Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

этычную, стылёва-выяўленчую і ўласна моўную дасканаласць.

Васіль Быкаў, заклапочаны станам развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе будучыняй, з трывогай гаварыў пра тое, што наша мова абмежавана ўжываецца ў многіх сферах жыцця, у прыватнасці недастаткова выкарыстоўваецца ў практыцы школьнага навучання, мала гучыць у ВНУ, за рэдкімі выключэннямі не прымяняецца ў справаводстве.

Выказваўся пісьменнік таксама супраць злоўжывання дыялектызмамі вузкамясцовага значэння. Бо гэта ў крайніх праявах вядзе да моўнага правінцыялізму, які аслабляе дзейнасць літаратуры, яе здольнасць актыўна ўплываць на шырокія масы.

Пісьменнік выразна адчуў небяспеку такіх перабораў і з усёй адказнасцю ўзняў свій голас супраць правінцыяльных (рэгіянальных) тэндэнцый, якія, на думку пісьменніка, фактычна разбураюць нацыянальнае адзінства літаратурнай мовы.

Звяртаў увагу пісьменнік і на тое, што ў нас вельмі нераўнамерна развіваюцца розныя моўныя стылі. Гэта не лепшым чынам адбіваецца не толькі на агульным стане самой мовы, але і на літаратуры, самой нашай культуры. Сапраўды, асноўная роля ва ўдасканаленні нацыянальнай мовы ў нас належыць іменна літаратуры. Васіль Быкаў таксама мае вельмі значныя заслугі ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, асабліва ў распрацоўцы тых лексічных пластоў, якія звязаны з вайсковай сферай, армейскім асяроддзем, адлюстраваннем ваеннай рэчаіснасці.

Як зазначае Дз. Бугаёў, “…хочацца звярнуць увагу і на другі бок справы, на грамадскую значнасць усяго, што робіць пісьменнік. Бо і яго заўсёды вельмі шчырая, даверліва-адкрытая размова на сустрэчах з чатачамі, і поўныя глыбокага роздуму інтэрвю, што змяшчаюцца ў многіх самых папулярных выданнях, і пранікнёнае, баявітае ў сваёй прынцыповасці крытычнае слова, і ўсхваляваныя публіцыстычныя артыкулы, у якіх настойліва гучыць заклік змагацца за мір, бараніць жыццё і самую нашу планету ад тэрмаядзернай пагрозы, - усё народжана патрэбамі часу і ў сваю чаргу аказвае ўплыў на нашу свядомасць.

Але галоўная роля ў гэтым сэнсе належыць, вядома ж, мастацкім творам прызнанага майстра, якія ставяць перад сучасным чалавекам карэнныя пытанні быцця і адказваюць на іх з вялікай мастацкай сілай, бескампраміснасцю і сумленнасцю. І гэта здольна даваць трывалы выхаваўчы эфект, бо па-сапраўднаму можна выхоўваць толькі праўдай, абсалютнай шчырасцю і поўным даверам” [3; 205].

У кнізе Бугаёва знаходзім шмат слушных выказванняў пісьменнікаў з розных рэспублік, якія тычуцца творчасці В.Быкава і могуць быць карыснымі пры вывучэння яе ў школе.Так, прывядзём некаторыя з іх: Пімен Панчанка: “Усе аповесці і апавяданні В.Быкава я ведаю, здаецца, ад першай да апошняй надрукаванай старонкі. Люблю яго творчасць аддана, закахана і яшчэ неяк па-іншаму, па-брацку… Люблю і глыбока паважаю яго рэдкі магутны талент, яго непараўнанае майстэрства, яго чуйнае мудрае сэрца”.

Чынгіз Айтматаў: “Разумею, як цяжка быць Васілём Быкавым. Таму схіляюся перад тваёй творчасцю і маральным подзвігам”.

Давід Кугульцінаў “Жыве ў Беларусі пісьменнік, чыя творчасць мне блізкая, зразумелая і таму асабліва дарагая”.

Акрамя разгледжанай працы, Д. Бугаёў выступіў сааўтарам дапаможніка па вывучэнню творчасці Быкава. Так, у 1995 годзе ён разам з аўтарамі М.І. Верціхоўскай, В.У. Верціхоўскай выдае дапаможнік “Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе”. Падрыхтаваны дапаможнік у адпаведнасці з праграмамі па беларускай літаратуры. Ён складаецца з дзвюх частак. У першай асвятляецца жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава (аўтар гэтай часткі Д. Бугаёў). У другой частцы прыведзена сістэма ўрокаў па творчасці пісьменніка ў старшых класах (аўтары М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская).

Першая частка дапаможніка дае ўяўленне пра жыццёвы шлях Васіля Быкава, яго шлях у літаратуру, жыццёвыя пазіцыі. Тут жа знаходзім крытычны матэрыял па аповесцях пісьменніка, якія ўключаны ў школьную праграму па беларускай літаратуры: “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня”, “Яго батальён”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Ваўчыная яма”, “Афганец”, “Балота”.

Бугаёў, акрамя таго, знаёміць вучняў з асноўнымі тэмамі і ідэямі быкаўскіх апавяданняў. Так, ён зазначае: “Хоць галоўным жанрам у Васіля Быкава, трывалай асновай яго эстэтычнага свету стала невялікая, сціслая ў памерах, але моцна збітая аповесць, час ад часу, на працягу ўсяго творчага шляху ён звяртаўся і да апавядання, а ў апошнія гады свайго жыцця аддаваў перавагу ўжо малой апавядальнай форме апавяданню ў яго звыклым выглядзе, навеле, прытчы (прыпавесці). Гэтыя творы змяшчаліся ў зборніках “Ход канём” (1960), “Жураўліны крык” (1960), “Адна ноч” (1965), “Сцяна” (1997), “Пахаджане” (1999 2000) [4; 131].

Бугаёў разглядае апавяданні “Жоўты пясочак”, “На чорных лядах”,”Перад канцом”, “Бедныя людзі”, “Народныя мсціўцы”, “Труба”.

Другая частка дапаможніка прадстаўляе сістэму урокаў па творчасці Васіля Быкава ў старшых класах. Тут прадстаўлены прыкладныя разгорнутыя планы ўрокаў (9 і 11 класы). Прапанаваныя аўтарамі ўрокі разнастайныя па відах і жанрах. Так, сустракаем у дапаможніку урок-даследаванне (9 клас, тэма “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава”, “Арыентацыйныя заняткі па аповесці “Аблава”); урок-дыспут (9 клас, тэма “Вобраз Хведара Роўбы і яго прызнечэнне ў аповесці і ў выяўленні аўтарскай канцэпцыі асобы”); урок-адкрыццё (9 клас, тэма “Абагульняючы выніковы ўрок па аповесці