Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80-х – пачатак 90-х гг.)
Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство
Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство
?рыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.
Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках шырокія колы інтэлігенцыі рэфарматарскія захады Гарбачова разумелі як адыход ад таталітарнага рэжыму, распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структур), палітычнага і светапогляднага плюралізму.
Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах. Было для іх характэрна імкненне да дэмакратычных пераменаў. Рух за дэмакратыю станавіўся сінонімам перабудовы. Актыўна заявілі аб сабе такія аб'яднанні і клубы, як "Талака", "Альтэрнатыва", "Тутэйшыя", "Современник", "Світанак" у Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Гомелі і Магілёве, "Беларуская хатка" ў Маладзечне, "Край" у Брэсце і г. д. Да 1988 г. ва ўсіх абласных цэнтрах было створана па 2-3 аб'яднанні. Ствараліся яны і ў раённых цэнтрах і нават вёсках, дзе былі буйныя сярэднія школы. Першынствавала мінская "Талака". На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. на Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь.
У 1987 г. у БССР налічвалася 15 210 помнікаў гісторыі і культуры, з іх каля 8 тыс. патрабавалі рэстаўрацыйных работ. Гэта было выкарастана сацыяльна актыўнымі людзьмі для стварэння самадзейных нефармальных аб'яднанняў, якія займаліся пытаннямі мовы і літаратуры, помнікаў гісторыі і культуры, навакольнага асяроддзя, развіцця творчых здольнасцей людзей. Такіх аб'яднанняў налічвалася больш за 20.
Спачатку палітычныя пытанні ў праграмы клубаў і аб'яднанняў не ўключаліся. Напрыклад, мінская "Талака" ў сваёй праграме заяўляла, што будзе займацца выключна праблемамі нацыянальнай самабытнасці, захоўваннем помнікаў гісторыі і культуры.
Ва ўмовах пвшырэння дэмакратыі і галоснасці адбывалася ўтварэнне палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў.
Па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў. Усяго ж грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў і рухаў у рэспубліцы налічвалася больш за 500, сярод іх 4 зямляцтвы, 8 маладзёжных арганізацый, больш за 20 аздараўленчых, каля 90 фізкультурна-спартыўных, амаль 50 дабрачынных і грамадскіх фондаў, каля 60 навукова-тэхнічных аб'яднанняў, больш за 10 арганізацый па ахове помнікаў культуры, гісторыі і г. д.
Першай сярод палітычных партый, зарэгастраваных Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 19 сакавіка 1991 г., была Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ). Яна створана ў выніку аб'яднання дэмакратычнай партыі Беларусі, дэмакратычнай платформы ў КПСС, Радыкальна-дэмакратычнай і Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Устаноўчы з'езд АДПБ адбыўся ў верасні 1990 г. Пры сваім нараджэнні партыя заявіла аб сабе як аб арганізацыі агульна-дэмакратычнай накіраванаці, якая стаіць на пазіцыях лібералізму з яго свабодай чалавека, прыватнай уласнасцю і традыцыйнамі сямейнымі каштоўнасцямі. Інтарэсы сацыяльна-класавых і нацыянальных груп, а таксама дзяржавы, на думку аб'яднаных дэмакратаў, павінны стаяць па сваёй значнасці ніжэй правоў і свабод чалавека. Пэўная палітызацыя грамадскіх клубаў і аб'яднанняў у значнай ступені была выклікана не толькі агульным кансерватызмам кіраўніцтва БССР, але і яго нежаданнем улічваць папярэднія гады. Яшчэ ў снежні 1986 г. 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова ліст, у якім звярталася ўвага на неабходнасць развіцця беларускай мовы і адраджэння беларускай культуры. У адказ кіраўніцтва рэспублікі заявіла, што праблема надуманая і не вартая ўвагі. А між іншым, па перапісу 1979 г. каля 60% беларусаў прызнавалі сваёй роднай мовай беларускую і ў якасці другой роднай мовы называлі рускую. У выніку беларускамоўнае пытанне стала набываць палітычную афарбоўку і напрыканцы 1980-х гг. заняло важнае месца ў дзейнасці шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, якія паступова сталі афармляцца ў апазіцыю КПСС-КПБ.
Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыяналнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэнне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай.
Амаль адначасова з афармленнем БНФ узніклі іншыя групоўкі, камітэты, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвіні 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У аснову дзейнасці ТБМ была пакладзена тлумачальна-асветніцкая і адукацыйная праца. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару.
Абуджэнне нацыянальнай свядомасці грамадзян і асабліва закона аб мовах у БССР актывізавалі на пачатку 90-х гг. як прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння, так і яго праціўнікаў. І хаця нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі не набыў такога размаху як у суседніх рэспубліках, сувязь паміж палітыка-прававымі зменамі дэмакратычнага характару і беларускім адраджэнн?/p>