Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму
Информация - История
Другие материалы по предмету История
Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (19281941гг.)
Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
Пасля правалу сусветнай рэвалюцыі ў кіраўніцтве краіны пашыраецца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне.
Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.
ПраграмаМ.І. Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (прыхільнікамі якой зулялiся А.І. Рыкаў, М.П. Томскі і інш.) аптымальнага спалучэння ставiла перад сабой мэты:
павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас;
рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы наогул;
больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі;
павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара;
аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці;
аптымальнае спалучэнне ў адносінах прамысловасці і сялянскай гаспадаркі.
Асноунымi мерапрыемствамi, якiя прадугледжвала праграма М.І. Бухарына былi:
- Захаванне асабістай ўласнай сельскай гаспадаркі
- Недапушчэнне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн.
- Недапушчэнне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства.
- Павышэнне пакупной здольнасці чырвонца.
- Прыцягненне дробных зберажэнняў для індустрыялізацыі.
- Сувязь эмісіі грошай з ростам тавараабароту.
- Распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.
Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадольваннем дыспрапорцый эканамічнымі метадамі. Прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць зяўлення новых палітычных абяднанняў.
Праграма вялікага скачка І. Сталіна
Праграма вялікага скачка І. Сталіна (прыхільнікі: В. Куйбышаў, В. Молатаў, А. Андрэеў, Л. Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г. Арджанікідзе і інш.) ставiла прерад сабой мэты:
індустрыялізацыi народнай гаспадаркі;
кааперыраванне сялянства і сярэдніх слаёў горада;
падём дабрабыту і культуры мас;
пабудова сацыялізму.
Метады:
- Адмаўленне адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі.
- Выкарыстоўванне энтузіязму рабочага класа які павінен быў абвергнуць абектыўныя эканамічныя законы.
- Умацаванне партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталяванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі.
- Адмена плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.
Студзень 1928г., рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовамі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання.
Таталітарызм гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідаалогіі ролю. Галоўныя рысы эканамічнай сістэмы:
- манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы;
- вялікі бюракратычны апарат, які распараджаўся грамадскай уласнасцю і кадрамі;
- дырэктыўнае планаванне;
- цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі;
- шырокае ўжыванне па-заэканамічных формаў прымушэння;
- іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай;
- ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з сістэмай прывілеяў;
- экстэнсіўны тып эканамічнага развіцця;
- адмаўленне ад рэнтабельнасці як крытэрыю ацэнкі эканамічнай дзейнасці;
- выкарыстоўванне вялікай колькасці зняволеных;
- нізкі жыццёвы ўзровень усіх слаёў насельніцтва;
- асабістая роля правадыра ў кіраванні гаспадаркай.
У 1926г. Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты плана максімальны і мінімальны.
Асноўныя палажэнні максімальнага:
- Рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы).
- Рост вытворчасці сродкаў вытворчасці на 230%.
- Рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі на 110%.
- Рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы на 55%.
- Рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу.
Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне паказчыкаў на 20%. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І. Сталіна, застаўся толькі максімальны варыянт.
Асаблівасці развіцця прамысловасці ў БССР да пяцігодак асноўная ўвага ўдзялялася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці (абумоўлена наяўнасцю мясцовай сыравіны, склаўшыміся кадрамі, існуючымі традыцыямі выкарыстання мясцовай сыравіны і прыродных багаццяў, а таксама павелічэння першароднай пераапрацоўкі прадуктаў сельскай гаспадаркі).
Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР
Май 1929г. IX Усебеларускі зезд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Яго прыкметы: