Слуцкае паўстаньне

Информация - История

Другие материалы по предмету История

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

БГПУ ИМ. М. ТАНКА

ФАКУЛЬТЕТ СПЕЦИАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ

КАФЕДРА ОСНОВ ДЕФЕКТОЛОГИИ

 

 

 

 

 

 

Реферат

по дисциплине Гісторыя Беларусі

на тему:

 

Слуцкае паўстаньне.

 

 

 

Выполнила:

студентка I курса 101 группы

заочного отделения (бюджетная

форма обучения)

………. Ирина Анатольевна

 

 

 

 

 

МИНСК 2006

ЗМЕСТ.

 

УВЯДЗЕННЕ…………………………………………………………….....1

1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 1919 1920 гг. ………....1

2. НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ…….…....3

3. НАПЯРЭДАДНІ……………………………………………………....…3

4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ І РАДА СЛУЧЧЫНЫ…………………….…....4

5. ПАЎСТАНЬНЕ…………………………………………………….….…9

6. УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАНЬНЯ……………………………………......11

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………...…14

ЛІТАРАТУРА ……………………………………………………….……15

УВЯДЗЕННЕ.

 

У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савецкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай Гісторыі Беларускай ССР няма ніводнай згадкі пра паўстань-не. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, гэтае паўстаньне ўпаміналася. Аднак і гэтыя працы былі аднабаковыя, бэз уліку публікацыяў мэмуараў і архіўных дакумэнтаў, што знаходзяцца за мяжой. Таму яны не былі поўнымі і аб'ектыўнымі.

Савецкая прапагандысцкая сыстэма рабіла ўсё, каб праўда аб слуцкіх падзеях не дайшла да нашчадкаў. Але народ захаваў памяць аб сваіх героях. Яна зьбераглася нават у сучасным беларускім фальклёры: народных песьнях і паданьнях. Праўда аб Слуцкім збройным чыне захавалася ў архіўных дакумэнтах, паведамленьнях тагачасных газэтаў, ва ўспамінах паўстанцаў.

Выяўленыя архіўныя дакумэнты разбураюць старыя сьведчаньні аб тым, што сутычак з Чырвонай арміяй ня было; ні з аднаго, ні з другога бакоў ня было зроблена ніводнага стрэлу і што ніякага паўстаньня ў Слуцку ня адбывалася. Аднак і цяпер апалягеты савецкае канцэпцыі гісторыі Беларусі сьцьвярджаюць, што слуцкая акцыя была правакацыяй Пілсудзкага і польскага ваеннага генэральнага штабу. Трэба заўважыць, што такую думку падзялялі ў міжваенны час і некаторыя беларускія нацыянальныя дзеячы. Так, орган беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Беларуская Крыніца ў лістападзе 1931 г. (№3) пісаў: Проціў Слуцкага паўстаньня, як паўстаньня беларускага народнага і незалежніцкага, часта можна пачуць закід, што яно было арганізавана палякамі для барацьбы з бальшавікамі і агулам для польскіх палітычных мэтаў на беларускіх землях. Вось жа факт пэўнай (дагэтуль нявыясьненай) прыналежнасьці да гэтай справы польскага генэральнага штабу і польскае палітыкі агулам застаецца фактам. Факт гэтае польскае прыналежнасьці да Слуцкага паўстаньня сьцьвярджае таксама і тое, што камандаваньне паўстанскае было ў сьціслым кантакце з так званай беларускай Найвышэйшай Радай, якая трымалася…польскае...арыентацыі…

Чым жа было Слуцкае паўстаньне? Якімі мэтамі кіравалася? Хто складаў кантынгент паўстанцаў? У якіх абставінах яно адбылося? На ўсе гэтыя пытаньні паспрабуем коратка адказаць.

1. КАНЕЦ САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЕ ВАЙНЫ 19191920 гг.

 

Слуцкае паўстаньне адбылося ў самым канцы грамадзянскае вайны на тэрыторыі Беларусі падчас апошніх баёў, якія вялі на нашай зямлі польскія і савецкія расей-скія войскі. Пасьля разгрому савецкіх войскаў Варшавай у жніўні 1920 г. Чырвоная армія пачала адступаць на ўсход, аддаючы польскім войскам тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Спроба камандуючага Заходняга фронту савецкіх войскаў М. Тухачэўскага затрымаць свае арміі на лініі старых германа-расейскіх ако-паў (умацаваных падчас пазыцый-най вайны ў 19151918 гг.) не ўдалася. У пачатку кастрычніка 1920 г. польскія войскі разьвілі наступ і набліжаліся да Полацку, Менску і Слуцку.

А ў сталіцы Латвіі Рызе ішлі мірныя перамовы паміж урадавымі дэлегацыямі Савецкае Расеі ды Савецкае Ўкраіны, з аднаго боку, і Польшчы з другога. Кіраўнік савецкае дэлегацыі А. Іофэ не дапусьціў прадстаўніка БССР А. Чарвякова да перамоваў, сказаўшы яму, што калі спатрэбіцца, дык савецкі бок перадасьць усю тэ-рыторыю Беларусі Польшчы. Такая прапанова і была зроблена згодна з інструкцыяй ураду РСФСР. Аднак кіраўнік польскай дэлегацыі Ян Домбскі адмовіўся ад такога падарунку, бо польскі бок лічыў немэтазгодным уключаць вялікую тэрыторыю, населеную беларусамі, у склад Польскай дзяржавы, каб не стварыць сабе беларускае праблемы.

12 кастрычніка 1920 г. быў падпісаны трактат аб замірэньні і прэлімінарных (папярэдніх.А. Г.) умовах міру паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай з другога. Паводле дамовы была прызнаная незалежнасьць Украіны і Беларусі, а таксама ўстаноўлена ўсходняя мяжа Польшчы з Украінай і Беларусьсю. Заходняя Беларусь і Заходняя Ўкраіна адыходзілі да Польшчы. Так, без удзелу ня толькі беларускага народу, але нават і ўраду БССР, быў вырашаны лёс народу і дзяржаўнасьці.

Ваенныя дзеяньні спыняліся 18 кастрычніка 1920 г. у 24 гадзіны, праз 6 дзён пасьля падпісаньня дамовы. Гэта дало магчымасьць польскім войскам наступаць далей і займаць усё большую частку тэрыторыі Беларусі. Вызначалася нэўтральная зона: савецкія войскі адыходз