Канцэпцыя сацыякультурнага працэса ў неатамiзме

Информация - Философия

Другие материалы по предмету Философия

цыя, якая складаецца з каштоўнасцяў, стандартаў і сістэмы рэпрэзентацыі [6, 173].

Аналізуючы гісторыю развіцця чалавечай культуры, Ладрер лічыў Антычнасць і Сярэнявечча перыядамі найбольшай блізкасці чалавека да ідэала гарманічнага развіцця. У Новы час, на думку французскага неатаміста, у грамадстве ўсталяваўся прымат мэтарацыянальнага дзеяння, а сучасная эпоха - апафеоз фетышызацыі навуковай рацыянальнасці. Ладрер паказвае абмежаванасць навукі і тэхнікі як сродкаў рацыянальнай інтэрпрэтацыі чалавечага жыцця ў параўнанні з цэласнасцю існавання індывіда перад тварам Боскага быцця [6, 174].

Iтальянскі філосаф Мандзін вызначае культуру, як духоўную форму грамадства, а чалавек для яго ёсць не толькі Боскае стварэнне, але таксама творца, стваральнік культуры. Чалавек разумеючы цалкам актыўны ва ўсіх праявах уласнай пазнавальнай і практычнай дзейнасці [6, 169,170]. Аднак Б. Мандзін лічыць, што культура зараз знаходзіцца ў стане крызісу, аб чым гавораць нам існуючыя супрацьлегласці ў сферы каштоўнасных імкненняў людзей. З хрысціянскай культуры Сярэднявечча, якая ўзяла эстафету ад Антычнасці, нарадзіліся еўрапейскія нацыі са сваімі культурамі, якія развіваліся ў эпоху Новага часу. Культура Захаду XVIII-XIX стст. мела ў сваёй аснове хрысціянства і навуковыя веды. Мяжа крызісу - Першая Сусветная вайна. Галоўныя праявы крызісу Мандзін бачыць у светапоглядных устаноўках сцыентызму (які сцвярджаў, што навука - універсальная форма пазнання, на падставе якой можна вырашыць усе праблемы чалавецтва) і лібералізму, якія скіраваны супраць хрысціянскіх духоўна-каштоўнасных асноваў еўрапейскай цывілізацыі. Лібералізм, паводле італьянскага філосафа, як, у пэўнай ступені, наступства сцыентызму, адказны за трагічныя вынікі сучаснай гісторыі. Выйсце ж трэба шукаць у адраджэнні гуманізму і духоўных каштоўнасцяў хрысціянства [6, 175-176].

Сучасныя паслядоўнікі Ж. Марытэна не спрабуюць стварыць глабальны праект будучага. Яны лічаць патрэбным вызначыць універсальны набор каштоўнасцяў, якія зяўляліся б пазітыўнай асновай жыцця чалавецтва. Так, Б. Мандзін вылучаў сярод такіх стандартаў рэлігійнасць, асобу, ісціну, свабоду, працу, любоў, салідарнасць і інш. [6, 176] Культурацэнтрызм Жака Марытэна стаўся падставай для больш глыбокай антрапалагічнай пераарыентацыі яго паслядоўнікаў-неатамістаў. Яны працягваюць развіваць хрысціянска-гуманістычную скіраванасць яго філасофіі.

 

 

Заключэнне

 

У XX стагоддзі выразна выявілася антрапацэнтрычная пераарыентацыя неатамізму, яго імкненне да разгляду і абгрунтавання палажэнняў вечнай філасофіі праз прызму чалавечага існавання. Філосафы-неатамісты падчас разгляду сацыяльнай сутнасці чалавека вылучаюць дзве яго складовыя часткі - індывідуальнасць і асобу. Такім чынам, яны спрабуюць раскрыць існасць чалавека ў сукупнасці яго як матэрыяльных, так і духоўных якасцяў і ўласцівасцяў. Пры безумоўным першынстве асобы - духоўнага пачатку, які звязвае чалавека з Богам. Разглядаючы гісторыю еўрапейскай культуры і цывілізаці (у неатамізме гэтыя паняцці тоесныя) праз прызму эвалюцыі гуманістычнай свядомасці, неатамісты ўхваляюць Сярэднявечча, як час развіцця гуманізму менавіта на базе хрысціянства, і крытыкуюць наступныя стагоддзі за адыход ад хрысціянскіх нормаў, адмову ад звышрацыянальнага і абсалютны давер да розума. Выратаванне сучаснага чалавецтва, якое, паводле неатамізму, знаходзіцца ў глыбокім духоўным крызісе, ляжыць у актыўнай і стваральнай сацыяльнай дзейнасці чалавека, заснаванай на сукупнасці гуманізму і хрысціянскіх каштоўнасцяў.

 

 

Літаратура

 

1. Вдовина И. Французский персонализм. М., 1990.

. Жильсон Э. Философ и теология. М., 1995.

. Красников А. Методология современного неотомизма. М., 1993.

. Лобье П. Социальная доктрина католической церкви. Брюссель, 1989.

. Майка Ю. Социальное учение католической церкви. Рим-Люблин, 1994.

. Маритен Ж. Философ в мире. М., 1994.

. Миллер Р. Личность и общество. К критике неотомистского понимания личности. М., 1965.

. Овсиенко Ф. Социально-этическое учение современного католицизма / Знание. №1. 1987.

. Субботин Ю. Проблема ценности в неотомизме. М., 1980.

. Ястребов И. Социальная философия католицизма в XX веке. Киев, 1988.

. Работы Ж. Маритена по культурологии и истории мысли. М., 1990.

. Работы Э. Жильсона по культурологии и истории мысли. М., 1987.