Канцэпцыя сацыякультурнага працэса ў неатамiзме

Информация - Философия

Другие материалы по предмету Философия

»ькі праз чалавечае грамадства, то асабовае і грамадскае звязаны непарыўна. Неабходна адзначыць, што філосаф падзяляе чалавека на індывіда і асобу. Iндывід - перамога матэрыі над чалавекам. Крэда асабовага існавання Мунье вызначае так - я існую толькі ў той ступені, у якой я існую для іншага і ў гранічнасці быць азначае любіць (любоў не прыродная, а звышпрыродная). Па-сутнасці, гэтая ісціна і ёсць персаналізм [1,90-98].

У філасофіі Э. Мунье таксама вылучаюць вучэнне аб каштоўнасці зямнога жыцця і актыўнай уцягнутасці чалавека ў зямныя справы. Асяродкавай у гэтым вучэнні зяўляецца ідэя аб неабходнасці ўдзелу ўсіх людзей, як веруючых, так і няверуючых, ва ўдасканаленні грамадскіх дачыненняў. Паводле Э. Мунье, не чалавечыя масы робяць гісторыю, а каштоўнасці, якія ўздзейнічаюць на людзей і зыходзяць ад непахіснай меншасці. Адмаўляецца неабходнасць рэвалюцыі палітычнай, і сцвярджаецца патрэбнасць рэвалюцыі духоўнай: трэба выявіць духоўныя карані зла, якое ахапіла грамадства, і з гэтага вызначаць накірункі абнаўлення сацыяльнага, эканамічнага і палітычнага жыцця. Тэрмін рэвалюцыя атаесамляецца, як і ў Ш. Пэгі, з маральна-рэлігійным ператварэннем чалавека і чалавецтва. Падобная рэвалюцыя ніколі не скончыцца, бо гэта маральны рух, і шляхі яго бясконцыя ў сэрцы кожнага чалавека [1, 144-148]. Паводле такой рэканструкцыі цывілізацыі, грамадскія інстытуты павінны будавацца так, каб ствараць атмасферу свабоды, у якой бы развівалася асоба і фармавалася персаналісцкае грамадства (яно ўзнікае толькі знутры праз развіццё асобы). Персаналісцкая эканоміка, на думку Э. Мунье, павінна будавацца па наступнай схеме: прыбытак павінен залежыць ад вытворчасці, вытворчасць - ад спажывання, яно, у сваю чаргу, - ад патрэбаў, апошнія - ад этыкі, г.зн. ад асобы. Персаналісцкая дэмакратыя ўяўляе сабой не ўладу большасці і свавольства асобнага грамадзяніна, а павагу да кожнага чалавека. Плюралізм такой формы дэмакратыі павінен засноўвацца на абмежаванні органаў дзяржаўнага кіравання праз звужэнне іх паўнамоцтваў і дэцэнтралізацыю ўлады [5, 350-351].

 

Раздзел 2. Сацыякультурны працэс у філасофіі Ж. Марытэна

 

Асноўнае наданне ў развіццё сацыякультурнай канцэпцыі неатамізму зрабіў выбітны французскі філосаф Жак Марытэн (1882-1973). Аснову яго дактрыны складае меркаванне аб тым, што ў сацыяльным плане чалавек выступае як адзінства асобы і індывідуальнасці [9, 64]. Падобны падзел мы наглядаем і ў філасофіі Э. Мунье. Iндывідуальнасць у чалавеке - гэта тое, што выключае з якога-небудзь субекта ўсё, што датычыцца іншых людзей, а асоба - тое, што забяспечвае духоўнае жыццё душы ў яе адзінстве з быццём чалавека, ва ўсёй яго шматвобразнасці. У канкрэтным, зямным жыцці асоба, звязаная з Боскай душой, і індывідуальнасць, якая вызначаецца матэрыяльнасцю цела, злучаюцца і ствараюць чалавека як цэлае [11, 17]. У сацыяльным плане, індывідуальнасць тоесна матэрыяльнай прыродзе чалавека, яна звязвае чалавека з зямным светам. Адпаведна, яна адлюстроўвае ніжэйшы ўзровень чалавечага быцця. У Марытэна, чалавек - сутнасць грамадская, таму індывід, каб рэалізаваць усе свае магчымасці, можа існаваць толькі як частка чалавечага рода (абшчыны) як цэлага. Такім чынам, род - тое цэлае, што адлюстроўвае больш высокае быццё за канцовае існаванне адзінкавага матэрыяльнага індывіда. Згодна з каштоўнаснай іерархіяй быцця ў неатамізме, цэлае валодае большай каштоўнасцю за частку, а мэта існавання цэлага вызначае мэту існавання часткі, значыць чалавек як індывід падпарадкоўваецца грамадству [9, 67-69]. Iндывід і грамадства імкнуцца да агульнага дабра, якое не можа быць канцовай мэтай існавання чалавека як Боскага стварэння. Тут мы звяртаемся да асобы. Чалавек як індывід падобны да іншых індывідаў, жывёлаў, раслінаў і нават да мінералаў, залежыць ад гістарычных і грамадскіх законаў, ад мноства матэрыяльных сілаў і ўплываў. Асоба ж робіць яго самадзейным, незалежным, непадуладным зямным законам. Менавіта праз асобу выяўляецца духоўная прырода чалавека, менавіта асоба звязана з душой (сутнасцю чалавека) і падпарадкоўваецца толькі Богу, які ёсць мэтай яе існавання. Адпаведна, асоба як духоўная сутнасць вышэй за грамадства, а мэты і дзеянні асобы ад грамадства незалежныя [9, 70-71; 10, 25]. Персаналізм Ж. Марытэна падпарадкоўвае індывіда грамадству ў плане дасягнення матэрыяльных дабротаў, вызнавая асобу, у яе скіраваных да вечнасці духоўных імкненнях, ад грамадства незалежнай. Такі падыход дазваляе пазбавіцца як ліберальнага індывідуалізму, так і марксісцкага калектывізму. Такм чынам, можна вызначыць іерархію сацыяльных каштоўнасцяў філасофіі неатамізму, у якой кожная больш высокая каштоўнасць зяўляецца мэтавай прычынай больш нізкай: індывід - агульнае дабро - асоба - рэлігійныя (маральныя) каштоўнасці - Бог. Згодна з такім падыходам, не чалавек фармуецца грамадствам, а душа чалавека вызначае структуру грамадства [9, 72,76,80; 10, 25]. Паводле Марытэна, грамадства складаецца з абшчыны і культурных, эканамічных, палітычных інстытутаў. Абшчына ствараецца ў асноўным прыродай, звязана з вобласцю біялагічнай, у яе ўваходзяць тэрытарыяльныя, этнічныя, лінгвістычныя групы і сацыяльныя класы. У сваю чаргу, грамадскія інстытуты ствараюцца розумам і больш звязаны з інтэлектуальным і духоўнымі схільнасцямі чалавека. Асновай усіх сацыяльных інстытутаў ёсць асоба, якой, у сваю чаргу, абсалютна неабходна сацыяльнае жыццё [9, 77-78].

Пасля разгляду неатамісцкага падыходу да пытанняў пабудовы грамадства і сутнасці чалавека, неабходна звярнуць увагу на вызначэ?/p>