Канцэпцыя сацыякультурнага працэса ў неатамiзме
Информация - Философия
Другие материалы по предмету Философия
?ршэнства класавых інтарэсаў [6, 140; 11, 29,35].
Такім чынам, свет шукаў добрае на шляхах злога.
Крытыкуе Ж. Марытэн і ліберальны індывідуалізм XX ст., які ў чалавеке не бачыць асобы, а зважае толькі на індывіда, крытыкуе яго за дух узбагачэння, матэрыялістычную канцэпцыю жыцця, ігнараванне духа хрысціянства. Свет арыентуецца на ўяўны міф аб Градзе чалавека-бога, замест звароту да ідэала Града асобы, створанай па вобразу Боскаму [10, 23; 11, 30].
Выратаванне сучаснай цывілізацыі Жак Марытэн бачыць у інтэгральным гуманізме, які б абяднаў хрысціянскія каштоўнасці і гуманізм. Дзеля разгляду і вырашэння сучасных праблемаў неабходна злучыць хрысціянскія і гуманістычныя пачаткі [6, 145,167]. Ж. Марытэн прапаноўвае культурацэнтрычны паварот неатамізму, што азначае стварэнне сітуацыі, у якой шматлікія тэарэтычныя філасофскія праблемы павінны быць пераасэнсаваны ў святле сацыякультурных задачаў. Французскі філосаф імкнуўся пазбегнуць крайнасцяў як пратэстанскай ліберальнай тэалогіі, якая растварыла сакральнае ў мірской гісторыі, так і неартадаксальнага бартыянства, якое сцвярджала поўную несувымеральнасць Бога і культуры. Культура звязана з самаўдасканаленнем субекта. Яна таксама натуральна для чалавека, як і праца розума і дабрачыннасцяў, бо культура - іх прадукт і зямное завяршэнне. Таму цалкам магчымы сінтэз хрысціянства з сучаснай культурай, заснаваны на каштоўнасці асобы і яе правоў, прыярытэце дэмакратычных свабодаў, плюралізме ў эканоміцы, палітыцы, духоўным жыцці, прызнанні агульнага дабра як мэты супольнасці, рэлігійнай арыентацыі грамадства і г.д. [6, 145,164,165,168] Паводле Ж. Марытэна, новы гуманізм у сваім імкненні зрабіць чалавека больш чалавечным, абвесціць яго першапачатковую велічнасць, будзе садзейнічаць яму ў рэалізацыі яго творчых сілаў і інтэлектуальнага жыцця, павінен таксама адкрыць чалавека свету Боскаму і звышрацыянальнаму. Такі хрысціянскі (інтэгральны) гуманізм разглядае чалавека ў адзінстве яго прыроднага і звышпрыроднага быцця і забяспечвае арганчную сувязь ды адначасовасць руху да вечнага жыцця з канцовым рухам чалавечай гісторыі. Хрысціянскі гуманізм дае чалавеку магчымасць адкрыць доступ да жыцця і свабоды, сапраўды ўзвялічваючых чалавечую асобу і яе прызначэнне. Такі гуманізм павінен змяніць меркантыльную цывілізацыю і этыку, персаналісцкай, у якой маюць адпаведнае адлюстраванне евангельскія ісціны [11, 25,30,31,36]. Персаналісцкая дэмакратыя мае за асяродкавы момант і найвышэйшую каштоўнасць - чалавека, павагу да правоў асобы, найперш, да яе свабоды (аўтаноміі асобы). Дзяржава павінна даваць магчымасць вольна развівацца асобе праз добраахвотнае і свядомае ўваходжанне ў розныя супольнасці (праз сацыялізацыю) [5, 344].
У рэалізацыі сваіх ідэяў інтэгральнага гуманізму, Жак Марытэн спадзяваўся на палітычныя сілы хрысціянска-дэмакратычнага кірунку, бо лічыў дэмакратыю цалкам зямным выяўленнем духа евангельскага адкрыцця. Менавіта такая палітыка, на яго думку, сапраўды паважае чалавечую годнасць не ў абстрактным, па-за часовым, неіснуючым індывідзе, але ў кожным рэальным чалавеке. Палітыка, заснаваная на хрысціянскіх прынцыпах, будзе супрацьстаяць веры ў сілу і эфектыўнасць нянавісці, створыць палітычны ідэал братніх узаемадачыненняў і зможа дапамагчы пераадолець сапраўдны крызіс цывілізацыі. Надзея на ажыццяўленне закона братэрскай любові надае чалавеку спачуванне і непрыняцце ўсялякіх формаў гвалту і прыгнёту [11, 37-50]. Гэтая надзея, упэўнены Жак Марытэн, зяўляецца сродкам руху чалавечай гісторыі на шляху сацыяльнага і культурнага прагрэсу.
неатамізм цывілізацыя культура чалавек
Раздзел 3. Грамадства і культура ў сучасным неатамізме
Б. Мандзін, Ладрер
Пасля II Ватыканскага сабора (1962-65 гг.), у каталіцкай царкве пачалася эпоха аджарнамэнта (абнаўлення). Энцыкліка Mater et Magistra, на змест якой значна паўплывала творчасць Жака Марытэна, заклікала хрысціянства да сінтэзу рэлігійна-маральных і гуманістычных установак. Менавіта ў гэты час адбываецца антрапацэнтрычная пераарыентацыя сучаснага неатамізму. Ж. Марытэн, па-сутнасці, быў прадвеснікам гэтага павароту. Аднак больш выразна антрапацэнтрызм выявіўся ў творах такіх паслядоўнікаў Ж. Марытэна, як італьянца Б. Мандзіна, француза Ладрера і іншых філосафаў.
Філасофія Ладрера адчула значны ўплыў французскага структуралізму. Французскі неатаміст падтрымліваў Ж. Марытэна ў вызначэнні культуры як самаўдасканаленай асобы, але дадаваў да такога разумення яшчэ і структурныя ўяўленні. Паводле Ладрера, культура - гэта сукупнасць сістэмаў рэпрэзентацыі чалавека, сістэмаў яго стандартаў, сістэмаў выяўлення і сістэмаў дзеянняў [6, 172].
Сістэма рэпрэзентацыі ўяўляе сабой паняцці і сімвалы, з дапамогай якіх сацыяльныя групы ў межах чалавечай супольнасці інтэрпрэтуюць сябе. Акрамя таго, Ладрер далучаў да гэтай сістэмы метады пазнання і практычнай дзейнасці. За каштоўнасна-нарматыўны кампанент культуры адказвае сістэма стандартаў. Сістэма выяўлення, у сваю чаргу, адлюстроўвае пачуццёвую значнасць апарату рэпрэзентацыі і стандартаў. Нарэшце, сістэма дзеяння - гэта сродкі ўздзеяння на акаляючае наваколле і сродкі рэгулявання ўласнага грамадскага жыцця [6, 173]. Усё вышэй сказанае датычыць вызначэння культуры ў шырокім сэнсе. Калі ж браць паняцце культура ў вузкім яго сэнсе, то Ладрер адасабляе культуру ад палітычнай і эканамічнай сістэмаў, ад навукі, якая абядноўваецца з тэхнікай і тэхналогіяй. У такім разуменні за культурай захоўваецца толькі інфармацыйная функ