Iдэi Рэфармацыi Вялікага Княства Літоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?ыцыі беларускага і ўкраінскага народаў, што садзейнічала іх палянізацыі, рэфарматары "прызнавалі нармалёвымі існыя фэўдальна-прыгоньніцкія адносіныі". Дасьледчык забыўся пры гэтым, што менавіта ў рэчышчы беларуска-літоўскай Рэфармацыі XVI ст. праявіліся таксама і сацыяльна-радыкальныя тэндэнцыі, скіраваныя супраць фэўдальных парадкаў грамадзтва. Фактам вялікага гісторыка-культурнага значэньня ён прызнаваў нясьвіскія кірылічныя выданьні, Катэхізіс 1562 г. і зьдзейсьнены В. Цяпінскім пераклад Эвангельля на беларускую мову. Гісторыя рэфармацыйнага руху ў Польшчы і ВКЛ выклікала асаблівую цікавасьць айчынных гісторыкаў у 50-60-я гг. у сувязі з распрацоўкай агульных пытаньняў гісторыка-культурнага працэсу. У сьпісе ключавых праблемаў гэтага роду былі: дасьледаваньне заканамернасьцяў духовага разьвіцьця Ўсходняй і Заходняй Эўропы, Рэнэсанс (ці рэнэсансна-гуманістычныя тэндэнцыі), Рэфармацыя.

Вялікі ўнёсак у гістарыяграфію тэмы зрабілі працы С. Падокшына, перад усім, яго асноўнае дасьледаваньне "Рэфармацыя і грамадзкая думка Беларусі і Літвы". Праца прысьвечана вывучэньню вядомых у Заходняй і Цэнтральнай Эўропе накірункаў рэфармацыйнага руху (кальвінства, антытрынітарызм, сацыянства).

У супрацьвагу традыцыйнай гістарыяграфіі, якая перабольшвала значэньне вонкавых узьдзеяньняў, аўтар абгрунтоўвае тэзіс аб вырашальнай ролі ўнутраных сацыяльна-эканамічных і палітычных перадумоваў Рэфармацыі ў Беларусі. Да сьпісу асноўных фактаў якія спрыялі ўзьнікненьню рэфармацыйнага руху ў ВКЛ у сярэдзіне XVI ст., ён далучае агульнае разьвіцьцё фэўдальнага спосабу вытворчасьці, які дасягнуў той стадыі, на якой зрабілася магчымым зараджэньне раньнебуржуазных тэндэнцыяў. Разнастайнасьць сацыяльных сілаў, якія падтрымлівалі рэфармацыйны рух альбо былі прыцянутыя ў яго, абумовіла адрозьненьні ў іх грамадзка-палітычных мэтах і ідэалах. Аўтар слушна, на наш погляд, прыводзіць прычыны, якія прыцягнулі буйных фэўдалаў ВКЛ да Рэфармацыі: імкненьне набілітэту да сэпаратызму, адмоўнае стаўленьне многіх магнатаў да дзяржаўнай вуніі з Польшчай.

На думку С. Падокшына, адна з галоўных прычынаў распаўсюджаньня Рэфармацыі сярод месьцічаў Беларусі - барацьба мяшчанства супраць духовай юрысдыкцыі. Можна пагадзіцца з тым, што патрабаваньні сэкулярызацыі царкоўных уладаньняў і абмежаваньня саслоўных прывілеяў духавенства былі распаўсюджаны сярод некаторай часткі сьвецкіх фэўдалаў. Аднак тэзіс аб тым, што Рэфармацыю выкарыстоўвала дробная і сярэдняя шляхта ў змаганьні з магнатамі, несумненна, патрабуе больш пераканальнага абгрунтаваньня. У Беларусі і Літве як раз магнаты (у першую чаргу Радзівілы) нямала спрыялі ўцягваньню ў Рэфармацыю сярэдняй і дробнай шляхты, у тым ліку і магнацкай "кліентэлы".

Асноўная частка манаграфіі С. Падокшына прысьвечана дасьледаваньню антытрынітарызму. Яго цікавяць галоўным чынам ідэйна-філязофскія аспэкты гэтага руху. Гісторыя самога антытрынітарызму (арганізацыйныя формы, дачыненьні зь іншымі цэрквамі і вярхоўнай уладай) асьветлена ў самым агульным пляне.

На думку С. Падокшына, антытрынітарскі накірунак у кальвінскай Рэфармацыі вылучыўся ў 1560-1565 гг. Аўтар падрабязна аналізуе зьмест зьмест рэлігійна-філязофскіх і сацыяльных поглядаў левага крыла, прадстаўнікамі якога былі пётар з Ганёндза, Марцін Чаховіц, Гжэгаш Павал, Якуб з Калінаўкі ды інш.

У характарыстыцы "памяркоўнага" накірунку ў беларуска-літоўскім антытрынітарызме аўтара цікавіць перш за ўсё рэлігійна-філязофская дактрына, крытыка царкоўнай традыцыі, рацыяналістычныя і гуманістычныя ідэі, што найбольш поўна і яскрава праявіліся ў дзейнасьці С. Буднага і ягоных пасьлядоўнікаў.

Зараджэньне "новай кампраміснай тэндэнцыі ў радыкальна-рэфармацыйным руху", паступовую падмену яго сацыяльнай скіраванасьці, аўтар зьвязвае з фармаваньнем сацыніянства ў Беларусі і Літве напрыканцы XVI ст. - пач. XVII ст.

У манаграфіі разглядаюцца таксама іншыя тэмы, якія часткова выходзяць па-за межы традыцыйна-гістарыяграфічных уяўленьняў пра Рэфармацыю. У гэтай сувязі пэўную цікавасьць уяўляе тэзіс, згодна зь якім унутры праваслаўнай царквы Беларусі напрыканцы XVI ст. утварыўся грамадзкі рух, роднасны рэфармацыйнаму. Сацыяльная ідэалёгія яго "у шэрагу выпадкаў насіла антыфэўдальны характар, а рэлігійна-філязофскае вучэньне было прасякнутае крытычным стаўленьнем да афіцыйнага праваслаўя".

Некаторыя пастуляты і высновы працы ўяўляюцца нам дыскусійнымі (напрыклад, аб шырокім удзеле месьцічаў у Рэфармацыі). Патрабуе ўдакладненьняў характарыстыка герытычных рухаў у праваслаўі, іх сувязяў з Рэфармацыяй, уплыву на ідэалёгію дзеячоў беларускіх і ўкраінскіх брацтваў. Прыведзеныя ў манаграфіі аргумэнты вуніяцкай публіцыстыкі, якія абвінавачвалі "брацкіх" публіцыстаў у ерасях, не заўсёды пераканальныя. Некаторыя творы С. Зізанія, якога вуніяцкі мітрапаліт Іпат Пацей прылічаў да галоўных правадыроў ерасяў напрыканцы XVI ст., выдаваліся пазьней у Маскве з санкцыі найвышэйшага праваслаўнага духавенства.

У распрацоўку канцэпцыі аб Рэфармацыі як грамадзкага руху, які разьвіваўся ня толькі ў краінах з даўняй каталіцкай традыцыяй, але і ў спэцыфічных формах праяўляўся таксама ва ўсходнеславянскім рэгіёне, найбольш адчувальны ўнёсак зрабіў расейскі гісторык-мэдыявіст А. Клібанаў. А. Клібанаў адносіць да рэфармацыйных тыя ерасі, "… якія выступаюць супраць фэўдальнай царквы і грамадзкага ладу, які асьвячаўся ёю, … няхай іх высілкі і не пр?/p>