Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80-х – пачатак 90-х гг.)

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

арускай ССР справаздачы аб выкананні планаў і выкананні бюджэту;

) ажыццяўляў кіраўніцтва дзейнасцю выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

) ажыццяўляў меры па абыроне інтарэсаў дзяржавы, ахове сацыялістычнай уласнасці і грамадскага парадку, па забяспечанню і ахове правоў і свабод грамадзян;

) прымаў меры ў мяжах, вызначаных Канстытуцыяй СССР, па забеспячэнню дзяржаўнай бяспекі і абароназдольнасці краіны;

) ажыццяўляў кіраўніцтва ў галіне адносін Беларускай ССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў парадку, усталяваным Саюзам ССР;

) утвараў у выпадку неабходнасці камітэты, галоўныя ўпраўленні і іншыя ведамствы пры Савеце Міністраў Беларускай ССР па справах гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва.

Савет Міністраў Беларускай ССР выдаваў пастановы і распараджэнні на аснове і з мэтай выканання заканадаўчах актаў СССР і Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР, арганізоўваў і правяраў іх выкананне. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР з'яўляліся абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР аб'ядноўваў і накіроўваў работу саюзна-рэспублікансіх і рэспубліканскіх міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР, іншых падведамных яму органаў.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР кіравалі даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўлялі міжгаліновае кіраванне, падпарадкоўваючыся як Савету Міністраў Беларускай ССР, так і адпаведнаму саюзна-рэспубліканскаму міністэрству або дзяржаўнаму камітэту СССР.

 

) Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР

 

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апыніўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і кульртурнага развіцця. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прааналізаваў становішча спраў у краіне і прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль развіццё машынабудаўнічага комплексу - базы гэтага прагрэсу; 2) структурнай перабудовы эканомікі; 3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай, стваральнай актыўнасці людзей.

Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. На справе адбывалася не паскарэнне, а запавольванне сацыяльна-эканамічнага развіцця. У сувязі з гэтым ХХVII з'езд КПСС (25 лютага - 6 сакаівка 1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня - 1 ліпеня 1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС 1987 г. удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства.

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэялаў і каштоўнасцей пад лозунгам: "Больш дэмакратыі, больш сацыялізму". Яна была неабходнай, бо рэфарміраванне грамадска-палітычнай сістэмы, якая склалася ў СССР у 20-30-я гады, не праводзілася, праблемы ў развіцці краіны нарасталі. Мэтай перабудовы было наданне сацыялізму новага дыхання, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магымасцей, пераўтварэнне савецкай мадэлі сацыялізму ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму пры непарушнасці існаваўшага ў СССР дзяржаўнага і грамадскага ладу. У гэтым сэнесе перабудова была падтрымана большасцю народа, выклікала ўздым яго грамадска-палітычнай актыўнасці. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе провядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы.

Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа рязглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне, стваралі міфы і праз сродкі масавай інфармацыі ўносілі ў грамадскую свядомасць, у тым ліку міф аб крызісным развіцці, застойных з'явах у савецкай эканоміцы.

Сярод міфаў, створаных ініцыятарамі перабудовы, - міф аб "цывілізаваным Захадзе" і "нецывілізаваным СССР", "райскім жыцці" на Захадзе і "пякельным жыцці" ў нас і г. д. Некаторыя паверылі ў гэтыя міфы і разам з апазіцыяй садзейнічалі развалу Савецкага Саюза, разбурэнню яго дзяржаўнасці, анархіі і нацыянал-сепаратызму, кровапраліццю на глебе справакаваных нацыянальных канфліктаў.

Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў ў эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і абўяднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб сялянскай гаспадарцы, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі.

Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала ?/p>