Канцэпцыя сацыякультурнага працэса ў неатамiзме
Информация - Философия
Другие материалы по предмету Философия
Iнстытут філасофіі і гісторыі НАН Беларусі
Кафедра філасофіі
Iнстытут НАН Беларусі
Канцэпцыя сацыякультурнага працэса ў неатамiзме
ЗМЕСТ
Уводзіны
Раздзел 1. Каталіцкі персаналізм Ш. Пэгі, Э. Мунье
Раздзел 2. Сацыякультурны працэс у філасофіі Ж. Марытэна
Раздзел 3. Грамадства і культура ў сучасным неатамізме. Б. Мандзін, Ладрер
Заключэнне
Літаратура
УВОДЗІНЫ
У сучаснай хрысціянскай (каталіцкага накірунку) філасофскай думцы і філасофіі культуры дамінуючай плыняй зяўляецца неатамізм. Як сучасны этап філасофіі тамізму, неатамізм спазнаў свой уздым у сярэдзіне XX ст. Уздым гэты быў звязаны з імёнамі такіх філосафаў як Э. Жыльсон, Ж. Марытэн, К. Ранэр, К. Вайтыла, Б. Ланэрган і інш. Адной з найважнейшых тэмаў, на якую звярталі ўвагу каталіцкія філосафы, была тэма чалавека, яго існавання ў грамадстве.
Намі ставіцца за мэту паспрабаваць вызначыць разуменне неатамізмам праблемы развіцця чалавечага соцыума і культуры, і месца самога чалавека ў іх. Дзеля дасягнення нашай мэты неабходна адказаць на пытанні: як неатамізм разглядае сацыяльную сутнасць чалавека; якім уяўляе гістарычнае развіццё культуры (і цывілізацыі); што бачыць каранямі крызіса сучаснага грамадства і якія шляхі выйсця прапаноўвае? Асноўная ўвага ў нашай працы надаецца аналізу сацыякультурнага працэса, які быў зроблены прадвеснікам антрапалагічнага павароту неатамізму Ж. Марытэнам. Аднак вывучэнне яго філасофіі немагчыма без разгляду філасофскіх поглядаў пачынальнікаў каталіцкага персаналізму Ш. Пэгі і Э. Мунье. Таксама звернемся да філасофскіх распрацовак Б. Мандзіна і Ладрера.
Раздзел 1. Каталіцкі персаналізм Ш. Пэгі, Э. Мунье
У XX ст. філасофія неатамізму звярнула значную ўвагу на пытанні сацыяльнага жыцця чалавецтва, на праблемы развіцця культуры, маралі і гуманізму. У навуковай літаратуры гэты накірунак неатамізму часам называецца каталіцкім персаналізмам. На яго станаўленне значны ўплыў зрабілі філасофскія антрапалагічныя плыні, якія былі найбольш уплывовымі ў той час, - фенаменалогія, экзістэнцыялізм і марксізм. Персаналізм распрацоўвае такі сацыяльны ідэал, у якім бы грамадскае жыццё індывідаў супала б з іх асабовым жыццём, а людзі ў сваёй дзейнасці кіраваліся б духоўнымі каштоўнасцямі, якія сфармавался ў хрысціянскай традыцыі.
Адным з першых каталіцкіх філосафаў, які вывучаў сацыяльныя аспекты культурнага жыцця, быў Шарль Пэгі (1873-1914). У сваёй філасофіі ён выступіў з ідэяй гарманічнага грамадства [10, 16]. Ш. Пэгі бачыў гармонію не ў індустрыяльным развіцці чалавецтва, а ў існаванні хрысціянскай абшчыны. Крытыкуючы сучаснае яму буржуазнае грамадства, ён бачыў шлях да змянення сацыяльнага ладу праз перабудову маральнага фундаменту свядомасці. Духоўныя і маральныя крытэрыі былі для яго асноўнымі ў разглядзе і ацэнцы сацыяльных катэгорыяў. Ш. Пэгі настойваў на непарыўнай сувязі часовага і вечнага, рэальнага і звышрэальнага, бо духоўнае (вечнае і заўжды першаснае) сілкуецца часовым, а часовае пастаянна асвячаецца духоўным [1, 36]. Непасрэдную сувязь, паводле французскага філосафа, між Боскай звышрэальнасцю і зямной рэальнасцю ажыццяўляе народ, які павінен увасабляць Боскае (дух, творчасць) у зямным. Такім чынам, прызначэнне чалавека - кінуць у зямное, часовае існаванне Боскую іскру, скіраваць яго ўвышыню. Сацыяльныя ператварэнні, як лічыў Ш. Пэгі, могуць засноўвацца толькі на ўнутранай, маральнай рэвалюцыі, на інтэлектуальным самаўдасканаленні чалавецтва [1, 37-38].
Філасофія Ш. Пэгі найбольшы ўплыў аказала на заснавальніка французскага персаналізму Эманюэля Мунье (1905-1950). Э. Мунье ў асяродак сваіх тэарэтычных пошукаў паставіў праблему універсальнага развіцця асобы і ўсебаковай гуманізацыі свету [1, 31]. Яго філасофія - маральна-сацыяльная дактрына, заснаваная на абсалютнай каштоўнасці асобы, на прымаце асобы над матэрыяльнай неабходнасцю і калектыўным пачаткам; прычым падобны персаналізм сутнасна адрозніваецца ад індывідуалізму. Філосаф лічыць свабоду індывідуалізму хлуслівай, бо яна дае палітычныя правы без эканамічнага забеспячэння. У выніку, зяўляецца эканамічная залежнасць, якая ператвараецца ў глыбокае і поўнае парабашчэнне. Валоданне маёмасцю становіцца абсалютам для грамадства, а сам уласнік - рабом рэчы [5, 349-350; 10, 30]. Трэба звярнуць увагу на два тыпы маральнага адчужэння, якія вылучаў Э. Мунье: адчужэнне Нарцыса (сацыяльнае паразітаванне) і адчужэнне Геркулеса (сітуацыя, калі чалавек стае рабом прадукта ўласнай працы). У грамадстве, працягвае сваю думку французскі філосаф, пераважае дух заспакаення, вузкасці мыслення, індыферэнтнасць да бліжняга, прага да валодання грошамі, рэпутацыяй і г.д. Як рэакцыя на ўсё гэта адбываецца скажэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцяў, і нараджаецца пагарда да рацыяналізму, якая перарастае ў фашызм - культ іррацыянальнага, калектыўнага пачатка, якому падпарадкоўваецца і грамадскае, і асабістае жыццё. Адбываецца пераход ад падпарадкавання розуму да падпарадкавання культу натоўпу, які выяўлены ў правадыры. Э. Мунье крытыкуе і марксізм, у чыёй філасофскай сістэме не знаходзіцца месца чалавеку як асобе [10, 32].
Э. Мунье падкрэслівае калектывісцкі характар асобы. Так як станаўленне чалавека асобай ажыццяўляецца то?/p>