Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму

Информация - История

Другие материалы по предмету История

валася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары).

Калгаснікі былі прымацаваны да калгаса яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкоўваўся райкаму партыі.

Стымулявалася жывёлагадоўля. У 1934г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварныя фермы.

Працэс узбуйнення калгасаў (агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак). Усяго ў калгасы да канца 1937г. было абяднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку.

МТС 200 у 1937г. Колькасць трактараў 8,1 тыс. шт. (137,6 тыс. конскіх сіл), было 674 камбайнаў.

Рост пасяўных плошчаў калгасаў склаў 67,1% (з 1.782 да 2. 948,9 тыс. га). Уводзіліся шматпольныя севазвароты. За кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных с/г культур.

Па агульных паказчыках план выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.

Трэцяя пяцігодка (19381942гг.)

Асноўныя патрабаванні да с/г:

Павелічэнне ўраджаю і ўсёй валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы.

Пашырэнне пасеваў тэхнічных культур (канопля, лён).

Павелічэнне выкарыстання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных у 3.

Рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы 44%, свіней 60%.

Асваенне тарфяных балот. Асушыць і асвоіць 300 тыс. га тарфянікаў.

Рост колькасці МТС з 200 у 1937г. да 300 у 1942г.

Прыкметы развіцця с/г пад час трэцяй пяцігодкі:

Павелічэнне падсобных гаспадарак калгаснікаў (яны больш даходныя). Плошча грамадскіх зямель калгасаў рэспублікі павялічылася на 110 тыс. га.

Працэс ссялення хутароў у калгасныя цэнтры з 1939г. Дапамагала каля 35 тыс. камсамольцаў (2619 камсамольска-маладзёжных брыгад). Да пачатку вайны сселена 192 тыс. хутароў і створана 927 новых сельскіх пасяленняў.

1939г. далучэнне Заходняй Беларусі. Рост плошчы ворных зямель з 4,6 да 6,2 млн. га (1 млн. перададзены беззямельным і малазямельным). Ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. Адначасова пачатак калектывізацыі ў Заходняй Беларусі да мая 1940г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).

Рост грашовых даходаў калгасаў і саўгасаў рэспублікі з 1937 па 1940г. склаў на адну гаспадарку ў сярэднім 0,5 тыс. руб. (за кошт выкарыстоўвання калгаснікамі асабістай гаспадаркі). У цэлым грашовыя даходы калгасаў у 1937г. склалі 299,9 млн. руб., у 1940 365,9 млн. руб.

На 1940г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх ўдзельная вага ў вытворчасці мяса 11,4%, малака 13,2%, бульбы 34%, воўны 12,2%, збожжавых культур 51,2%.

Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасы. На адзін калгас прыходзілася: 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы, 26 свіней, 50 галоў авечак і 56 коней, на адзін саўгас 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактараў.

У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка ў с/г. прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці заставаўся нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 19281941гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў

Насельніцтва Беларусі

Асноўныя працэсы:

На 1940г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек (1913г. 6899 тыс.). шляхі павелічэння натуральны прырост і перасяленне з іншых рэгіёнаў СССР (індустрыялізацыя).

Міграцыя за межы БССР. З 1926г. па 1939г. выехала каля 600 тыс. чалавек (палавіна натуральнага прыросту насельніцтва). Прычыны: пошукі лепшай долі, уцёкі з калгасаў, насільныя дэпартацыі і г.д.

Міграцыя ўнутры рэспублікі з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася (1913г. 14% гэта гарадское насельніцтва, 1940г. 21%).

Змены сацыяльнай структуры грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939г. 36,4%, калгаснікаў 57,2%, эксплуататарскія класы зніклі з сацыяльнай арэны, іншыя склалі каля 6%.

Жыццёвы ўзровень насельніцтва

Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Рост нацыянальнага даходу Беларусі з 1913г. да 1940г. амаль у 4 разы. Рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў (рэшткавы прынцып яго забеспячэння). У выніку дзяржаўнай палітыкі пераразмеркавання асноўная частка даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939г., 1/3 у 1940г.).

Заработная плата асноўная частка даходу рабочых і служачых. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, сярэднегадавая намінальная зарплата ў народнай гаспадарцы Беларусі кожны год (з 1928г. па 1940г.) расла на 16,2%. Аднак рэальная заработная плата працоўных не толькі не расла, а нават паніжалася.

Мерапрыемствы па павышэнню даходаў насельніцтва:

Матэрыяльнае стымуляванне працы: павышэнне аплаты рабочых і служачых (у прамысловасці і будаўніцтве). Значны рост заработнай платы ў перадавікоў і наватараў вытворчасці (складала ад 500 да 1000 руб. і больш): у металапрамысловасці рост на 76%, у электрапрамысловасці на 57%, у тарфяной 91%, у харчовай 81%, у швейнай на 55%. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 810 разоў перабольшвала зарплату звычайных рабочых.

Увядзенне прэмій за перавыкананне вытворчых планаў, выплат за ўкараненне рацыяналізатарскі?/p>