Слуцкае паўстаньне

Информация - История

Другие материалы по предмету История

(Косьцевіч) Макар шараговец 1-е Слуцкае брыгады, аўтар Беларускага гімну.

  • Клюка, капітан, афіцэр брыгады.
  • Бабарэка Пётра, прапаршчык, афіцэр брыгады.
  • 26.Самусевіч, капітан, камандзер 1-га батальёну 2-га Грозаўскага палка, выдадзены польскімі ўладамі бальшавікам і рас-страляны.

    27.Кернажыцкі, паручнік, камандзер кавалерыйскага аддзелу 1-е Слуцкае брыгады, у 1939 г. высланы ў Сібір.

    28.Мацеля, штабс-капітан, камандзер 2-га батальёну 2-га Грозаўскага палка 1-е Слуцкае брыгады.

    1. Багушэвіч, паручнік, афіцэр брыгады, загінуў у ГУЛАГу.
    2. Бранявіцкі, паручнік, афіцэр брыгады, забіты агентам НКВД у Заходняй Беларусі.
    3. Дзьмітраў, шараговец, апошні слуцкі паўстанец, жыве ў Лёндане.

    ЗАКЛЮЧЭННЕ.

    Слуцкі збройны чын адыграў вялікую ролю ў барацьбе беларускага народа за сваю незалежнасць. Беларускія патрыёты змагаліся супраць далучэння да Расіі, бо БССР была рэспублікай несамастойнай, на чале якой стаялі бальшавікі, Расійская камуністычная партыя (бальшавікоў) была адзінай, а кампартыя Беларусі была філіяй РКП(б). Таму Беларусь кіравалася з Масквы, і яе кіраўніцтва самастойных рашэнняў не прымала. Бальшавіцкая дыктатура вяла палітыку жорсткіх рэпрэсій, у тым ліку і супраць беларускіх незалежнікаў.

    Слуцкія паўстанцы адказвалі на гэтую палітыку бальшавікоў і на іх палітыку рабавання сялянства. Яны мужна змагаліся супраць значна пераважнай узброенай сілы. Аднак у тых абставінах, якія склаліся напрыканцы грамадзянскай вайны і перыяду інтэрвенцыі, пры варожай пазіцыі Польшчы ў змаганні з савецкімі войскамі, шанцаў на перамогу ў герояў Случчыны не было Аднак слуцкі збройны чын паказаў волю беларускіх сялян, беларускай інтэлігенцыі, беларускіх патрыётаў адстаяць сваю свабоду і незалежнасць Беларусі. Таму дзень 27 лістапада ёсць Беларускае нацыянальнае свята Дзень Герояў, якое штогод адзначаецца ў Беларусі і ў іншых краінах. У 1992 г. мы ўпершыню на Бацькаўшчыне адкрыта ўшанавалі іх сьветлую памяць і адзначылі чарговыя ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г. разам з суайчыньнікамі за мяжой. Аднак афіцыйныя асобы, прыхільнікі старое савецкае камуністычнае сыстэмы, у гэтых урачыстасьцях ня ўдзельнічалі. Устрымалася ад удзелу ў сьвяткаваньні і значная частка інтэлігенцыі, у тым ліку і менская.

    Палякі тут, а тут

    бальшавікі.

    І горад Слуцк

    у паласе нейтральнай.

    А па-над гэтай

    паласой лунае:

    - Быць Беларусі вольнай

    на вякі!..

    І ў бой ідуць яны за

    родны край,

    За ўласныя дзядзінцы

    ды гасцінцы,

    За тое, каб народ увесь

    чужынцы

    Не зацягнулі

    ў пралетарскі рай.

    Алесь Мікалайчанка,

    “Героям Слуцкага збройнага чыну”.

    Слуцкія паўстанцы, не зважаючы на значную лічбовую перавагу бальшавікоў, на здрадніцкую пазыцыю польскіх уладаў, падняліся на барацьбу за незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі, за самастойнасьць сваёй дзяржавы і свайго народу. Гэта не было паўстаньне гэта быў збройны чын беларускага сялянства і на-цыянальнае інтэлігенцыі, збройны чын беларускага народу.

    ЛІТАРАТУРА.

     

    1. Газета "Наша Думка" 1921, № 9-11 (Спадчына № 1, 1998, с. 162-163)

    2. Грыцкевіч А. П. Вакол слуцкага паўстання. Мн.,1987.

    3. Грыцкевіч А. П. Слуцкае паўстаньне 1920 г. збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі. (Спадчына № 2, 1993)

    4. Круталевич В. А.. История Беларуси: становление национальной державности.- Мн., 1999.

    5. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнатенка і інш. Мн.: Беларусь, 1995.

    6. Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакумэнтах і ўспамінах. / Прадм. У. Ляхоўскага. Мн., 2006

    7. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. Мн.: рэдакцыя газеты Звязда, 1993