Канцэпцыя сацыякультурнага працэса ў неатамiзме
Информация - Философия
Другие материалы по предмету Философия
?не неатамізмам крытэрыя чалавечай дзейнасці ва ўсх сферах яго жыцця. Такім універсальным крытэрыем вылучаецца мараль [9, 84]. Жак Марытэн казаў, што каштоўнасць дзеяння вызначаецца яго мэтай. Значыць, асновай маралі і, адпаведна, мэтай чалавечай дзейнасці ёсць вечныя і нязменныя каштоўнасці звышнатуральнага быцця, якое валодае абсалютным дабром і дасканаласцю. У філасофіі неатамізму існуе падзел на маральны і натуральны законы, якія вызначаюць нормы паводзінаў людзей у грамадстве. Натуральны закон адносіцца да індывіда, гэты закон усталяваны Богам для створанага свету. Усе дзеянні чалавека, скіраваныя на задавальненне патрэбаў, забяспечваючых матэрыяльнае існаванне чалавека, не супярэчаць натуральнаму закона, але падобныя дзеянні могуць супярэчыць закону маральнаму. Маральны закон адносіцца толькі да асобы і вызначае крытэрыі маральнага быцця, адлюстроўвае абсалютны крытэрый ацэнкі дзейнасці ўсіх жывых істотаў (воля Бога, Боскі закон) [9, 85,91-94]. Такім чынам, чалавек як асоба, у адрозненні ад іншых стварэнняў, можа адступаць ад натуральнага закона і выходзіць за межы быцця, якое абмяжоўвае чалавека як матэрыяльную істоту. Чалавек як асоба не залежыць ад маральных крытэрыяў грамадства, якія заснаваны на натуральным законе, грамадства не можа вызначаць крытэрыі маральных паводзінаў асобы. Такія крытэрыі могуць вызначацца, на думку Ж. Марытэна, толькі вечнымі і абсалютнымі рэлігійнымі каштоўнасцямі, незалежнымі ад умоў матэрыяльнага і грамадскага існавання чалавека. Свет маральных каштоўнасцяў - гэта вобласць аўтаномная, непадзельная і самадастатковая [9, 92-94,101]. У такім ракурсе, мараль дамінуе над эканомікай, палітыкай, тэхнікай і іншымі сферамі практычных, навуковых ведаў, якія ёсць толькі сродкі дасягнення чалавекам мэты жыцця. А сацыяльныя праблемы - галоўным чынам праблемы маральныя і рэлігійныя [9, 95-96]. Прапаноўвае Жак Марытэн і варыянт вырашэння такіх праблемаў. Выйсце ён бачыць у інтэгральным гуманізме. Каб дакладна вызначыць сэнс гэтага паняцця, неабходна разгледзіць прапанаваны Марытэнам падзел гісторы еўрапейскай культуры паводле эвалюцыі гуманістычнай свядомасці.
Зараджэнне гуманістычнай свядомасці пачалося яшчэ з Антычнасці, але толькі хрысціянскі гуманізм Сярэднявечча, з яго тэацэнтрычным і сакральным характарам, стварыў перадумовы ўсебаковага развіцця асобы. У час пасля Рэнесансу адбыўся крызіс гуманізму з-за разладу між творчым чалавечым пачаткам і светам хрысціянскіх каштоўнасцяў. Першы этап крызіса (XVI-XVIII стст.) характэрны распаўсюджваннем атэізму, барацьбой навукі і рэлігіі. У аснове гуманізму таго часу палягае антрапацэнтрычная канцэпцыя культуры, г.зн. абвяшчаецца замкнёнасць чалавечай прыроды ў самой сябе і яе самадастатковасць. Замест таго, каб звязваць развіццё гуманнасці і розума чалавека з евангельскай традыцыяй, адбываецца спроба пакласціся толькі на рацыянальнасць і адвергнуць усё іррацыянальнае і звышнатуральнае [11, 26]. Аднак Ж. Марытэн з гэтым катэгарычна не згодны. Ён абвінавачвае эпоху Дэкарта і энцыклапедыстаў у тым, што сваёй верай у прагрэс, звязаны з поспехамі навукі, яна (эпоха) прывяла чалавецтва да ілюзорнага аптымізму, выклікала эйфарыю ад магчымасці разняволіцца і адпачыць [11, 27]. Пад крытыку трапляе і Ж.Ж. Русо, які сваім псеўда-хрысціянскім натуралізмам прывёў людзей да таго, што яны пачалі чакаць царства нябеснае на зямлі, усталяванае дзяржавай або рэвалюцыяй, а яго ідэя эгалітарызму прывяла да ўзнікнення дэмакратыі без духоўных прынцыпаў. Галоўным паказчыкам крызісу Марытэн бачыць перамогу веры ў тое, што чалавечая гісторыя адбываецца без удзелу Бога, а вера ў тое, што чалавек ёсць асяродак Сусвету парушыла рэлігійна-мэтафізічнае бачанне свету і выцягнула з яго маральную перспектыву [6, 142-143; 11, 79-80]. Другі этап крызісу (XVIII-XIX стст.) адзначаецца безупыннай пагоняй за прыбыткам, забыццём на хрысціянскія каштоўнасці, небяспечным альянсам навукі і тэхнікі. XX стагоддзе - трэці этап крызісу гуманізму - панаванне бездухоўнай цывілізацыі [6, 167].
Ужо ў XIX ст. з-за незадаволенасці рацыяналізмам адбываецца ўздым іррацыяналізму. Аднак у XX ст. дабрачынны контргуманізм С. Керкегора, К. Барта, Ф. Ніцшэ (узнік з-за любові да найбольш духоўнага і найбольш свабоднага ў чалавеке), быў падменены ніжэйшымі формамі контргуманізму - фашызмам і расізмам. Фашызм узнік як жудасная рэакцыя на рацыяналістычны аптымізм і лібералізм, якія ўсё XIX ст. абяцалі рай на зямлі, але не мелі спачування ні да прыроды, ні да чалавечай галечы. Пры фашызме людзі вераць у Бога, але не ведаюць Яго, выкарыстоўваюць Боскае імя дзеля задавальнення біялагічных інстынктаў. На самой справе гэта не Бог, а ідал, дух расы. Расізм выступае супраць індывідуалізму, імкнецца да еднасці з іншымі людзьмі, але шукае яе ў жывёльным пачатку. Асоба забываецца дзеля расы [6, 140; 11, 27-34].
У XIX ст. выявіўся і іншы шлях развіцця грамадства - працяг антрапацэнтрычнага гуманізму ў бок рацыяналізму. На такіх пазіцыях знаходзіцца марксізм: розум - усё, чалавек выратуецца сам, без усялякай ролі Бога. Падобнае выратаванне патрабуе арганізацыі чалавецтва ў адзіны арганізм, мэта якога складаецца ў кіраванні гісторыяй. Гэты марксізм ажыццявіўся ў камуністычных краінах. Камунізм, як і фашызм, прывёў да таталітарызму, толькі іншага кшталту - таталітарызму сацыяльнай абшчыны. Камунізм шукаў еднасці між людзьмі ў эканамічнай дзейнасці, у вытворчай сферы, якая ўспрымалася як адзінае сапраўднае поле чалавечай дзейнасці. Камуністычны таталітарызм адкінуў агульнагуманістычныя пачаткі дзеля в?/p>