Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

?туацыі. Расрыццё ў трагічных абставінах характараў герояў. Вытокі подзвігу старшыні Карпенкі, байцоў Глечыка, Фішара, Свіста. Праблема маральнага выбару. Глыбіня псіхалагічнага выбару ў раскрыцці вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Арыгінальнасць кампазіцыі. Лірычны элемент у аповесці, яго роля.

Таксама ў 8 класе праграма прапануе два творы В. Быкава для чытання і абмеркавання: “На ўсходзе сонца”, “Дажыць да світаня”

У 11 класе 5 гадзін вучні знаёмяцца з аповесцямі Васіля Быкава “Сотнікаў” і “Знак бяды”. Таксама вывучаюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Пасля знаёмства з аповесцю “Сотнікаў” вучні павінны засвоіць наступныя пытанні: праблематыка аповесці, чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, глыбокі псіхалагізм у іх раскрыцці. Уменне Сотнікава змагацца да канца ў любых абставінах, вернасць перакананням. Трагічны фінал Сотнікава, вобраз Рыбака, яго спрытнасць і лоўкасць. Здрадніцтва дзеля захавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Персанажы другога плана ў аповесці. Мастацкая дасканаласць твора. Яго сюжэт і кампазіцыя. Пейзаж у аповесці. Роля мастацкіх дэталяў у абмалёўцы герояў.

У сваю чаргу “Знак бяды” ставіць перад вучнямі наступныя праблемы: актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці, вастрыня трагедыйнага канфлікту, масштабнасць характараў галоўных герояў Сцепаніды і Петрака. Глыбокі псіхалагізм аповесці, зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага раскрыцця характараў. Выкрыццё жорсткасці і бесчалавечнасці фашызму. Мастацкая сімволіка твору. Настаўнік павінен звярнуць увагу вучняў яшчэ і на экранізацыю прачытанай аповесці (рэжысёр М.Пташук).

Для самастойнага чытання пазначаны ў праграме для 11 класа твор В.Быкава “Пакахай мяне салдацік”.

 

1.2 Агляд літаратурных крыніц па тэме

 

Трэба адзначыць, што творчасць В.Быкава вывучалі шматлікія крытыкі, а мен6авіта: Д. Бугаёў, В. Буран, І. Дзядкоў, Л. Лазараў, Ю. Залоска, А. Шагалаў, В. Ляшук і многія іншыя. Трэба спыніцца на некаторых працах і засяродзіць сваю ўвагу на ступені іх карыснасці для школьнікаў і настаўнікаў у працэсе вывучэння творчасці Быкава.

Дзядкоў, крытык з Кастрамы, характарызуючы талент Васіля Быкава (“Василий Быков очерк творчества”), вылучае як індывідуальную асаблівасць яго гуманістычную канцэпцыю асобы, змест і сутнасць героічнага і трагічнага, вобразную еднасць характараў і абставін.

У трох вымярэннях вядзецца дыялог журналіста Ю. Залоскі і Васіля Быкава: у форме палітычнага інтэрвью, размовы на грамадзянскія тэмы, у форме літаратурнай эсэістыкі, “сумоўя” з мастацкімі творамі пісьменніка. Урэшце паняцце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс і становіцца той літаратурнай, якая спараджае адначасовае і шматмернае асэнсаванне мінулага і эўрыстычнае рэфлексаванне над будучыняй [11; 2].

Даследчык Шагалаў А. так гаворыць пра ідэю і матывы стварэння сваёй працы (“Василий Быков. Повести о войне”): “відавочна, што тыя ацэнкі твораў, якія мы бачым на сённяшні дзень, не павінны ўражваць пісьменнікаў, быццам ўсе праблемы ўжо вырашаны, думаю, што яны самі яшчэ маюць пытанні, што патрабуюць вырашэння.

Пасля цікавых прац І. Дзядкова і Л. Лазарава, пасля крытыкі А. Адамовіча хацелася зноў звярнуцца да старонак быкаўскіх аповесцей, над якімі варта яшчэ раз задумацца, з мэтай убачыць у іх тое, што, магчыма, не заўважылі іншыя” [9; 5].

Н.І. Барысевіч у сваім артыкуле “Асаблівасці вывучэння творчасці Быкава ў школе” звяртае ўвагу на тое, што яшчэ пры першым знаёмстве з творчасцю Быкава ў сярэдніх класах неабходна засяродзіць увагу вучняў на тым, што тэма вайны галоўная ў творчасці Быкава. Трэба таксама падкрэсліць, што часцей за ўсё пісьменніка хвалюе лёс простага чалавека, асаблівасцю творчай манеры Быкава зяўляецца паказ унутранага свету герояў псіхалагізм.

Наконт вывучэння твора “Жураўліны крык” Барысевіч дае такія парады настаўніку: “тэарэтычны ўзровень вывучэння літаратуры павышаецца, таму варта на ўроках даць вучням наступныя звесткі пра асаблівасці гэтага твора:

  1. Сканцэнтраванасць дзеяння на невялікай прасторы;
  2. Абмежаваны па працягласці час;
  3. Невялікае кола герояў, іх мужнасць;
  4. праўдзівасць у адлюстраванні вайны;
  5. Псіхалагізм

На думку Барысевіч, аналіз твора абавязкова трэба праводзіць павобразны, таму прапануецца наступны план характарыстыкі героя:

  • Гады дзяцінства, юнацтва, жыццё да вайны;
  • Рысы характару;
  • Як герой ставііцца да вайны?
  • Як герой загінуў?

Барысевіч прапануе прыкладны план характарыстыкі мастацкага вобраза-персанажа.

Напрыканцы вывучэння вучні пад кіраўніцтвам настаўніка павінны прыйсці да высновы, што ў творах Быкава выяўляецца глыбокае веданне псіхалогіі чалавека ва ўмовах вайны, чалавечай прыроды наогул. У гэтым плане ён працягвае развіваць традыцыі Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага, якія закладалі ў нашай літаратуры асновы псіхалагізму. Адметныя рысы рысы прозы В. Быкава пра вайну глыбокі аналіз унутранага свету герояў, рэалістычны паказ падзей, маральна-філасофская і гуманістычная скіраванасць думкі.

Манаграфія Д. Бугаёва “Нарыс жыцця і творчасці” падае біяграфічныя звесткі пра Быкава (з фотаздымкамі), яго першыя крокі ў літаратуру. Карысным для настаўнікаў і школьнікаў зяўляецца крытычны матэрыял аповесцей, уключаных у школьную праграму: “Сотнікаў”, “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”. Таксама звяртаецца ў?/p>