Слуцкае паўстаньне
Информация - История
Другие материалы по предмету История
°нялі польскія войскі, і Беларускі Нацыянальны Камітэт адразу ўзнавіў сваю дзейнасьць. Аднак сярод беларускіх нацыянальных дзеячоў у Слуцку не было адзінства. Тут існавалі групы розных палітычных поглядаў.
Адна з гэтых групаў 2 лістапада 1920 г. арганізавала сход (прадстаўнікоў горада і двух чалавек зь вёскі), на якім у камітэт было ўведзена яшчэ 7 сяброў. Але стары склад камітэту, у які ўваходзілі ў асноўным беларускія эсэры, не прызнаў паўнамоцтваў некаторых абраных членаў, абвінаваціўшы іх у тым, што яны русыфікатары. Нават старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку лекар А. Паўлюкевіч абвінавачваўся ў тым, што дрэнна гаворыць па-беларуску, а дагэтуль пагардліва ставіўся да ўсяго беларускага. Гэтая групоўка дзеячоў у камітэце арыентавалася на супра-цоўніцтва з польскімі ўладамі.
Такое рознагалосьсе адмоўна паўплывала на далейшыя падзеі, бо быў страчаны час для лепшай арганізацыі беларускага войска.
Польскія вайсковыя ўлады даволі позна, толькі ў лістападзе 1920 г., перадалі цывільную ўладу ў Слуцку і павеце Беларускаму Нацыянальнаму Камітэту. У горадзе былі паднятыя бел-чырвона-белыя сьцягі Беларускае Народнае Рэспублікі. Адміністрацыя і гаспадарка перададзеныя ў рукі беларусаў. Але тыя ж улады не дазво-лілі стварыць нацыянальнае войска, спасылаючыся на ўмовы Рыскага трактату. Толькі пачала фармавацца беларуская міліцыя на чале з афіцэрам Мацэлі зь Менскае рэзэрвы Беларускае вайсковае камісіі зь 5 тысячаў чалавек: 500 чынных і астатнія ў рэзэрве міліцыі. Мацэлі быў прыхільнікам Булак-Балаховіча і намагаўся выкарыстаць міліцыю як рэзэрву для беларускіх адзінак арміі Булак-Балаховіча.
У воласьцях Слуцкага павету замест прызначаных польскімі ўладамі войтаў былі створаныя беларускія камітэты; потым такія ж камітэты ў вёсках замянілі солтысаў. Такім чынам, польскую адміністрацыю зь яе прызначэньнямі на пасады і савецкую адміністрацыю з вылучанымі Чырвонай арміяй рэўкамамі на Случчыне зьмяніла дэмакратычная форма мясцовага кіраваньня. Ва ўсіх гэтых камітэтах знаходзіліся прад-стаўнікі партыі беларускіх эсэраў, якая карысталася падтрымкан сялянства.
4. ЗЬЕЗД СЛУЧЧЫНЫ I РАДА СЛУЧЧЫНЫ.
Прадстаўнікі беларускіх эсэраў у Слуцку і на Случчыне займалі незалежніцкія пазыцыі ў дачыненьні як да Польшчы, так і да Расеі. Яны вырашылі склікаць зьезд Случчыны, каб устанавіць легальную ўладу. Былі праведзеныя выбары на зьезд: па 5 прадстаўнікоў ад кожнае воласьці і па 1 прадстаўніку ад беларускіх культурна-асьветніцкіх гурткоў, якія існавалі ў горадзе і вёсцы.
Польскія ўлады не запярэчылі скліканьню зьезду Случчыны, таму што канчальна мір з Савецкай Расеяй падпісаны яшчэ ня быў і ў Рызе працягваліся мірныя перамовы. А ўсякае аслабленьне пазыцыяў савецкага боку на перамовах было на карысьць Польшчы.
Паводле прэлімінарнае дамовы, замірэньне ўступіла ў сілу пасьля абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Да канца кастрычніка 1920 г. дамова была ратыфікаваная. Войскі абодвух бакоў павінны былі адысьці і разьмясьціцца за 15 км па абодвух бакох ад лініі дзяржаўнае мяжы. Аднак польскія войскі не сьпяшаліся.
У такіх палітычных стасунках разгортваліся падзеі ў Слуцку.
Першы беларускі зьезд Случчыны адбыўся 1415 лістапада 1920 г. у Слуцку ў вялікай залі дому Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага касьцёлу ў Менску. На зьезд сабралася 107 прадстаўнікоў гораду Слуцку і 15 воласьцяў Слуцкага павету з правам пастаноўчага і 10 прадстаўнікоў з правам дарадчага голасу.
Зьезд адкрыўся 14 лістапада а 12 гадзіне дня ў багата прыбранай залі дому Э. Вайніловіча і працягваўся да 10 гадзін вечара 15 лістапада. Зеляніна ўперамежку з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі запаўняла залю і трыбуну. Панаваў сьвяточны, прыўзьняты і ўсхваляваны настрой.
Кіравалі зьездам беларускія эсэры. Старшынёю быў абраны Васіль Русак, а віцэ-старшынёю Ўладзімір Пракулевіч.
Пасьля адчыненьня зьезду і прывітаньня сабраных дэлегатаў, як піша ў сваіх успамінах А. Сокал-Кутылоўскі, з дазволу старшыні зьезду на трыбуну ўзышоў малады чалавек, дастаў паперу і сказаў, што ён, Павал Жаўрыд, прызначаны эміграцыйным урадам Беларускае Народнае Рэспублікі камісарам на Случчыну. Тут жа ён прачытаў дэкрэт аб сваім прызначэньні на камісара. Гучныя воплескі ўсёй залі былі адказам на гэтую заяву. Воплескі разам з тым былі выяўленьнем падпарадкаванасьці ўраду БНР. На зьездзе выступіла з прамовамі каля 10 дэлегатаў, у тым ліку В. Русак, капітан Анцыповіч, капітан Самусевіч, Ю. Сасноўскі, Р. Грынько. Яны выказваліся супраць чужое ўлады і толькі за тую, што выбраная беларускім народам. На зьезьдзе склалася даволі моцная групоўка прыхільнікаў Булак-Балаховіча на чале з А. Паўлюкевічам, паручнікам Ма-
В.РУСАК цэлі і раённымі начальнікамі міліцыі. Яна абапіралася на дэлегацыю, якая езьдзіла раней да Булак-Балахо-віча, на чале зь мясцовым урадзімцам капітанам Самусевічам. Ен заявіў на зьезьдзе, што Булак-Балаховіч абароніць Случчыну ад бальшавікоў і што для гэтага трэба даць сваіх сыноў на змаганьне. Самусевіч паведаміў, што Булак-Балаховіч даручыў яму сфармаваць Слуцкі полк і камандаваць ім. Аднак гэтая заява не сустрэла водгуку сярод удзельнікаў зьезду, таму што прыхільнікі Балаховіча былі ў меншасьці. Іх праціўнікі, у асноўным сябры партыі беларускіх эсэраў, абвінавачвалі балахоўствуючых, што тыя замаскаваныя расейскія белагвардзейцы. Яны заклікалі ня верыць ніякім расейскім абяцанкам. Адным зь лёзунгаў беларускіх э