Iдэi Рэфармацыi Вялікага Княства Літоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?вялі да барацьбы нацынальнага маштабу і не пашырыліся ў Рэфармацыю, падобна да той, якая на пачатку XVI ст. мела месца ў Нямеччыне". Дасьледаваньню рэфармацыйнай ідэалёгіі ўнутры праваслаўнай царквы ў ВКЛ прысьвечана цікавая манаграфія М. Дзьмітрыева. На багатым фактычным матэрыяле, выкарыстоўваючы помнікі праваслаўнага рэлігійна-палемічнага пісьменства, аўтар абгрунтоўвае тэзіс пра пастаяннае існаваньне і разьвіцьцё ва ўкраінска-беларускай грамадзкай думцы першай паловы XVI ст. рэфармацыйных плыняў. Ён адзначае "наяўнасьць антыфэўдальных сацыяльных матываў і ў найвышэйшай ступені радыкальных рэлігійна-філязофскіх ідэяў у духовым арсэнале і наўпроставай прапагандзе усходнеславянскіх вальнадумцаў", падкрэсьлівае іх ідэйную сувязь з расейскімі герытычнымі рухамі.

Трохі выходзячы па-за межы тэмы, патрэбна адзначыць таксама плёныя дасьледаваньні сучасных летувіскіх мэдыявістаў, якія вывучаюць галоўным чынам сацыяльныя, гісторыка-культурныя аспэкты і крыніцы да гісторыі Рэфармацыі. У працы Інгі Лукшайтэ "Летувіская мова й рэфармацыйны рух у XVIІ ст." дасьледуюцца помнікі рэфармацыйнай пісьмовасьці як крыніцы да гісторыі культуры і мовы летувіскага народу. У кнізе "Сялянскае пытаньне ў летувіскай публіцыстыцы канца XVI - п.п. XVIІ стст." І. Лукшайтэ апублікавала рукапісы твораў А. Воляна, аднаго зь вядучых ідэолягаў Рэфармацыі ў ВКЛ, і прафэсара Віленскай езуіцкай Акадэміі - Я. Хандзінскага. Аналізуючы погляды прадстаўнікоў двух розных веравызнаньняў, аўтар сьцьвярджае, што яны, тым ня менш, прызнавалі права сялянаў на асабістую свабоду. У манаграфіі І. Лукштайтэ "Радыкальныя накірункі Рэфармацыі ў Літве" асьвятляюцца сацыяльныя аспэкты дзейнасьці летувіскіх і беларускіх арыянаў, прыводзяцца цікавыя зьвескі аб удзеле дзеячоў рэфармацыйнага руху ў разьвіцьці культуры ў ВКЛ, фармаваньні рацыяналістычных тэндэнцыяў, змаганьні за ўмацаваньне прынцыпаў верацярпімасьці ў ВКЛ. У дасьледаваньні А. Бумблаўскаса "Гэнэзіс Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім" (да заключэньня Люблінскай вуніі) прадпрынятая спроба вызначэньня сацыяльнай асновы разнастайных ідэйных плыняў у рэфармацыйным руху. Аўтар выказвае цікавае, на наш погляд, слушнае меркаваньне, што посьпеху кальвінства ў ВКЛ садзейнічаў яго "рэспубліканскі характар, садзейнічаньне яму структуры панскага землеўладаньня і патранату над касьцёламі".

Агульныя вынікі дасьледаваньня Рэфармацыі ў ВКЛ нельга назваць ні вычарпальнымі, ні бясспрэчнымі па многіх вылучаных пастулятах. Аднак сучасная манаграфія (С.А. Падокшына), непасрэдна прысьвечаная асобным праблемам тэмы, галоўным чынам ідэйна-філязофскім, і некалькі іншых буйных працаў (І. Лукшайтэ, М. Дзьмітрыеў) закранаюць некаторыя пытаньні, якія цікавяць нас. Гэтыя працы, разам з больш дробнымі публікацыямі мелі вялікае значэньне ў дасьледаваньні розных бакоў рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Больш шырока, чым іншыя праблемы, вывучаны асобныя аспэкты грамадзка-палітычнай дзейнасьці беларускіх арыянаў, іх ідэалёгія, сувязі з малапольскімі дзеячамі, рэфармацыйная літаратура, палемічная публіцыстыка. Апошнім часам выйшла некалькі манаграфічных працаў, прысьвечаных знакамітаму дзеячу Рэфармацыі Сымону Буднаму. [32] Значныя фактычныя й канцэптуальныя ўдакладненьні ў вывучэньне дзейнасьці Сымона Буднага, расейскіх ерытыкоў у ВКЛ у другой палове XVI ст. зрабілі працы Г.Я. Галенчанкі. [33]

Тым ня менш шматлікія важныя праблемы рэфармацыйнага руху даследаваныя слаба альбо ўвогуле абмінуты ўвагаю ў гістарыяграфіі. Не вывучаная гісторыя асноўнай, панавальнай ў рэфармацыйным руху Беларусі плыні - кальвінства, не напісана палітычная і царкоўная гісторыя Рэфармацыі, няма статыстыкі і гісторыі пратэстанцкіх грамадаў (збораў), якія існавалі ў Беларусі ў XVI - перш. пал. XVIІ стст. Ня высьветлена эвалюцыя расейскай плябейска-сялянскай ерасі (Фэадосі Касой і яго пасьлядоўнікі), якія ўступілі ў непасрэдны кантакт з рэфармацыйным рухам Беларусі, Летувы, Украіны ў 50-70-я гг. XVI ст. Дэталёвага аналізу патрабуе ўдакладненьне сацыяльнай асновы ўсіх накірункаў Рэфармацыі, іхнюю ролю ў грамадзка-палітычным і культурна-гістарычным працэсе, высьвятленьне тыпалягічных рысаў Рэфармацыі ў Беларусі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

1. Юхо Я. Гісторыя караі назвы беларусь./ Я.Юхо. // беларускі гістарычны часопіс 2004 г. №6 с. 39.

. Ширяев Е. Белорусы: история и территория // Нёман - 1991. - №7 - с. 152-164.

. Крышталович Л. От Руси и Беларуси / Крышталович Л // Неман - 2003. - №10 - с. 152-158.

. Павловский С. Саганович Т. Древняя Литва и современная Летува [Белоруссия и белорусы XV-XVII]. // Неман - 1991 №1 с. 162-165.

. Рогалев А. Кто же мы беларусы? У истоков Белорусской государственности. Ещё одна версия. // Политический собеседник 1991 г. - №2 -с. 28-31. №3 -с.24-27 №4 с. 22-24.

. Сташкевич Ч. Исторический путь белорусского народа / Сташкевич Ч.// Белорусская думка -2003 №9 -с. 3-11. №10 - с. 3-13.

. Коробушкина Т.М. Насельніцтва Беларускага Пабужжа X-XIII cт. /НАН Беларусі; Інстытут гісторыі. -Мн.: Беларуская навука, 1999. -126 c.

. Бандарчык В. Адкуль мы? Да пытаня аб этнагінезе Беларусі // Белорусская думка -1994 №3 -с. 43-53.

. Крышталовч Л. Общеруские корни белоруские народности / Крышталовч Л. // Неман -2004. №1. - с. 162-170.

. Грыцкевіч В. Беларуска - рускія перасяленні у XIV - XVIII ст. // Спадчына 1993 г. №3.