Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80-х – пачатак 90-х гг.)

Контрольная работа - Юриспруденция, право, государство

Другие контрольные работы по предмету Юриспруденция, право, государство

µм станавілася ўсё больш відавочнай.

Такім чынам, рубеж 80-90-х гг. у Беларусі, як і ў цэлым у СССР, быў адзначаны распадам старой і пачаткам фарміравання новай палітычнай сістэмы. Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла аб пачатку глыбокіх пераўтварэнняў у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Пашыраліся правы грамадзян, усталёўваўся плюралізм мыслення, ішоў актыўны пошук новых падыходаў да вырашэння складаных праблем грамадскага жыцця. Спыніліся ганенні на Рускую Праваслаўную царкву і іншыя рэлігійныя аб'яднанні.

Канстытуцыя БССР 1978 г. была напісана на падставе Канстытуцыі СССР 1977 г. Складалася з 19 глаў і 172 артыкулаў. Вышэйшымі органамі ўлады сталі Вярхоўны Савет БССР і Прэзідыум. Аднак палажэнні Канстытуцыі, прынятай у перыяд сталінскіх рэпрэсій, разыходзіліся з рэчаіснасцю, мелі дэкларатыўны і прапагандысцкі характар. Акрамя таго, важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця адносіліся да кампетэнцыі СССР. У Канстытуцыі пацвярджалася кіруючая роля Камуністычнай партыі ў жыцці грамадства, а асобы, якія замахваліся на грамадскую і сацыялістычную ўласнасць, абвяшчаліся ворагамі народа.

Канстытуцыя БССР 1978 г., прынятая на падставе Канстытуцыі СССР 1977 г. у сувязі з тым, што "ў СССР пабудаваны развіты сацыялізм", уключала некаторыя новыя палажэнні, напрыклад, уводзілася новая назва органаў улады - "Саветы народных дэпутатаў"; дадаваліся правы грамадзянам (права на жыллё і інш.). Аднак у яе Прэамбуле гаварылася, што быццам бы беларусы да Кастрычніцкай рэвалюцыі не мелі ўласнай дзяржаўнасці. Гэта несправядлівае палажэнне ліквідавала дзеючая Канстытуцыя РБ, у якой сцвярджаецца аб старажытным паходжанні беларускай дзяржаўнасці.

 

3) Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР 1990 г. і яе значэнне

 

-я гг. XX ст. характарызуюцца ажыўленнем і хуткім нарастаннем рухаў народаў за выхад з СССР. Рэспублікі ў гэты час набываюць сапраўдны дзяржаўны суверэнітэт. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі рэспублікі Прыбалтыкі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэспублік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да СССР. Аб сваім суверэнітэце абвясцілі таксама Латвія і Эстонія. На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць ад Цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Адзначалася таксама, што дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР сцвярджаецца ў імя вышэйшай мэты - свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларускай ССР і яе міжнароднымі абавязацельствамі. Дзень 27 ліпеня быў абвешчан Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі). Але многія лічылі, што для беларускага народа большае гістарычнае значэнне маюць падзеі, якія звязаны з яго вызваленнем ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Пытанне аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вяліка Айчыннай Вайне - было вынесена на рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 г. У яго падтрымку прагаласавала 88,2 % выбаршчыкаў. Гэтым бларускі народ пацвердзіў сваё імкненне да захавання незалежнасці Радзімы, гатоўнасць абараняць яе, як гэта ўласціва ўсім свабодалюбівым народам.

У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз. І тады ж Вярхоўны Савет БССР прыняў Пастанову "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", дзе прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы", артыкул І якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Надавалася ўвага таксама таму, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму перашкаджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. З аднаго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другога - кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Са?/p>