Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80-х – пачатак 90-х гг.)

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

?за як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваным фасадам. З адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб'ядноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэспубліках.

верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаным найменні - "Беларусь". Новым Дзяржаўным стаў герб "Пагоня". Згодна з адзначаным законам дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляў сабой палотнішча, якое складалася з трох гарызантальна размешчаных каляровых палосаў:верхняй і ніжняй - белага, а сярэдняй - чырвонага колеру. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2.

кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".

Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шляху з'явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона "Аб мовах", які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца беларуская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйнага сродку зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнаыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая мова была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндуму рускай мове нададзены роўны статус з беларускай. Многія жыхары Беларусі выказвалі нязгоду з існуючай сімволікай па прычыне таго, што яна ўжывалася беларускамі калабарантамі на акупіраванай тэрыторыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Таму было вынесена пытанне: "Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?" 75%, ці 3,6 млн выбаршчыкаў, выказаліся "За". У выніку быў прыняты новы Дзяржаўны герб, якім стаў мадэрнізаваны герб Беларускай ССР. У ім па-ранейшаму захаваліся снапы каласоў, якія абрамляюцца чырвонай лентай, а ў цэнтры замест сярпа і молата знаходзіцца ў прамянях сонца карта Рэспублікі Беларусь. І ў назве - Рэспубліка Беларусь, замест БССР. Новы сцяг - палотнішча з гарызантальнымі чырвона-зялёнымі палосамі і размешчанымі злева беларускім арнаментам чырвонага колеру на белым фоне.

Такім чынам, у новай сімволіцы Рэспублікі Беларусь захавалася пераемнасць з сімволікай БССР, што адпавядае менталітэту большасці жыхароў сучаснай Беларусі.

 

) Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утаврэнне Садружнасці Нзалежных Дзяржаў

 

Заключным этапам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі былога Саюза, дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Прадстаўнікі гэтых краін (Б. Ельцын, С. Шушкевіч і Л. Краўчук), ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступіць у Садружнасць і іншым краінам былога СССР. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін.

снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненні аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтваралася садружнасць 11 незалежных дзяржаў.

Усе незалежныя дзяржавы знаходзяцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, развіваюцца шматбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Буларусь па стану на жнівень 2000 г. прызнана 125 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік на рады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту і бяз'ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходне-еўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.

 

Літаратура:

 

1) Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік. - Мінск: Акад. МУС Рэспублікі Беларусь, 2003.

) Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Са старажытных часоў да нашых дзён): вучэб. дапаможнік. - 2-е выд., дап.-Мінск: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003.

) Дэкларацыя Вярхоўнага Савета РБ аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі.

) Я.К. Новік, Г.С. Марцуль: гісторыя Беларусі, частка 2.

) Петрыкаў, Гісторыя Беларусі.