Слуцкае паўстаньне

Информация - История

Другие материалы по предмету История

сэраў быў заклік да адзінства беларускіх інтэлігентаў і сялянаў у барацьбе з масквафільствам. Былі на зьезьдзе і людзі, якія не прымыкалі да гэтых асноўных груповак.

14 лістапада зьезд прыняў рэзалюцыю, у якой вітаў Найвышэйшую Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заявіў катэгарычны пратэст супраць савецкае ўлады ў Беларусі як чужацкае. У рэзалюцыі зьмяшчаўся заклік да ўсяго сьвету і Лігі Нацыяў аб дапамозе ў стварэньні нашае вайсковае сілы. Асноўным зьместам гэтае рэзалюцыі было рашэньне падняць паўстаньне супраць акупацыі за незалежную Беларусь.

Зьезд прыняў наступную рэзалюцыю:

Першы Беларускі зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны. Зьезд катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі. Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!.

Зьезд Случчыны выбраў Раду Случчыны Беларускае Народнае Рэспублікі ў складзе 17

У. ПРАКУЛЕВІЧ

чалавек на чале з У. Пракулевічам, даверыў ёй цывільную ўладу і даручыў арганізаваць нацыянальнае войска. Гэтая Рада лічылася часовым урадавым органам аж да ўтварэньня выбарнага органу на Беларусі.

На зьезьдзе былі абвешчаныя патрыятычныя лёзунгі, якія выяўлялі інтарэсы беларускага народу: аб вольнан, незалежнай, дэмакратычнан Беларускай Народнай Рэспубліцы ў яе этнаграфічных межах, аб беларускай арміі і беларускім устаноўчым сойме, аб братэрстве ўсіх славянскіх народаў.

Паколькі зьезд прыняў пастанову аб падрыхтоўцы збройнага змаганьня, пасьля яго закрыцьця некалькі дэлегатаў выехалі ў вёскі Грозаўскай, Грэскай, Раманаўскай, Чапліцкай, Быстрыцкай, Старобінскай, Вызьнянскай, Капыльскай, Цімкавіцкай ды іншых воласьцяў, каб рыхтаваць узброеныя атрады і заклікаць жыхароў да змаганьня.

3 16 лістапада пачалі сваю дзейнасьць Рада Случчыны зь 17 сяброў і яе прэзыдыюм зь 5 чалавек. Старшынёй Рады быў абраны Ўла-дзімір Пракулевіч. У складзе Ра-ды было 8 беларускіх эсэраў У. Пракулевіч, В. Русак, Асьвя-цімскі і іншыя. Да іх прымыкалі спачувальнікі, такія, як Ю. Лістапад. Другой групоўкай у Радзе Случчыны былі прыхільнікі Булак-Балаховіча і Алексюка А. Паўлюкевіч, Мацэлі ды іншыя. Урэшце, былі і прадстаўнікі нэўтральных групаў. Сярод іх раздаваліся галасы пра тое, каб не падымаць паўстаньня, але і яны далучыліся да большасьці і актыўна ўдзельнічалі ў Слуцкім паўстаньні. Бальшыня сяброў Слуцкае Рады была настроена насьцярожана да Булак-Балаховіча, не жадаючы падпарадкоўвацца ягонаму камандаваньню. Усё ж прадстаўнікі Балаховіча прыяжджалі ў Слуцак для сувязі з Радаю.

Першачарговаю справаю Рады Случчыны зьяўлялася фармаваньне войска, дзеля чаго была створана вайсковая тройка зь сяброў Рады Жаўрыда, Анцыповіча і Мацэлі, якія сьпешна пачалі зьбіраць узброеныя атрады. Іншыя сябры Рады займаліся арганізацыяй розных цывільных установаў.

Рада занялася і дыпляматычнай дзейнасьцю. Яна заявіла энэргічны пратэст... савецкаму ўраду на чале з Кнорынам супраць намераў савецкіх войскаў заняць Слуцкі павет пасьля адыходу адтуль палякаў. Рада абвесьціла, што перадасьць сваю ўладу толькі ўраду, створанаму Ўсебеларускім Кангрэсам 1917 г.. Слуцкая Рада заявіла таксама пратэст і польскаму ўраду супраць перадачы Слуцкага павету ўладам БССР.

Слуцкая Рада 21 лістапада выдала дэклярацыю, якая заклікала сялянства на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах і за інтарэсы сялянства.

 

У дэклярацыі Рады Случчыны гаварылася:

 

У мамэнт самавызначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб асноўных дамаганьнях беларускага сялянства:

  1. Беларусь павінна быць вольнай, незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.
  2. Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дакляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў.

3..У выпадку патрэбы, Слуцкая Рада будзе бараніцца нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага.

Мы верым, што наша справа ёсьць справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе.

Пры актыўнай патрыятычнай падтрымцы сялянства і гараджанаў Слуцку Рада Случчыны за тры дні сфармавала з дабрахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускае Народнае Рэспублікі ў складзе двух палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Асноўным ядром збройнае сілы зьявілася беларуская міліцыя. Фармавалася войска пасьпешна, бо, паводле ўмоваў прэлімінарнае мірнае дамовы, польскія войскі па-вінны былі хутка адысьці за лінію дзяржаўнае мяжы.

Вывад польскага войска пачаўся толькі пасьля падпісаньня спэцыяльнага пагадненьня (14 лістапада) з 22 лістапада. Адыходзілі вайсковыя адзінкі марудна, ня 20 кілямэтраў у суткі, як гэта прадугледжвалася ўмовамі замірэньня, а па 10 кілямэтраў ці трохі больш. У раёне Слуцку адвод войскаў адбываўся ў апошняй дэкадзе лістапада 1920 г., а 24 лістапада палякі пакінулі Слуцак. Савецкія адзінкі паволі прасоўваліся наперад, не сустракаючыся з польскімі. 26 лістапада апошнія польскія салдаты-ўланы адышлі за лінію мяжы. 29 лістапада 1920 г. войскі Чырв?/p>