Слуцкае паўстаньне

Информация - История

Другие материалы по предмету История

ілі на 15 км ад лініі фронту, польскія на поўнач ад Нясьвіжу спыняліся на лініі дзяржаўнае мяжы, а на поўдзень ад яго на лініі свайго найбольшага прасоўваньня (да 18 кастрычніка ўключна). Паводле дамовы лінія дзяржаўнае мяжы вызначалася па Дзьвіне, потым праходзіла на захад ад Ветрына, Ушачаў, Бягомля, Плешчаніцаў, Заслаўя, Негарэлага, Капыля, Цімкавічаў, Се-межава, Вызны, Старобіну ды Турава, а далей ішла на Ўкраіну. Усходняя ж мяжа БССР была вызначана ўрадам РСФСР яшчэ ўлетку 1920 г. паводле межаў бы-лой Менскай губэрні, ды і то ня ўсёй (на баку БССР Бягомель Халопенічы Барысаў Клічаў Парычы Азарычы Ма-зыр Ельск). Лепель, Крупкі, Бялынічы, Рагачоў, Жлобін, Калінкавічы і Нароўля былі ў скла-дзе РСФСР. Тэрыторыя БССР складалася з 6 паветаў Менскае губэрні, дзе да 1917 г. іх было 9. У склад РСФСР і Полынчы ўвайшла ня толькі тэрыторыя іншых губэрняў, але і значная частка былое Менскае.

Галава Польскае дзяржавы і галоўнакамандуючы Ю. Пілсудзкі аддаў загад сваім войскам прасоўвацца наперад і пасьля падпісаньня замірэньня. Батальён польскага войска 15 кастрычніка заняў Менск, адкінуўшы савецкія адзінкі на Магілеўскую шашу на 57 км ад гораду, але паводле ўмоваў замірэньня 17 кастрычніка пакінуў горад. Разам з палякамі пайшлі тыя жыхары горада, якія ратаваліся ад рэпрэсіяў бальшавіцкіх уладаў.

На поўдні Беларусі 13 кастрычніка польскія войскі захапілі Тураў, а 16-га Жыткавічы і Даманавічы, да 18 кастрычніка былі ў Капацэвічах. Пасьля вулічных баёў да вечара 11 кастрычніка занялі Слуцак. Аднак чырвоныя на наступны дзень уварваліся на вуліцы гораду і зноў вялі баі ў ім. У выніку контратакі польскіх вой-скаў адзінкі 17-й дывізіі чырвоных адступілі на ўсход. Да 18 кастрычніка пасьля ўпартых баёў яны былі адціснутыя далей, на лінію за 25 вёрстаў на ўсход ад Слуцку.

Да моманту спыненьня ваенных дзеяньняў савецкія войскі ў Беларусі разьмяшчаліся за 15 км ад новае мяжы з поўначы Беларусі да раёна на поўдзень ад Негарэлага.

На поўнач ад Узды лінія фронту адыходзіла яа паўднёвы ўсход у бок Вяркалаў (на поўдзень ад Шацку), далей на ўсход да Амговічаў (Слуцкі раён), Дарасіно-Закальнага (Любанскі раён), на Палесьсі па лініі Камаровічы Бобрык Галубіца на Прыпяці і далей праз Махнавічы на Ельск. Такім чынам, польскія войскі на поўдні Беларусі кантралявалі раёны на ўсход ад толькі што вызначанае дзяржаўнае мяжы Польшчы і БССР. Тэрыторыя Слуцкага павету была цалкам занятая польскімі войскамі, а заходняя ягоная частка зь Нясьвіжам, Клецкам, Ляхавічамі і Дзяніскавічамі афіцыйна ўключаная ў склад Польшчы. Фармальна Слуцкі павет лічыўся ў складзе БССР, але савецкае ўлады на ягонай тэрыторыі не было. Слуцкі рэўкам знаходзіўся за лініяй фронту Чырвонае арміі у Старых Дарогах.

2. НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ.

 

Слуцак і Слуцкі павет былі асяродкамі дзейнасьці беларускага нацыянальнага руху. Тут і раней была моцная нацыянальна-вызваленчая традыцыя ў грамадзкім жыцьці, якая падтрымлівалася ідэямі незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі. Паўплывалі на гэта і грамадзянская вайна, чарговыя германская, расейская і польская акупацыі. Беларусы актыўна выступалі за незалежнасьць.

Яшчэ ў 1918 г. у Слуцку быў створаны Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале са старшынёй Паўлам Жаўрыдам, які адразу прыступіў да творчае дзяржаўнае працы. Тут у 1918 г. была арганізаваная і адчыненая Слуцкая беларуская гімназія, адна зь першых на Беларусі. Нацыянальны Камітэт і гімназію зьліквідавалі ў сьнежні 1918 г. расейскія бальшавікі, якія зьмянілі нямецкіх акупантаў. Аднак карані беларускага нацыянальнага руху тут засталіся. Да гэтага трэба дадаць і палітычную пазыцыю вольналюбівага бе-ларускага сялянства, падманутага палітыкай бальшавікоў у зямельным пытаньні. Як гэта ні парадаксальна, аграрная палітыка, у тым ліку і ў падаткаабкладаньні, якую праводзілі нямецкія і польскія акупанты, была не такая жорсткая, як ваенны камунізм з амаль поўнаю канфіскацыяй ураджаю й жывёлы (харчразьвёрстка). Усё гэта абвастрала сытуацыю і незадаволенасьць беларускага сялян-ства, якое не прызвычаілася да палітыкі савецкае ўлады. Сялянства Случчыны таксама займала патрыятычную паставу.

Асноўным чыньнікам Слуцкага паўстаньня было беларускае сялянства. А актыўным элемэнтам, які падняў сялянства на барацьбу супраць іншаземнага нацыянальнага й сацыяльнага прыгнёту дыктатуры пралетарыяту, была сьвядомая беларуская нацыянальная інтэлігенцыя.

3. НАПЯРЭДАДНІ.

 

У Слуцку і Слуцкім павеце ў пэрыяд другое польскае акупацыі ў кастрычніку лістападзе 1920 г. разьмяшчаліся 11-я і 16-я польскія пяхотныя дывізіі. Тут жа ў ка-стрычніку 1920 г. фармаваліся гусарскі, уланскі і Тульскі драгунскі палкі Рускае народнае дабрахвотніцкае арміі генэрала С. Булак-Балаховіча непасрэдна перад ягоным паходам на Палесьсе.

Яшчэ ў лістападзе 1919 г., падчас першае польскае акупацыі, паводле інструкцыі нацыянальных дзеячоў зь Менску, сход з 16 чалавек выбраў Беларускі Нацыянальны Камітэт Случчыны зь 5 сяброў на чале з прадстаўніком партыі беларускіх эсэраў У. Пракулевічам. Гэты камітэт вёў культурную і каапэратыўную працу. Пасьля заняцьця Слуцку Чырвонай арміяй у ліпені 1920 г. Беларускі Нацыянальны Камітэт і ягоны каа-пэратыў былі зачыненыя. Але зь лета 1920 г. у горадзе працаваў камітэт Партыі беларускіх сацыялістых-рэвалюцыянэраў, бо ў часе вайны партыя беларускіх эсэраў была саюзьніцай бальшавікоў у барацьбе супраць Польшчы. Таму арганізацыі беларускіх эсэраў дзейнічалі легальна.

У кастрычніку 1920 г. Слуцак з?/p>