Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі
Информация - Менеджмент
Другие материалы по предмету Менеджмент
°й ініцыятывы, больш поўнаму выкарыстанню абектыўных эканамічных законаў ў мэтах дасягнення канчатковых вынікаў з найменьшымі затратамі працы і матэрыяльных рэсурсаў. Эканамічныя метады ў сучасных бібліятэках усё шырэй укараняюцца праз тыя ці іншыя формы гаспадарчаразліковай дзейнасці, увядзення рознага роду платных паслуг, сістэму матэрыяльнага стымулявання. Сярод форм эканамічнага стымулявання персанала бібліятэкі: рэгуляванне зарабатнай платы, рэалізацыя сістэматычных, перыядычных і адначасовых (разавых) грашовых выплат (надбаўкі, даплаты, прэміі, матэрыяльная дапамога).
Сацыяльна-псіхалагічныя метады кіравання прадугледжваюць улік чалавечага фактара. Да іх адносяцца розныя спосабы і прыёмы ўздзеяння на працэс фарміравання і развіцця калектыву, стварэння спрыяльнага маральнага клімата, дабразычлівых адносін паміж супрацоўнікамі і асаблівага фірменнага стылю працы. Гэта дасягаецца шляхам стварэння добрых сацыяльных і псіхалагічных умоў працы, яе маральнага стымулявання, садзейнічання творчаму росту членаў калектыва, павышэнню культурнага і прафесійнага узроўня, выкарыстанню ў кіраўнічай практыцы метадаў перакананая, сацыяльнай пераемнасці (традыцыі, атрыбуты памятных падзей, абрады), асабістага прыклада і г.д.
Асаблівую ролю гэта гэтыя метады іграюць у жаночых калектывах з творчым характарам работы, дзе нефармальныя метады маюць рашаючае значэнне. Праведзеныя сацыялагічныя даследаванні паказалі, што для жанчыны добрыя адносіны ў калектыве, асабістыя якасці кіраўніка - самыя значныя матывы пры выбары і адзнацы месца працы.
У сучасным менеджменце развіта тэорыя матывацыі. Яна звязана са структурай патрэбнасцей чалавека, якія вызначаюць яго паводзіны. Ніжнія ўзроўні піраміды па А.Маслоў займаюць патрэбнасці фізіялагічныя, бяспекі і абароненасці; больш высокія ўзроўні належаць патрэбнасцям сацыяльным, павагі, самавыражэння. МакКлелланд дапоўніў піраміду А.Маслоу шляхам увядзення патрэбнасцей улады, поспеху, прыналежнасці. А Ф.Херцберг прыйшоў да заключэння, што асаблівую ролю ў матывацыі мае адчуванне поспеху і звязанае з ім прызнанне, а таксама прывабнасць працы. Таму, на сёняшні дзень вопытны менеджэр павінен кіраваць шляхам актывізацыі матываў да працы, а для гэтага яго супрацоўнікі павінны бачыць паспяховасць сваёй дзейнасці, іець магчымасць выразіць сябе ў працы, адчуць сваю значнасць.
Здаецца, што бібліятэчныя работнікі, бібліёграфы перавагу аддаюць сацыяльна-псіхалагічным метадам кіравання, але па выніках апытання супрацоўнікі цэняць гэтыя метады толькі ў кіраўнікоў нізавога ўзроўня; для кіраўнікоў сярэдняга ўзроўню перавагу аддаюць эканамічным, потым сацыяльна-псіхалагічным, а потым ужо арганізацыйна-распараджальным; а што да кіраўнікоў вышэйшага ўзроўня, то падначаленыя лічаць, што яны пераважна павінны выкарыстоўваць арганізацыйна-распараджальныя, потым эканамічныя, а на трэцяе месца паставілі сацыяльна-псіхалагічныя.
Не гледзячы на такое падзяленне метадаў і на іх знешнюю супрацьлегласць, яны цесна звязаны паміж сабой. Так, напрыклад, прэміраванне супрацоўніка служыць формай эканамічнага ўздзеяння, у той жа час сам факт заахвочвання, падтрымкі павышае грамадскі статус узнагароджанага і адпаведна мае сацыяльна-псіхалагічны эфект, пры гэтым кіраўнік выдае адпаведны загад, што значыць прымяняецца і адміністрацыйны метад. Таму звычайна гэтыя метады выкарыстоўваюцца ў комплексе, але ў пэўных умовах магчыма перавага аднаго з іх. І гэта тычыцца кіравання бібліяграфічнай службай, таму што на ўзроўні сярэдняга звяна - загадчыка бібліяграфічным аддзелам - пераважна выкарыстоўваюцца арганізацыйна-распараджальныя і сацыяльна-псіхалагічныя метады. Што да эканамічных метадаў, то загадчыкі бібліяграфічных аддзелаў іх выкарыстоўваюць шляхам падрыхтоўуі прадстаўленняў на сваіх супрацоўнікаў для матэрыяльнага стымулявання па выніках работы, прымаюць удзел у размеркаванні прэміяльнага фонду.
Функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю. Кіраванне як дзейнасць уяўляе сабой сукупнасць розных, спецыфічных відаў работы, якія звычайна называюцца функцыямі. Функцыя вызначаецца як від кіраўнічай дзейнасці, выдзелены ў працэсе раздзялення і спецыялізацыі працы для павышэння яе прадукцыйнасці. Трактоўка кіравання як працэса, які ўяўляе сабой цэласную сукупнасць функцый, мае даўнюю гісторыю. Фактычна з самага пачатку фарміравання асноў менеджмента ў 20-е гады ХХ ст. А.Файолем быў рапрацаваны першы пералік функцый. Да сёняшняга дня ствараюцца розныя класіфікацыі функцый і ў спецыялістаў няма аднадушнасці ў іх колькасным выдзяленні і найменнях. Айчынымі навукоўцамі выдзяляюцца ў якасці функцый: прагназаванне, планаванне, улік, арганізацыя, рэгуляванне, каардынацыя, стымуляванне, кантроль, улік, аналіз, падбор кадраў, кіраўніцтва, фінансаванне. У адных спецыялістаў гэты набор даецца поўнасцю, у другіх - у скарочаным выглядзе па тым меркаванням, што некаторыя з названых функцый зяўляюцца састаўной часткай іншых ці наогул не могуць прама адносіцца да кіравання.
Сярод важнейшых функцый кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, абапіраючыся на меркаванні спецыялістаў у галіне бібліятэчнага менеджменту і ўлічваючы спецыфіку абекта кіравання, маючыяся асаблівасці ажыццяўлення асобных функцый, мы выдзелім такія як планаванне, арганізацыя, улік, кантроль, рэгуляванне, справаздача, прыняцце рашэння.
Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці - гэта працэс вызначэння мэтаў функцыянавання бібліяграфічнай ?/p>