Iдэi Рэфармацыi Вялікага Княства Літоўскага
Информация - История
Другие материалы по предмету История
ЗМЕСТ
1. Прадгісторыя канстытуцыі
. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай
. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту
. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI-XVII ст.)
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Прадгісторыя канстытуцыі
На працягу 15-17 стагоддзяў Рэч Паспалітая, як канфедэратыўная дзяржава Польшчы і Вялікага княства Літоўскага была адной з самых моцных і багатых дзяржаў Еўропы. Маючы моцнае войска, яна паспяхова адбівала нашэсці Тэўтонскага ордэна (крыжакоў), Масковіі, туркаў і татараў. У абяднанай дзяржаве паспяхова вырашаліся гаспадарчыя патрэбы, развіваліся архітэктура, будаўніцтва, рамяство, а затым і мануфактура, як пачатак стварэння прамысловасці. Вёўся гандаль з заморскімі краінамі. Развіваліся культура, пісьменства, працавалі ўніверсітэты ў Кракаве і Вільні, медыцынская акадэмія, выходзілі першыя газеты, працавалі тэатры не толькі ў сталіцах, але і ў Гродне, Нясвіжы, Слоніме.
З пачатку 18 стагоддзя абставіны ўнутры Рэчы Паспалітай і вакол яе рэзка ўскладніліся. Паўночная вайна 1700-1721 г., у якой шведы выступілі супраць Рэчы Паспалітайі Расіі, прынесла вялікія разбурэнні і людскія страты. Расійскія войскі аказаліся на тэрыторыі ВКП. Нашы суседзі, Расія і Прусія, значна ўмацаваліся. Тым часам каралеўская і вялікакняжацкая ўлада аслаблі. На каралеўскі і княжацкі трон прыйшлі прадстаўнікі замежнай прускай дынастыі Аўгуст II, затым Аўгуст III, якія мала клапаціліся аб лёсе Рэчы Паспалітай (далей РП). Пры гэтым вялася барацьба паміж магутнымі магнацкімі родамі, распальвалася рэлігійная нецярпімасць, не вырашаліся сацыяльныя праблемы. Сваяцкія сувязі магнатаў РП з семямі манархаў, князёў, баронаў суседніх краін вялі да здрады інтарэсаў дзяржавы.
У той час дзейнічала ў РП у сейме права вета. Любыя пытанні павінны былі вырашацца адзінагалосна. Адзін пасол (дэпутат) прагаласуе супраць, і рашэнне не прымаецца. Усё гэта паралізавала работу вярхоўнай улады. Улада караля і вялікага князя была абмежавана. Усё гэта прывяло да анархіі, аслаблення дзяржавы, што і выкарысталі моцныя суседзі - Расія, Прусія і Аўстрыя. Дамовіўшыся паміж сабой, яны захапілі значныя тэрыторыі Польшчы ў 1772 годзе, што ўвайшло ў гісторыю, як Першы падзел Рэчы Паспалітай.
2. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай
У гэты цяжкі для РП час стаяла пытанне Быць ці не быць РП? Патрэбны былі прынцыповыя рэформы дзяржаўнага ладу. Прагрэсіўныя дзеячы таго часу, патрыёты Калантай, Ігнат і Станіслаў Патоцкія, Севярын і Казімір Ржэўскія, Станіслаў Малахоўскі, Францішак Езерскі і іншыя распрацавалі праект новай канстытуцыі. Праект быў прыняты сеймам 3 мая 1791 года і прыхільна сустрэты грамадзянамі краіны.
Канстытуцыя прадугледжвала вяртанне да спадчыннай каралеўскай улады і яе ўмацавання. Адмянялася права вета і прадугледжвалася прыняцце сеймам рашэнняў большасцю галасоў. Гараджане атрымалі права выбіраць паслоў на сейм.
Канстытуцыя адзначала, што рукі сялян ствараюць багацце дзяржавы, што сяляне - гэта абсалютная большасць народа і надзейная сіла краю, і абараняла іх ад свавольства абшарнікаў. Адзначалася таксама, што селянін павінен быць пад апекай дзяржавы.
Канстытуцыя 3 мая была адным з першых самых прагрэсіўных асноўных законаў у Еўропе.
На жаль, нямногае, прадугледжанае Канстытуцыяй, удалося здзейсніць. У краіне не было згоды. Не было моцнага войска. Пустой была казна. Усё больш агрэсіўна паводзілі сябе суседзі. Не абышлося без здрады некаторых вяльмож на карысць суседзяў. У 1793г. адбыўся II раздзел, а ў 1795 г. - III раздзел Рэчы Паспалітай, якая перастала існаваць як незалежная суверэнная дзяржава. Усё ВКП аказалася пад уладай Расіі.
Канстытуцыя 3 мая засталася толькі дэкларацыяй; але разам з тым сімвалам дэмакратычных перамен, веры ў будучае, змагання за вяртанне незалежнасці РП, за нацыянальную і сацыяльную свабоду.
3. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту
красавіка 1563 году Сымон Будны накіраваў з Клецка ў Цюрых ліст да швайцарскага тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера, у якім прыведзены ўнікальныя зьвесткі аб пачатку рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім. Будны піша, што пасьля таго як "сьвятло слова Божага зазьзяла ў Нямеччыне, Швайцарыі, Ангельшчыне ды Францыі", у хуткім часе яно дасягнула і да "нашых краёў" і "азарыла канцлера нашага Мікалая Радзівіла, князя на Алыцы й Нясьвіжы". Ён ня толькі "разам са сваім дваром прыняў вучэньне Хрыста, але і вырашыў, што ўсе людзі, якія знаходзяцца пад яго ўладай, павінны быць асьвечаны гэтым вучэньнем". Рэалізаваць гэтую задачу, піша Будны, Радзівіл узяўся без прамаруджаньня. Ён прыцягнуў да справы "набожных міністраў эвангельля", якія складаліся галоўным чынам з маладых, энэргічных і адукаваных людзей, выхаванцаў Кракаўскага ўнівэрсітэта, і даручыў ім кіраваць рэфармацкімі суполкамі. Многія касьцёлы й цэрквы, якія знаходзіліся ва ўладаньнях князя, былі "перапрафіляваныя" ў зборы, або пратэстанцкія храмы. Рэформай, падкрэсьлівае Будны, было ахоплена як каталіцкае, так і значная частка праваслаўнага насельніцтва.
Як вядома, Рэфармацыю ў ВКЛ падтрымалі ня толькі Мікалай Радзівіл Чорны, яго браты і некаторыя нашчадкі, але даволі значная частка беларускай і літоўскай арыстакратыі, панства, шляхты. Пратэстантамі, альбо эвангелікамі-рэфарматарамі, гарачымі прыхільнікамі Рэфармацыі былі такія выдатныя грамадзкія дзеячы, як Астафей Валовіч, Леў Сап