Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80-х – пачатак 90-х гг.)

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

МІІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі Гродзенскі дзяржаўны ініверсітэт

імя Янкі Купалы

Юрыдычны факультэт

Кафедра гісторыі дзяржавы і права

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДЗЯРЖАВА І ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР НА ПАЧАТКУ КАРДЫНАЛЬНЫХ РЭФОРМАЎ У СССР.

АБВЯШЧЭННЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ

(ДРУГАЯ ПАЛОВА 80-х - ПАЧАТАК 90-х гг.)

 

 

 

Выканала: Сарока С.С.,

студэнтка 1 курса, 2 групы

 

 

 

 

 

 

ГРОДНА, 2009

План працы

 

) Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Вярхоўны Савет БССР. Яго камісіі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Савет Міністраў БССР.

) Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве СССР і БССР. Змены ў Канстытуцыі БССР 1978 г.

) Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР 1990 г. і яе значэнне.

) Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

 

1) Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Вярхоўны Савет БССР. Яго камісіі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Савет Міністраў БССР

 

Другая палова 80-х гг. - гэта час перабудовы i новай савецкай знешняй палiтыкi. Рэфармаванне савецкай палiтычнай i эканамiчнай сiстэмы адбывалася паралельна з працэсам паляпшэння мiжнароднага становiшча i заканчэння "халоднай вайны". Новы падыход кiраўнiцтва СССР на чале з Мiхаiлам Гарбачовым да ААН садзейнiчаў пашырэнню ўдзелу СССР, УССР i БССР у арганiзацыях сiстэмы ААН, унёс новыя рысы ў дзейнасць савецкай дыпламатыi. У выступленнях i практычнай дзейнасцi беларускiх дэлегатаў паступова знiкала прапагандысцкая, антызаходняя рыторыка, паявiлася больш канструктыўных момантаў. Пачынаецца дзелавое i шырокамаштабнае супрацоўнiцтва памiж савецкiмi дэлегацыямi i дыпламатыяй заходнiх краiн.

У 1989 г. БССР заявiла аб прызнаннi юрысдыкцыi Мiжнароднага суда па шэрагу мiжнародных дагавораў, якiя датычылiся правоў чалавека. Але адыход ад стэрэатыпаў "халоднай вайны" i знешнепалiтычнай залежнасцi ад саюзнага ўрада даваўся з вялiкай цяжкасцю. Да 1990 г. беларускiя прадстаўнiкi не асмельвалiся паставiць на мiжнародным узроўнi пытанне аб аказаннi мiжнароднай дапамогi ў змяншэннi вынiкаў чарнобыльскай катастрофы.

Распачатыя ў 1985 г. працэсы дэмакратызацыi ўсiх сфер жыццядзейнасцi грамадства адкрылi новыя магчымасцi ажыццяўлення рэспублiкамi мiжнароднай дзейнасцi. Палiтычныя i эканамiчныя рэформы, пашырэнне правоў рэспублiк вызначылi новы ўзровень iх самастойнасцi ў мiжнародных справах. Аднак аж да 1990 г. размова iшла менавiта аб пашырэннi правоў рэспублiк за кошт некаторага змягчэння звышцэнтралiзацыi ў дзейнасцi саюзных органаў i ведамстваў, а не аб радыкальным пераразмеркаваннi паўнамоцтваў памiж цэнтрам i рэспублiкамi.

Вышэйшым органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР з'яўляўся Вярхоўны Савет Беларускай ССР. Ён правамоцны быў вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР 1977 г. і Канстытуцыяй БССР 1978 г. да ведання Беларускай ССР. Прыняцце Канстытуцыі Беларускай ССР, унясенне ў яе змяненняў; зацвярджэнне жзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР і справаздач аб іх выкананні; утварэнне падсправаздачных яму органаў ажыццяўлялася выключна Вярхоўным Саветам Беларускай ССР.

Законы Беларускай ССР прымаліся Вярхоўным Савета Беларускай ССР або народным галасаваннем (рэферэндумам), якое праводзілася па рашэнню Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР складаўся з 485 дэпутатаў, якія выбіраліся па выбарчых акругах з роўнай колькасцю насельніцтва.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбіраў Старшыню Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і чатырох яго намеснікаў. Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР кіраваў пасяджэннямі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і ведаў яго ўнутраным рапарадкам. Сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР склікіліся 2 разы ў год.

Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце Беларускай ССР належыла Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Савета Міністраў Беларускай ССР, пастаянным і іншым камісіям Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Вярхоўнаму Суду Беларускай ССР, Пракурору Беларускай ССР. Права заканадаўчай ініцыятывы мелі таксама грамадскія арганізацыі ў асобе іх рэспубліканскіх органаў.

Законы Беларускай ССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прымаліся большасцю ад агульнага ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбіраў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР - пастаянна дзеючы орган Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, які з'яўляўся падсправаздачным яму ва ўсёй сваёй дзейнасці і ажыццяўляў у межах, прадугледжаных Канстытуцыяй, функцыі вышэйшага органа дзяржаўнай улады Беларускай ССР у перыяд паміж яго сесіямі.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР выбіраўся з ліку дэпутатаў у саставе Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага Савета, двух намеснікаў Старшыні, Сакратара Прэзідыума і 15 членаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Да кампетэныцыі Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адносіліся: незалежнасць беларускай суверэніт

1) назначэнне выбараў у Вярхоўны Савет Беларускай ССР і мясцовыя Саветы народных дэпутатау;

) скліканне сесій Вярхоўнага Савета Беларуска?/p>