Iдэi Рэфармацыi Вялікага Княства Літоўскага
Информация - История
Другие материалы по предмету История
рэфармацыйнага руху зьбіраў яшчэ Станіслаў Будзінскі, сакратар-пратакаліст першых пратэстанцкіх сынодаў у Польшчы і ВКЛ. Арыгінальныя рукапісы С. Будзінскага не дайшлі да нашага часу, але былі выкарыстаныя ягонымі пераемнікамі.
Даволі падрабязная характарыстыка розных сэктанскіх плыняў унутры рэфармацыйнага руху, якія аўтар адрозьніваў паводле тэалягічных прызнакаў (трыдэісты, пасьлядоўнікі галяндзкіх ды мараўскіх ерасяў ды інш.) зьмяшчаецца ў працы выдатнага пратэстанцкага гісторыка пачатку XVII ст. Андрэя Любянецкага "Палёнэўтэхія, або шчасьце Польскага каралеўства".
Сярод твораў XVII ст. найбольшае значэньне ў пляне нашай тэмы мае выдадзеная ў 1652 г. кніга вядомага дзеяча кальвінскай Рэфармацыі, польскага кісторыка, дыплямата Андрэя Вэнгэрскага "Гісторыка-храналягічная сыстэма славянскіх цэркваў, апісаная ў краінах: Польшча, Расея, Багемія, Прусы, Літва ды інш." Значную цікавасьць маюць зьвесткі пра пачатковы этап рэфармацыйнага руху, тэрытарыяльна-адміністратыўнай структуры і сынодах пратэстанцкай царквы, пайменным складзе "міністраў" (пастараў) пратэстанцкіх грамадаў у Беларусі, друкаваных працах пісьменьнікаў-палемістаў, грамадзка-палітычных і царкоўна-рэлігійных дзеячоў.
У гісторыка-бібліяграфічнай працы іншага польскага гісторыка XVII ст. Крыштапа Санда - "Каталёгу антытрынітарскіх твораў" улічаныя, у прыватнасьці, творы арыянскіх пісьменьнікаў, апублікаваныя ў Беларусі, альбо што выйшлі ў іншых друкарнях (Польшчы, Літвы), але тэматычна зьвязаныя з гісторыяй мясцовага рэфармацыйнага руху.
Згаданыя найбольш раньнія працы пратэстанцкіх гісторыкаў маюць на сёньняшні час значэньне першакрыніцаў. У гэтых "кроніках" рэдка сустракаюцца зьвесткі першаступеннай навуковай вартасьці да гісторыі Рэфармацыі ў Беларусі. Да ліку такога роду ўнікальных матэрыялаў можна далучыць, напрыклад, паведамленьне А. Вэнгэрсскага пра дзейнасьць расейскіх уцекачоў-"рэфарматараў" (Арцемія, Фамы, Фэадосія Касога) у Беларусі 50-ыя гг. XVI ст.
Гісторыя рэфармацыйнага руху ў ВКЛ не была асобным аб'ектам дасьледаваньня ў дваранска-манархічнай і клерыкальнай гістарыяграфіі [Расейскай імпэрыі]. Афіцыйная расейская гістарыяграфія таго часу імкнулася абгрунтаваць тэзіс аб Беларусі як спрадвеку неад'емнай частцы Расейскай імпэрыі, ідэалізавала культурную, рэлігійную і палітычную дзейнасьць праваслаўнай царквы на землях ВКЛ. Большасьць працаў гэтага пэрыяду напісана пад моцным уплывам царкоўных схэмаў, рэлігійных прыхільнасьцяў аўтараў, нярэдка скажаюць і пераварочваюць сапраўдныя гістарычныя факты. Павярхоўнае фактаграфічнае апісаньне гісторыі рэфармацыйнага руху (у пляне царкоўна-рэлігійнай тэматыкі) выразна пераважае над аналізам і дасьледаваньнем прычынаў і ўмоваў разьвіцьця, сацыяльнай сутнасьці і скіраванасьці Рэфармацыі. Апроч гэтага, у аглядных працах гісторыя Рэфармацыі разглядаецца як другаснае адлюстраваньне царкоўна-рэлігійных працэсаў, якія праходзілі ў Рэчы Паспалітай.
Праўда, некаторыя аўтары, у прыватнасьці пратаярэй В. Пліс, прызнаючы "квітнеючы стан рэфарматарства ў Літве" ў XVI ст., адзначалі эфэктыўныя формы ўзьдзеяньня рэфарматараў на грамадзкую сьвядомасьць (кнігадрукаваньне, школьнае навучаньне, уласнацаркоўная дзейнасьць): "… яны дзейнічалі спрытна, умела, дасьведчанымі рукамі, з адданасьцю сваёй справе". Гэты ж аўтар лічыў, што "рускі" пратэстанцкі Катэхізіс 1562 г. С. Буднага - "першае на Русі рэха заходняй Рэфармацыі", павінны быў падрыхтаваць "рускі" народ да больш скрайніх рэлігійных поглядаў.
Уплыву расейскай ерасі на фармаваньне антытрынітарызму ў ВКЛ і ягонае распаўсюджаньне ў Беларусі і ва Ўкраіне прысьвечаныя дасьледаваньні І. Малышэўскага і А. Лявіцкага. А. Лявіцкі прыводзіць зьвесткі пра мазырскага земскага судзьдзю Стэфана Рыгоравіча Лована, погляды якога, на думку дасьледчыка, былі блізкія да атэізму. Хуткае распаўсюджаньне антытрынітарызму ў ВКЛ аўтар тлумачыць тым, што "зярняты гэтага вучэньня там ужо даўно існавалі".
Непапулярнасьць Рэфармацыі ў сялянскім асяродзьдзі Польшчы і ВКЛ адзначаў П. Жуковіч. Гісторыя рэфармацыйнага руху ў Рэчы Паспалітай знайшла сваё адлюстраваньне ў працах прадстаўніка лібэральнага кірунку М. Карэева. Ен зьвяртае ўвагу на насьпелую неабходнасьць надаць дасьледаваньням навуковы характар. На яго думку, польскія гісторыкі адрываюць вывучэньне Рэфармацыі ў Польшчы ад вывучэньня рэфармацыйнага руху ўвогуле ў Эўропе. У абагульняльнай працы расейскага гісторыка Дзьм. Цьвятаева (дарэчы роднага дзядзькі Марыны Цьвятаевай) асьвятляецца гісторыя пратэстантызму ў Расеі, разглядаецца праваслаўная палемічная літаратура (у прыватнасьці скіраваная супраць пратэстанцкіх "ерасяў" у Польшчы і ВКЛ). Расейская гістарыяграфія канца ХІХ - пач. ХХ стст. выразна адлюстравала ў сабе як рэакцыйныя імпэрскія, так і прагрэсіўныя дэмакратычныя тэндэнцыі. Разьвіцьцё нацыянальна-дэмакратычнага руху прыцягнула ўвагу некаторых знакамітых мэдыявістаў да праблемаў узаемадзеяньня Рэфармацыі з духовай культурай Беларусі XVI ст.
У беларускай пасьлярэвалюцыйнай гістарыяграфіі гісторыя Рэфармацыі знайшла сваё адлюстраваньне ў працах У. Пічэты, які дасьледаваў сацыяльныя і палітычныя вытокі беларускага Адраджэньня. У. Піэчта высока ацэніваў асьветніцкую і гуманістычную дзейнасьць С.Буднага і В. Цяпінскага, але пазьней істотна дыфэрэнцаваў свае погляды. На думку У. Пічэты, дзейнасьць С. Буднага падрывала рэлігійныя тра?/p>