Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму
Информация - История
Другие материалы по предмету История
народнага спажывання ў 1,5 2 разы.
Пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі.
Далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.
Вынікі трэцяй пяцігодкі:
1) Развіццё транспарту. Чыгунка (эканамічныя і ваенна-стратэгічныя мэты). Даўжыня чыгуначных склала ў 1940г. 5,74 тыс. км (на 1,93 тыс. км больш, чым у 1913г. г.). Новыя лініі: Камунар Орша, Орша Лепель, Гомель Чарнігаў, Асіповічы Магілёў. Аўтамабільны транспарт: на 1940г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 раза ў параўнанні з 1928г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс. км. Рачны транспарт. Адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт, рэканструяваны інш. Адкрыўся пасажырскі маршрут Гомель Кіеў. У 1940г. адноўлены Дняпро-Бугскі канал. Рачны флот папоўніўся новымі судамі. Авіятранспарт. У Мінску пабудаваны аэрапорт, дзейнічае авіялінія Мінск Масква.
2) У 1940г. 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% запалак, 30% штучнай аліфы, 25% дражджэй, 11% маргарына, 10% торфу, 10% металарэзных станкоў.
3) Адставанне ў развіцці энергетыкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, папяровай прамысловасці, павялічвалася колькасць незавершаных абектаў будаўніцтва.
4) У верасні 1939г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя павялічылася ў 1,9 раз, колькасць насельніцтва ў 1,6 раза.
5) Індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях (мэты: ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа апоры бальшавіцкага рэжыму).
Нацыяналізаваны ўсе прамысловыя прадпрыемствы (каля 1700).
У 1940г. былі ўведзены ў строй 105 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў (26-у Гродне, 39-у Баранавіцкай вобласці і г.д.).
Рабочы клас за 2 гады павялічыўся ў 3 разы, беспрацоўе было ліквідавана.
У Заходнюю Беларусь накіравана дзесяткі тысяч спецыялістаў і партыйных работнікаў (18 тыс. ад прафсаюзаў).
Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940г. злілася ў адзінае цэлае, усталявалася камандная сістэма кіравання.
6) Шырокае развіццё лагернай эканомікі. Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).
Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Прыкметы камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў эканоміцы:
нацыяналізацыя сродкаў вытворчасці;
выцісканне прыватнай і саматужна-рамеснай вытворчасці;
цэнтралізацыя ўсёй прамысловасці;
уладкаванне дзяржаўнага манапалізму ў вытворчасці і размеркаванні;
рост бюракратыі, загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.
Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР (у 19281929гг. яна складала 51%). У параўнанні з 1916г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў 1926г. вырасла на 48,2%, свіней на 27,9%, авечак на 100,5%, коней на 55,1%. Больш было і пасяўных плошчаў, але засявалася больш траў і тэхнічных культур. Агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 19271928гг. зніжаліся (дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх магчымасцяў). Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. Задачы перад с/г:
задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну;
удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).
Першы пяцігадовы план
Да 1927г. адносіны гэтай задачы вырашаліся рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., калі пад пагрозай аказаліся планы індустрыялізацыі, шляхі пераадолення бачылі ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі (І. Сталін). Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 19281933гг. Яго асноўныя палажэнні:
Падём вытворчасці ў асабістым сектары дапамога матэрыяльнымі рэсурсамі, тэхнікай, падрыхтоўкай кадраў з боку дзяржавы.
Прыцягнуць да калектывізацыі каля 79.400 сялянскіх двароў (9,8% гаспадарак).
Артыкул І. Сталіна Год вялікага пералому (7 лістапада 1929г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. У ім абяўлялася рашаючая перамога на шляху калектывізацыі, але ў калгасах тады было толькі 6 7% сялянскіх гаспадарак, у асноўным бедната. Публікацыя І. Сталіна стала пераломнай зявай у палітыцы ў адносінах да вескі. Вылучаецца два этапы калектывізацыі:
першы этап: 1928 другая палова 1929г. калектывізацыя пераважна эканамічнымі метадамі;
другі этап: канец 19291934гг. шляхам адміністрацыйнага прымусу.
Прыкметы масавай калектывізацыі (адміністрацыйнага прымусу):
1) Стварэнне інтытута ўпаўнаважаных, у тым ліку брыгад дапамогі калектывізацыі, дваццаціпяцітысячнікаў з ліку прамысловых рабочых. На Беларусь прыслалі 612 чалавек (99 з завода Чырвонае Сормава). З іх 402 працавалі старшынямі і членамі праўленняў калгасаў (адначасова мелі слабыя ўяўленні аб с/г).
2) Выкарыстоўванне гвалтоўных метадаў, запалохвання і прымусу: абяўленне класавымі ворагамі, агентамі кулацтва, падкулачнікамі нежадаючых абагульняць маёмасць. Меры арышт, пазбаўленне права гола?/p>