Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

Информация - Менеджмент

Другие материалы по предмету Менеджмент

нікі дырэктара па пэўным кірункам дзейнасці, загадчыкі аддзеламі, сектарамі). Сярод унутрыбібліятэчных структур кіравання могуць выдзяляцца і калектыўныя органы кіравання, у тым ліку грамадскія (савет бібліятэкі, савет працоўнага калектыву, папечыцельскія саветы і інш.).

Абектам кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю ў бібліятэцы выступае бібліяграфічная служба. Як адзначаецца ў главе Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы (гл. вучэбны дапаможнік С.В.Зыгмантовіч Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці. Мн., 2006. С. 46-47) бібліяграфічную службу можна разглядаць у шырокім сэнсе як сукупнасць арганізацыйных форм бібліяграфічнай дзейнасці, субектаў, бібліяграфічных рэсурсаў, матэрыяльна-тэхнічнай і эканамічнай базы і ў вузкім значэнні як сукупнасць падраздзяленняў і персанала, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі. Адпаведна можна разглядаць і кіраванне цалкам бібліяграфічнай службай, а таксама бібліяграфічнымі, матэрыяльна-тэхнічнымі і эканамічнымі рэсурсамі, бібліяграфічнымі працэсамі, персаналам. Мы будзем разглядаць арганізацыйна-сацыяльныя аспекты кіравання бібліяграфічнай службай у адпаведнасці з асаблівасцямі яе аналізу ў папярэдніх раздзелах вучэбнага дапаможніка.

У сувязі з тым, што ў бібліятэках розных тыпаў бібліяграфічная служба розная, гэта накладвае адбітак і на сістэму кіравання: арганізацыйную структуру, кадры, функцыі, тэхналогію кіравання. Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю цалкам ажыццяўляецца ў межах агульнага кіравання бібліятэкай у невялікіх бібліятэках са штатам 2-3 чалавекі, адзін з якіх адказвае за бібліяграфічную работу. Што да буйных бібліятэк, дзе існуе разгорнутая арганізацыйная структура бібліятэкі і дэцэнтралізаваная бібліяграфічная служба, паколькі бібліяграфічныя функцыі выконваюць не толькі бібліяграфічны аддзел, а і іншыя, то менавіта дэцэнтралізаваная бібліяграфічная служба і выступае абектам кіравання, і гэта выклікае пэўныя складанасці і асаблівасці працэса кіравання.

Загадчык бібліяграфічным аддзелам выступае не толькі кіраўніком свайго структурнага падраздзялення, але і (прымае пэўны ўдзел) выконвае пэўныя функцыі (кіравання) ў дачыненні да арганізацыі, планавання, уліку, справаздачнасці і кантролю бібліяграфічнай дзейнасці, якую ажыццяўляюць небібліяграфічныя падраздзяленні бібліятэкі, паколькі на бібліяграфічны аддзел ускладаюцца функцыі арганізацыйна-метадычнага цэнтра ў дачыненні да ажыццяўлення бібліяграфічнай дзейнасці. У той жа час і загадчыкі небібліяграфічных аддзелаў, ажыццяўляя кіраванне сваімі падраздзяленнямі, выконваюць усе функцыі кіравання ў дачыненні і да працуючых у іх аддзелах бібліёграфаў, і да рэалізацыі бібліяграфічных кірункаў работы.

Функцыі загадчыка бібліяграфічнага аддзела як субекта кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю адлюстроўваюцца ў далжнасных інструкцыях. Загадчык бібліяграфічнага аддзела падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару (калі ў бібліятэцы ёсць намеснікі дырэктара па кірункам дзейнасці, то загадчыкі бібліяграфічнага аддзела могуць падпарадкоўвацца ім адпаведна спецыялізацыі дзейнасці), ім прызначаецца і нясе поўную адказнасць за дзейнасць аддзела. Ён плануе бібліяграфічную работу; займаецца справаздачнасцю; падбірае кадры на зацвярджэнне дырэктару; кантралюе работу падначаленых, каардынуе іх дзейнасць; вядзе адміністрацыйна-арганізацыйную работу; плануе і арганізуе павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліяграфічнага аддзела і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі бібліятэчных кадраў бібліятэкі; кіруе навуковай і навукова-метадычнай работай у галіне бібліяграфіі. Ён прадстаўляе бібліятэку на сходах і канферэнцыях па пытаннях бібліяграфічнай дзейнасці, удзельнічае ў падборы кадраў бібліёграфаў, прымае неабходныя кіруючыя рашэнні і дае распараджэнні ў дачыненні да работы супрацоўнікаў свайго аддзела, аказвае метадычную дапамогу ў арганізацыі і ажыццяўленні бібліяграфічнай дзейнасці іншымі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі, а таксама бібліятэкам ніжэйшага ўзроўню сваёй сеткі. выклікае пэўныя складанасці.

Да кіраўнікоў бібліяграфічнай дзейнасці адносяцца загадчыкі сектарамі бібліяграфічнага аддзела, якія падчыняюцца (падпарадкоўваюцца) загадчыку бібліяграфічнага аддзела. Яны кіруюць сектарамі, плануюць і забяспечваюць выкананне планаў і заданняў, ажыццяўляюць праверку якасці работы, падрыхтоўку метадычных матэрыялаў.

У буйных бібліятэках ва ўмовах існавання дэцэнтралізаванай бібліяграфічнай службы з мэтай каардынацыі бібліяграфічнай работы ствараюцца спецыяльныя штабныя фарміраванні (калегіяльныя органы кіравання), напрыклад, бібліяграфічная камісія, камісія па каардынацыі бібліяграфічнай дзейнасці і г.д.

Указаныя вышэй асаблівасці накладываюць адбітак на арганізацыйную структуру кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, пры разглядзе якой выдзяляюцца ступені кіравання, іх падпарадкаванасць і ўзаемныя сувязі.

З традыцыйных тыпаў арганізацыйных структур кіравання ў бібліятэках выдзяляюцца лінейная, лінейна-функцыянальная, лінейна-штабная, праграмна-мэтавая. У залежнасці ад тыпа бібліятэк вызначаецца і арганізацыйная структура кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю. Лінейная структура ўяўляе сабой такую схему кіравання, пры якой ніжэйшыя ўзроўні знаходзяцца ў непасрэдным падпарадкаванні вышэйстаячых. Лінейная структура характэрна для невялікіх бібліятэк з невялікай колькасцю супрацоўнікаў - школьных, навукова-тэхнічных бібліятэк, біблі