Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

нашага народа? За якія заслугі перад нашай нацыяй ён назаўсёды застанецца “васільком у жыце беларушчыны”.

  1. Актуалізацыя неабходных ведаў.

Быкаў лічыў канцэптуальнасць адным з найважнейшых патрабаванняў, нават законам творчасці, і вызначыў канцэптуальнасць як адметны ад іншых аўтараў светапогляд і светаўспрыманне.

Вучням прапануецца з жыццяпісу пісьменніка выбраць 2-3 моманта, якія, на іх погляд, найбольш паўплывалі на яго светапогляд і светаўспрыманне, а значыць і канцэптуальнасць твора.

Настаўнік падказвае, што выканаць гэтае заданне дапамогуць не толькі стар. 343 345 падручніка, але і артыкул Быкава “Замест аўтабіяграфіі”, а таксама адпаведныя артыкулы энцыклапедыі.

У выніку працы з гэтымі артыкуламі і з даапамогай настаўніка вучні павінны прыйсці да высновы, што вытокі канцэпцыі пісьменніка В. Быкава і асноўныя праблемы яго творчасці у асабістым лёсе. Лёс яго непарыўна звязаны з лёсам яго народа. 97 працэнтаў равеснікаў В. Быкава (а ён нарадзіўся на Сёмуху, 19 чэрвеня 1924 г. у вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці), якія пайшлі на фронт, так і не вярнуліся з ратнага поля. Пра чырвона-карычневую чуму, якая забрала жыцці кожнага трэцяга беларуса, Быкаў ведаў не па чутках. З самага пачатку вайны ён быў на будаўніцтве абарончых рубяжоў, а асля Саратаўскага пяхотнага вучылішча ў 1942 г. малодшы лейтэнант В.Быкаў аказаўся ў самым пекле вайны і ваяваў да самай перамогі. Быў двойчы паранены, прычым, адзін раз яго нават палічылі загінуўшым. Бацькі атрымалі пахаронку, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.01.1944г. і пахаваны на цэнтральных могілках вёскі Вялікая Севярынаўка Кіраваградскай вобласці.

На шчасце, гэта была памылка. Лёс збырог для нашага народа яго сына і прарока. Яму будзе наканавана самому паставіць сваёй творчасцю абеліск і перадаць жывым памяць і веды пра будучыню.

Патлумачваючы паходжанне памылкі пра яго пахаванне, пісьменнік расказваў, што ў студзеньскіх баях пад Кіраваградам застаўся ўвесь іх батальён, а можа, і ўвесь полк. Вясной жыхары навакольных вёсак збіралі трупы байцоў і звозілі іх у брацкую магілу ў Севярынаўцы. Напэўна, там падабралі і палявую сумку Быкава. Некаторыя дакументы, знойдзеныя ў ёй, і далі падставу меркаваць, што яе гаспадар таксама сярод загінуўшых.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу (спосаб: апераджальныя заданні)

За два тыдні да ўрока вучні атрымалі тры блокі рознаўзроўневых заданняў, і кожны вучань выбраў з іх адзін для сябе. Вучні па жаданні маглі выконваць заданні індывідуальна, парамі, або ў групах. За некалькі дзен да ўрока яны паведамляюць настаўніку пра вынікі сваёй працы: з якімі вынікамі сутыкнуліся, каму неабходна дапамога.

Заданні па блоках:

Блок 1.

  1. Падрыхтуйце слова-ўступ да 1-га ўрока пра В. Быкава
  2. Зрабіце пераказ толькі экстрэмальнай сітуацыі паводле адной (на выбар аповесці В. Быкава: “Жураўліны крык” (1959), “Абеліск” (1971), “Круглянскі мост” (1969), “Балота” (1995).
  3. Вызначце сэнс назвы прачытанай аповесці.

Блок 2.

  1. З усёй вядомай вас інфармацыі пра Быкава-пісьменніка і чалавека выберыце толькі адзін факт, пра які напішыце адным абзацам свайму замежнаму сябру.
  2. Падрыхтуйце пераказ экстрэмальных сітуацый паводле аповесцей “Сотнікаў” ці “Дажыць да світання”.
  3. Зрабіце тэзісы артыкула падручніка “Творчыя набыткі” (с. 345- 350), каб яны датычыліся толькі адметнасцей твораў В. Быкава.

Блок 3.

  1. Намалюйце ілюстрацыю да аднаго з твораў В. Быкава, які вас найбольш уразіў, усхваляваў. Зачытайце той момант твора, які вы праілюстравалі.
  2. Зрабіце пераказ экстрэмальнай сітуацыі ў апавяданні “Бедныя людзі” (1993).
  3. Зверце апавяданне з артыкулам падручніка “Творчыя набыткі” (с. 345- 350) на яго адпаведнасць творчай манеры, стылю Быкава.

Настаўнік звяртаецца да вучняў: “Час пераканацца, як перажытае лейтэнантам Быкавым, чалавекам Быкавым знайшло адлюстраванне ў творчасці Быкава-пісьменніка. Якія “няўмольныя законы” вечнасці сцвярджае ён сваімі творамі і якімі прыёмамі, уласцівымі яго творчай манеры, ён пры гэтым карыстаецца?

Паслухаем пераказ крытычных сітуацый выбару ў некаторых творах Быкава і пастараемся зразумець, чаму гэты мастацкі прыём зяўляецца дамінуючым у творчасці пісьменніка, якія магчымасці гэтага прыёму ў адлюстраванні мінулага”.

  1. Замацаванне матэрыялу

Вучні прыходзяць да высновы, што дамінуючы ва ўсіх быкаўскіх творах прыём выпрабаванне герояў экстрэмальнай сітуацыяй выбару найлепшым чынам дазваляе пісьменніку раскрыць чалавека і свет у іх рэальнасці. Быкаў з дапамогай асноўнага пастулата сваёй творчасці паказвае псіхалогію чалавека, пераконвае, што толькі ўчынкі гавораць пра асобу, і менавіта ўчынкі ў сітуацыі непазбежнага выбару. І нярэдка толькі ў такой сітуацыі непрыкметныя знешне, кволыя і слабыя целам аказваюцца мацнейшымі духам за здаровых, дужых, знешне прыгожых і прывабных.

Слова настаўніка: “У творчасці Быкава апошняга перыяду адбыліся значныя змены і паводле тэматыкі, і паводле жанру, і паводле выяўленчых сродкаў. Але пра што б ні пісаў Быкаў, нязменным заставалася адно: усіх сваіх герояў ён або выпрабоўваў выбарам, або паказваў іх паводзіны, учынкі, стан душы як вынік раней зробленага ўсёвызначальнага выбару.

  1. Рэфлексія

Вучні аналізуюць вынікі сваёй працы на ўроку

  1. Тлумачэнне дамашняга задання.

Скласці тэзісы (пісьмова)