк, што спрыяе ўзмацненню ўнутраных стымулаў самаразвіцця супрацоўнікаў, разгортванню творч?/p>