Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму
Информация - История
Другие материалы по предмету История
нне сельскай гаспадаркі;
Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем вялікага скачка на XII зездзе КП(б) Б у чэрвені 1930г.)
- Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн. руб. (5,3 разы болей чым за папярэдніх 10 гадоў). Перавагі атрымалі галіны прамысловасці: дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная.
- Пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў: швейная фабрыка Сцяг індустрыялізацыі і панчошна-трыкатажная фабрыка КІМ у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. Новыя будоўлі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіёнаў СССР.
- У 3,8 раза павялічыўся абём прамысловай прадукцыі (з 241,2 млн. руб. у 1928г. да 916,8 млн руб. у 1932г.).
- Больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай прамысловасці: прадукцыя металаапрацоўчай прамысловасці павялічылася на 377,2%, харчасмакавай на 473,8%, гарбарна-абутковай на 601,6% і швейнай на 1270,4%.
- Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарына, малочнай кіслаты і інш.
- У 1931г. абём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў абём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай (1932г. доля прамысловасці 67%).
- Змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах вырабляецца 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых.
- Адказ ад НЭПа, усталяванне цэнтралізма і валюнтарысцкіх метадаў, кіраўніцтва эканомікай (эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы).
- Скарачэнне долі нацыянальнага даходу, якая ішла на спажыванне, эмісія грошай (на патрэбы індустрыялізацыі) прыводзіла да падзення тэмпаў развіцця прамысловасці.
- Правал пяцігадовага плана па мінімальным паказчыкам (энергетыка 69% ад запланаванага, тарфяная прамысловасць 85%, цагляная 90% і г.д), але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы.
- Пачатак чыстак сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадраў, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.
Другі пяцігадовы план
Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 19331937гг. быў зацверджаны ў студзені 1934г.
Асноўныя палажэнні:
- Вядучае месца ў развіцці цяжкай прамысловасці (1/4 ад 1674 млн. руб. капіталаўкладанняў). Асноўныя галіны ўкладання сродкаў: металаапрацоўчая, хімічная, тарфяная, развіццё энергетыкі (павелічэнне магутнасці электрастанцый, стварэнне двух энергетычных вузлоў Гомельскага і Мінскага.).
- Далейшае развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці (рэканструкцыя 80 буйных прадпрыемстваў, будаўніцтва новых абектаў).
- Шырокае выкарыстоўванне метадаў сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.
Цяжкасці:
- недахоп паліва і электраэнергіі;
- недахоп вопыту, кваліфікаваных рабочых і інжынерна-тэхнічных кадраў;
- агульная слабасць гаспадарчага кіраўніцтва;
- недахоп жылля, паліва, хлеба, харчовых і прамысловых тавараў.
Вынікі другой пяцігодкі:
- Пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод (1937г. 7 млн. м. Шкла), Крычаўскі цэментны завод (140 тыс. т цэмента ў год), Аршанскі льнокамбінат (15 млн. м. тканіны ў год), Магілёўскі трубаліцейны завод (12 тыс. т. труб у год), Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 рэканструявана. Новыя стройкі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіенаў СССР.
- Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская.
- Павелічэнне валавай прадукцыі ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 раза, рэальна па СССР у 2,2 раза).
- Прырост ў буйной прамысловасці склаў 13,9% (21,6% у першую пяцігодку).
- Змен у галіновай структуры прамысловасці не адбылося.
- Змены ў структуры рабочага класа 2/3 ад яго колькасці былыя сяляне. У 1935г. 70% рабочых не мелі вытворчага стажу больш трох гадоў. Існавала вялікая цякучасць кадраў.
- Шырокае распаўсюджанне ўдарніцтва. На Гомсельмашы да канца 1933г. 100% камуністаў ударнікі.
- Замацаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай.
- Шырокае распаўсюджванне судовых працэсаў над шкоднікамі, яны знойдзены на: Віцебскім чыгуначным дэпо, фабрыцы Сцяг індустрыялізацыі, Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г.д.
- Шырокае развіццё лагернай эканомікі. Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).
Трэці пяцігадовы план
Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 19381942гг. зацверджаны XVII зездам КП(б) Б (чэрвень 1938г.).
Асноўныя палажэнні:
Павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы.
Рост абёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 раза.
Рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 раза.
Рост узроўню