Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

Информация - Менеджмент

Другие материалы по предмету Менеджмент

ятэк-філіялаў, у якіх усе функцыі кіравання засяроджаны ў руках кіраўніка, які аднаасобна ажыццяўляе планаванне работы бібліятэкі, яе арганізацыю, улік і кантроль за выкананнем планавых паказчыкаў, рэгуляванне вытворчай дзейнасцю. Прынцып прамога падпарадкавання (лінейная структура) характэрны і для буйных бібліятэк, як правіла, у выглядзе састаўнога элемента структур іншых тыпаў і знаходзіць сваё выражэнне ў наступных сувязях: дырэктар бібліятэкі - намеснік дырэктара - загадчык бібліяграфічнага аддзела - загадчык сектарам - бібліёграф. Пры вызначэнні лінейнай падпарадкаванасці значную ролю адыгрывае колькасць кіраўнікоў, падраздзяленняў і выканаўцаў у іх. Гэта абгрунтавана законам кіруемасці (управляемасці), згодна з якім колькасць падначаленых не павінна перавышаць 7 - 10. Так, у падчыненні загадчыка аддзелам павінна знаходзіцца не болей за 10 загадчыкаў сектарамі. Звычайна гэта патрабаванне ўлічваецца кіраўнікамі бібліятэк пры ўзнікненні дапаўняльных функцый, рэарганізацыі або стварэнні новых структурных падраздзяленняў. Калі колькасць груп або сектароў перавышае ўказаную норму, то ствараецца новы аддзел або ўводзіцца пасада намесніка загадчыка аддзелам.

Для буйных бібліятэк характэрна лінейна-функцыянальная структура кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю. У якасці функцыянальнага кіраўніка ў гэтых бібліятэках выступае загадчык бібліяграфічнага аддзела, які не мае права прыняцця рашэнняў і адміністрацыйнага кіравання небібліяграфічнымі падраздзяленнямі, займаючыся агульным зводным планаваннем, каардынацыяй бібліяграфічнай дзейнасці, аналізам і абагульненнем інфармацыі. І толькі разам з лінейнымі кіраўнікамі (загадчыкамі аддзелаў краязнаўчай літаратуры, абслугоўвання, галіновымі і інш.) ён прымае упраўленчыя рашэнні, якія адносяцца да бібліяграфічнай дзейнасці ўзначальваемых імі аддзелаў.

Разнастайнасць задач, якія ўскладняюцца па меры павялічэння абёмаў работ і пашырэння функцый бібліятэкі патрабуе далучэння да кіравання калегіяльных органаў кіравання. Гэтай мэце служыць лінейна-штабная структура, якая характарызуецца стварэннем асобых каардынуючых звёнаў, якія атрымалі права ўздзейнічаць на ўсе падраздзяленні і функцыянальных кіраўнікоў. Да такіх фарміраванняў адносяцца вучоны савет бібліятэкі (вырашае пытанні перспектыўнага планавання, ацэнкі навукова-даследчай работы, у тым ліку і бібліяграфічнай, каардынацыі з іншымі бібліятэкамі, установамі і г.д.); рэдакцыйна-выдавецкі савет (разглядае пытання падрыхтоўкі, рэкамендацыі, выдання разнастайных матэрыялаў, у тым ліку бібліяграфічных дапаможнікаў, методыка-бібліяграфічных матэрыялаў і інш.); савет працоўнага калектыву; бібліяграфічная камісія, метадычны савет па пытаннях бібліяграфічнай дзейнасці і інш.

У апошнія гады не толькі ў буйных навуковых бібліятэках, але і ў ЦБС усё большае распаўсюджанне атрымоўвае праграмна-мэтавая структура кіравання. Дадзеная структура ўтвараецца на час рэалізацыі канкрэтнай праграмы і характарызуецца непасрэдным падпарадкаваннем ўсіх удзельнікаў праграмы яе кіраўніку. У працэсе распрацоўкі комплекснай праблемы, у тым ліку якія носяць бібліяграфічны характар, напрыклад, распрацоўка фармата прадстаўлення бібліяграфічных запісаў, стварэння базы даных аўтарэтытных (нарматыўных) запісаў і інш., прызначаецца кіраўнік праграмы, у падпарадкаванні якога працуюць выканаўцы, якія лінейна ў штодзённай вытворчай дзейнасці падпарадкоўваюцца свайму кіраўніку аддзела, а ў рамках праграмы - яе кіраўніку.

Такім чынам, у кіраванні бібліяграфічнай дзейнасцю ў буйных бібліятэках прымяняюцца ўсе названыя тыпы арганізацыйных структур кіравання, прычым не аўтаномна, а ва ўзаемасувязі. Іх комплекснае выкарыстанне дазваляе:

арганізаваць якасную работу розных аддзелаў, як бібліяграфічнага, так і небібліяграфічных, па рэалізацыі ўсіх працэсаў, кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці з дапамогай лінейна-функцыянальнай структуры;

каардынаваць дзейнасць розных падраздзяленняў і кантраляваць выкананне вытворчых планаў і заданняў па бібліяграфічнай рабоце з дапамогай лінейна-штабной структуры;

распрацоўваць перспектыўныя накірункі развіцця бібліяграфічнай службы, стварэння буйных бібліяграфічных прадуктаў з дапамогай праграмна-мэтавай структуры;

далучаць да кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю прадстаўнікоў працоўнага калектыву, грамадскіх фарміраванняў.

 

.3 Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю

 

Кіраванне бібліяграфічнай службай мы разглядаем як кіраванне адной з падсістэм бібліятэк, таму, безумоўна, што прынцыпы, метады, функцыі кіравання агульныя як для сістэмы цалкам, так і яе структурных адзінак. Больш глыбока і падрабязна іх вывучаюць у курсе Бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент. Між тым, нельга на іх не засяродзіць увагу пры разглядзе пытанняў кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю па некалькіх прычынах. Па-першае таму, што існуюць розныя пункты гледжання па гэтым пытанням у розных аўтараў, у тым ліку, і аўтараў вучэбных дапаможнікаў па бібліяграфазнаўству (Д.Я.Кагаткоў, І.Р.Маргенштэрн), па-другое, не гледзячы на іх агульны характар, змястоўная напаўняльнасць, трактоўка іх мае свае асаблівасці ў дачыненні да разглядаемага намі абекта.

Рацыянальнае кіраванне можа ажыццяўляцца толькі з улікам і апорай на вядучыя прынцыпы кіравання. Да іх адносяцца:

навуковасць - кіраванне ажыццяўляецца на аснове выкарыстання навуковых метадаў і з улікам навейшых дасягнен