Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе

Курсовой проект - Педагогика

Другие курсовые по предмету Педагогика

?ага на творы, якія былі напісаны Быкавым у 60-х гадах: “Мёртвым не баліць”, “Абеліск”, “Пайсці і не вярнуцца”.

У працы Дзмітрыя Бугаёва змешчаны звесткі пра разнастайнасць творчасці В. Быкава. Так, у згаданай працы можна знайсці карысную дзеля настаўніка і вучняў інфармацыю пра тое, што мастак спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго песы, у прыватнасці “Апошні шанц”, ставіліся ў Маскве, Мінску, Гродна. У Латвіі па гэтай песе быў створаны тэлеспектакль.

Спектаклі па творах быкаўскай прозы ішлі ў Маскве у Цэнтральным дзіцячым тэатры (“Іван і Джулія” па “Альпійскай баладзе”), у Тэатры імя Станіслаўскага (“Абеліск”), на сцэне філіяла Тэатра імя Маякоўскага (“Званы Хатыні” па аповесцях “Трэцяя ракета” і “Пайсці і не вярнуцца”), у Новым тэатры-студыі (“Пайсці і не вярнуцца”). Ленінградцы паставілі “Знак бяды” (у Тэатры драмы і камедыі), і “Сотнікава” (у студэнцкім тэатры “Студзіо”). Рускі тэатр драмы імя Пушкіна ў Ашхабадзе ажыццявіў пастаноўку “Перакрыжаванне” па матывах аповесцей “Сотнікаў” і “Круглянскі мост”. “Сотнікаў” жа ішоў у Горна-Алтайску і ў Магілёве. У Мінску Рускі драматычны тэатр імя Горкага даў сцэнічнае жыццё героям аповесцей “Пайсці і не вярнуцца” і “Знак бяды”. Спектакль мінчан у 1986 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Звяртаецца Бугаёў і да апісання кінематаграфічнай працы В. Быкава. Так, па словах аўтара, “спецыяльнай гаворкі заслугоўваюць нялёгкая і не заўсёды ўдзячная праца Васіля Быкава ў якасці кінасцэнарыста і ўвогуле яго ўзаемаадносіны з гэтым відам мастацтва. Але і без спецыяльнага разгляду можна сказаць, што кінафільмы, зробленыя па творах пісьменніка, далёка не парадаюць усё іх багацце. Суцяшэннем, праўда, вельмі малым, можа служыць хіба толькі тое, што і экранізацыі арыгінальных твораў мастацкай прозы, напісаных іншымі аўтарамі, рэдка дасягаюць больш-менш значных удач. Страты ж адносна змястоўнасці першакрыніцы здараюцца скрозь, на кожным кроку. Гэта выклікае калі не прама выказаныя нараканні, дык унутраную незадаволенасць многіх пісьменнікаў. І Быкаў, так думаецца, не складае выключэння.

Калі быў богам кіно, не займаўся б экранізацыямі, гаварыў ён у адным з выступленняў перад чытачамі. Вельмі мала тут набыткаў, а страт для пералічэння і лічыльнікаў не хопіць. Вельмі многае губляецца, часта самае важнае і самае галоўнае. Кіно звычайна падымае адзін сюжэт, падзейны пласт, расквечвае яго акцёрамі. Нават Л. Талстой і Дастаеўскі шмат трацяць пры экранізацыях [3; 199].

Кіна- і тэлефільмы па творах Васіля Быкава (а ў яго экранізаваны два апавяданні і аповесці “Жураўліны крык”, “Здрада”, і “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада” і “Праклятая вышыня”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, і “Дажыць да світання”, “Воўчая зграя” і “Знак бяды”) маюць свае вартасці і свайго гледача. Але сам пісьменнік звычайна вылучае кінафільм “Узыходжанне”, пастаўлены Ларысай Шапіцька па “Сотнікаву”.

Сурёзная крытыка папракала гэты фільм за наяўнасць у ім біблейскай стылістыкі і евангельскіх матываў, якіх няма ў аповесці. Аднак карціна атрымала грамадскае прызнанне, важка падсвечанае Дзяржаўнай прэміяй СССР, і аказалася апошнім закончаным фільмам Ларысы Шапіцька, у пэўным сэнсе яе мастакоўскім запаветам. У сваім таксама апошнім інтэрвю гэтая, па словах Быкава “вельмі таленавітая і вельмі мужная жанчына” зазначыла, што ставіла фільм як твор пра ўласны лёс.

Л. Шапіцька яшчэ да знаёмства з быкаўскай аповесцю сутыкнулася са складанымі абставінамі асабістага характару і шмат разважала пра сэнс чалавечага жыцця. Адказы на многія пытанні, якія хвалявалі жанчыну, яна потым знайшла ў творы беларускага празаіка.

Шапіцька ў многім таму змагла паставіць теленавіты кінафільм па быкаўскай аповесці, што вычытала ў ёй надзвычай багата душэўна блізкага, асабістага, свайго ўласнага і дзякуючы гэтаму працавала над карцінай з сапраўднай апантанасцю.

Шчырая захопленасць выдатнай быкаўскай аповесцю, уменне спасцігнуць яе глыбінную змястоўнасць адчуваецца і ў стваральнікаў дзвюхсерыйнай карціны “Знак бяды”, пастаўленай на кінастудыі “Беларусьфільм” (1986). Рэжысёр М. Пташук, сцэнарысты Я. Грыгореў і А. Нікіч, аператар-пастаноўшчык Т. Логінава, артысты Г. Гарбук (Пятрок Багацька), Н. Русланава (Сцепаніда) і іншыя ўдзельнікі пастановачнага калектыву ўбачылі ў аповесці мастацкае адкрыццё і былі ўзрушаны ім, працавалі з вялікай самааддачай і змаглі стварыць мужную і сумленную, па духу свайму сапраўды быкаўскую карціну, у якой выдатна паказаны глыбіня народнага подзвігу, трываласць і моц беларускага нацыянальнага характару.

Акрамя кінематаграфічнай справы Васіль Быкаў жыве напружаным грамадскім жыццём. Ён прымае самы актыўны удзел у літаратурным працэсе краіны, часта выступае ў перыядычным друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, у якіх аператыўна адгукаецца на многія значныя зявы ў літаратуры і мастацтве.

Часта быкаўскія артыкулы ўжо сабраны ў змястоўнай, напоўненай сурёзнай праблемнасцю кнізе “Праўдай адзінай” (1984), якая становіцца ўпоравень з самымі выдатнымі ўзорамі гэтага жанру.

І кніга “Праўдай адзінай” і тыя вельмі разнастайныя выступленні Васіля Быкава ў перыёдыцы, якія сюды не ўвайшлі, добра выяўляюць шырыню пісьменніцкіх і чалавечых інтарэсаў аўтара, дапамагаюць лепш зразумець яго ўласную творчасць, глыбей спасцігаць многія зявы ў літаратурным працэсе.

Настойліва змагаецца пісьменнік за належны, варты запаветаў нашых класікаў узровень беларускай літаратуры, за яе ідэйна-эст