Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?у, высылка.

3) Палітыка раскулачвання на вёсцы. Першая хваля: люты-май 1930г., раскулачана і выслана 15.629 гаспадарак.

4) Улады не выкарыстоўвалі метады эканамічнага заахвочвання. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адбываўся масавы забой асабістай жывёлы.

5) Не існавала гатовых формаў рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы ў калгасе, яе ўліку і аплаты, суадносін грамадскага і індывідуальнага спосабаў гаспадарання.

6) Рост сялянскіх хваляванняў, за 1930г. 520 антысавецкіх узброеных выступленняў.

За тры месяцы 1930г. (студзень сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі вырас у 10 разоў (58% гаспадарак калектывізавана). Студзеньскі (1930г.) пленум ЦК КП(б) Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931г. (пастановай ЦК УКП(б) ад 5 студзеня 1930г. Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 19321933гг.).

Сялянскія хваляванні мелі вынікам артыкул І. Сталіна Галавакружэнне ад поспехаў (2 сакавіка 1930г.). У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г.д. За сітуацыю, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. Побач быў змешчаны Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі (быў складзены паспешліва, у адміністрацыйным парадку, без удзелу калгаснікаў і ўліку іх інтарэсаў).

Вынік зяўлення артыкула: зніжэнне працэнта калектывізацыі з 58% да 11% гаспадарак, частка сельгасарцеляў распалася, шмат аказалася на мяжы распаду.

Прыкметы другой хвалі прымусовай калектывізацыі (19301934гг.):

Пачалася адразу пасля масавых выхадаў з калгасаў.

Актыўная роля МТС (машынна-трактарных станцый). Мэты іх стварэння: пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці; правядзенне раскулачвання (палітаддзелы пры МТС); нагляд за мясцовым партыйным кіраўніцтвам;

Да канца 1930г. 6 МТС на Беларусі, у 1932г. 57 МТС (1469 трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў).

Працэнт калектывізацыі на пачатак 1932г. склаў 50,4%.

Адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены эканамічнымі мерапрыемствамі: пастанова ЦК УКП(б) Аб чарговых мерапрыемствах па арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў (люты 1932г.) і: пастанову Аб калгасным гандлі і памяншэнні падатку на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі (чэрвень 1932г.), яны прадугледжвалі:

мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні грамадскай гаспадаркі;

мерапрыемствы па размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў;

мерапрыемствы па забеспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў кармамі і інш.

Ліквідацыя кулацтва. Падзел кулацтва на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі (накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі), найбольш заможныя (разам з семямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан), усе астатнія (пазбаўляліся права на надзел зямлі, траплялі ў катэгорыю спецпасяленцаў, знаходзіліся пад адміністрацыйным наглядам у своеасаблівых рэзервацыях). Вясна 1931г. другая хваля раскулачвання. Як вынік, у Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак і 600 700 тыс. чалавек назаўсёды пакінулі родныя мясціны.

Саўгасы павінны былі стаць галоўнай апорай сацыялістычнага будаўніцтва на вёсцы. У 1929г. было створана 227, у 1931г. 358. Да 1941г. іх заставалася 132 (памяншэнне за кошт абяднання). Колькасць рабочых і служачых вырасла з 12,1 (1929г.) да 56,4 тыс. чалавек (1941г.). Саўгасы ствараліся на меліярацыйных, дзяржаўных і сялянскіх землях. Яны лепш забяспечваліся сельскагаспадарчымі машынамі, ураджайнасць была вышэй, чым у сялян-аднаасобнікаў і калгасаў, але яны не карысталіся павагай беларускіх сялян і не змаглі стаць прыкладам вядзення буйной сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (іх лічылі пераемнікамі буйной панскай гаспадаркі). Доля саўгасаў у абёме сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932г. не перавышала 6%.

За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі ў с/г пасля 1930г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася ў 1932 на 34,2% (у параўнанні з 1928г.), свіней на 37,9%, статак авечак скараціўся на 50,8%.

Другая пяцігодка (19331937гг.)

Прыкметы калектывізацыі ў БССР у гэты перыяд:

Працягвалася прыцягненне ў калгасы аднаасобных гаспадарак.

Вытворчыя фонды не павялічваліся (перад уступленнем у калгас знішчалася хатняя жывёла, якая належала да абагульнення).

Зацягваліся палявыя работы: пасяўная, уборка і г.д.

Недастатковая матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў ва ўздыме вытворчасці.

Зменена форма нарыхтоўкі с/г прадукцыі. У 1932г. уведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933г. збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940г. агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941г. яек.

Лішкі прадаваліся дзяржаве па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 12 разоў (гэта крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).

Правядзенне Другога Ўсесаюзнага зезду калгаснікаў-ударнікаў (люты 1935г.) (па сутнасці зезд калгасных актывістаў), які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі (зямля замацоў