Iдэi Рэфармацыi Вялікага Княства Літоўскага
Информация - История
Другие материалы по предмету История
анфэсійным культурна-рэлігійным асяродзьдзі, паміж Усходам і Захадам, Сцылай Польшчы і Харыбдай Маскоўскай дзяржавы нельга было прымаць аднабаковы заходні ўхіл. Калі Леў Сапега гэта зразумеў - было ўжо позна. Вялікае Княства Літоўскае, Беларусь, Украіна калаціліся ад рэлігійных і сацыяльных канфліктаў, якія разбуралі грамадэтва й дзяржаву, набліжалі краіну да страты сувэрэнітэту. Аднак самай моцнай ідэяй, якая вынікала з менталітэту Рэфармацыі, была ідэя дзяржаўнага сувэрэнітэту. Менавіта жаданьне бачыць Вялікае Княства незалежнай краінай стымулявала беларускую магнатэрыю ахвяраваць сямейнымі традыцыямі, "верай бацькоў", міласьцю караля. Радзівілы, Валовічы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы, Гарнастаі, Пацы, Глябовічы, Дарагастайскія - далёка ня поўны пералік тых з беларускага і літоўскага панства, хто прыняў Рэфармацыю і хто займаў у ВКЛ ключавыя дзяржаўныя пасады. Вядома, што XVI стагодзьдзе для ВКЛ - гэта эпоха вялікіх рэформаў, якія стымуляваліся рэфармацыйным рухам і ўмацоўвалі дзяржаўны сувэрэнітэт краіны: аграрная рэформа (1557-1569), т.зв. "валочная памера", судова-адміністратыўная рэформа (1564-1566), якая цэнтралізавала і палітычна стабілізавала дзяржаву, стварыла (як падкрэслівае Я. Юхо) самую сучасную ў Эўропе судовую сыстэму і прававую тэорыю, заканадаўства. Прыкладамі зьяўляюцца тры Статуты - 1529, 1566, 1588 гадоў. Абараняючы незалежнасьць, беларускія і літоўскія магнаты-кальвіністы "далі бой" польскім фэўдалам, якія імкнуліся гранічна абмежаваць дзяржаўны сувэрэнітэт ВКЛ на Люблінскім сойме (1569). На жаль, Мікалая Радзівіла Чорнага ўжо не было зь імі. Аднак дзякуючы Валовічу, Радзівілу Рудаму ды іншым, ВКЛ захавала некаторыя істотныя атрыбуты сваёй незалежнасьці: урад, войска, скарб, заканадаўства, адміністрацыю, дзяржаўную - беларускую - мову. Праз некаторы час, дзякуючы тым жа магнатам, узнавіў сваю працу і сойм ВКЛ. Статутам 1588 былі нэўтралізаваныя некаторыя іншыя абмежаваньні дзяржаўнага сувэрэнітэту ВКЛ.
Выпрацаваная пад уплывам Адраджэньня й Рэфармацыі ідэя беларускага сувэрэнітэту прайшла доўгі й пакутлівы шлях, стала самай актуальнай ідэяй нашага часу.
рэфармацыя літоўскага заходнеэўрапейска пратэстантызм
4. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI - XVII ст.)
Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. вызначалася росквітам гуманістычных ідэяў, распаўсюджваньнем новых культурных, царкоўна-рэлігійных павеваў, у тым ліку рэфармацыйнага руху. Рэфармацыя ў ВКЛ разьвівалася ў рэчышчы эўрапейскага пратэстантызму і ўспрыняла яго вонкавыя формы: лютаранства, кальвінства, антытрынітарызм, сацыніянства.
Своеасаблівасьць рэфармацыйнага руху праяўлялася ў тым, што яго галоўнай сацыяльнай асновай былі вышэйшыя станы - магнаты і шляхта. Набілітэт разьлічваў скарыстаць Рэфармацыю для ўмацаваньня сваіх унутраных пазыцыяў ва ўмовах высьпяваньня дзяржаўнай вуніі ВКЛ з Польшчай. Рэфармацыю, таксама, прыняла нязначная частка месьцічаў, у тым ліку чужаземцы, якія былі на вайсковай ці дзяржаўнай службе, альбо займаліся рамяством. Асноўны этнічны пласт беларускага насельніцтва - сялянства - засталося глухім да новай веры, хоць у выніку шляхоцкага прымусу ва ўладаньнях пратэстантаў (галоўным чынам буйных маёнтках) яны часткова былі ўцягнутыя ў Рэфармацыю.
Спэцыфіка Рэфармацыі ў ВКЛ, у прыватнасьці, была, у тым, што ў ёй (у адрозьненьне ад шматлікіх краінаў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы, больш выразна праглядалася сувязь з гуманістычнымі і рацыяналістычнымі тэндэнцыямі сьвецкай культуры) у межах менш жорсткай і цэнтралізаванай пратэстанцкай царквы.
Дасьледаваньні навукоўцаў Беларусі й Расеі паказалі істотныя тыпалягічныя адрозьненьні Рэфармацыі ў многіх краінах і рэгіёнах Eўропы.
Прыкметны ўплыў на Рэфармацыю ў ВКЛ зрабіла ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму, гусіцкага руху, нямецка-мараўскі анабаптызм, расейская ерась. Дзейнасьць расейскіх уцекачоў - "фэадасіянаў" зрабіла пэўнае ўзьдзеяньне на фармаваньне антытрынітарызму (ці арыянства).
Найбольшае распаўсюджаньне на землях Беларусі атрымала кальвінства. У 60-ые гг. XVI ст. у Беларусі, Летуве і ва Ўкраіне аформіўся радыкальна-рэфармацыйны рух - антытрынітарызм.
Дзеячы памяркоўнага сацыяльнага крыла антытрынітарызму (С. Будны, В. Цяпінскі) у рэлігійна-філязофскай сфэры займалі радыкальна-рацыяналістычную пазыцыю, крытыкавалі царкоўна-рэлігійную дагматыку кананічных хрысьціянскіх цэркваў (у тым ліку і некаторыя тэалягічныя пастуляты Рэфармацыі).
Ідэолягі сацыяльна-радыкальнага накірунку (Марцін Чаховіц, Пётар з Ганёндза, Якуб з Калінаўкі) рэзка крытыкавалі грамадзка-палітычныя й сацыяльныя асновы сучаснага ім грамадзтва; выступалі супраць "нявольніцтва", эксплюатацыі, сьвецкай улады, прыватнай уласнасьці, войнаў.
На думку некаторых дасьледчыкаў, у другой палове XVI ст. у Беларусі і ва Ўкраіне узьніклі своеасаблівыя формы рэфармацыйнага руху унутры праваслаўнай царквы.
Наступ контррэфармацыі, унутраныя супярэчнасьці, раскол у рэфармацыйным руху, адсутнасьць шырокай сацыяльнай падтрымкі выклікалі прагрэсоўны крызіс Рэфармацыі да канца XVI -пач XVII стст.
Першымі гісторыкамі, якія вывучалі рэфармацыйны рух у ВКЛ і Польшчы, былі грамадзка-палітычныя і царкоўна-рэлігійныя дзеячы, якія бралі непасрэдны ўдзел у распаўсюджаньні пратэстантызму ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVI -пач XVII стст. Наратыўныя й дакумэнтальныя матэрыялы да гісторыі