Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
Інстытут Журналистыкі БДУ
Курсавая праца
Па дысцыпліне: Тэорыя літаратуры
На тэму: Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі
Выканала: студэнтка 2 курса 10 групы
Спецыяльнасці Літаратурная работа. Творчасць.
Рычага Віялета Раманаўна
Навуковы кіраунік:
Кавалеўскі Арцем Мікалаевіч
Мінск 2012
Змест
Уводзіны
. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі
. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў
. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)
Заключэнне
Выкарастаныя літаратурныя крыніцы
Уводзіны
Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.
Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.
Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.
Але што б там ні было, вечныя тэмы, праходзячы праз гістарычныя бязладзіцы, войны, кардынальныя змены ў літаратуры і мастацтве, існуюць і па сёння.
Людзі любяць і ненавідзяць, паміраюць і нараджаюцца, паважаюць і няславяць прыроду, шануюць і абясцэньваюць час - гэта тое, што не гледзячы на ніякія змены ў чалавецтве, застаецца з ім, як непадзельная і важная частка яго быцця.
Што натуральна, гэтыя метамарфозы заўсёды будуць захаваныя ў мастацтве у тым выглядзе, у якім іх застаў аўтар той эпохі у якіх яны мелі месца. Цікава, адна і тая ж вечная тэма раскрываецца зусім па-рознаму ў розныя часы і ў розных месцах.
Пра гэта і пойдзе гаворка ў дадзенай курсавой працы - пра асаблівасці раскрыцця вечных тэм менавіта ў найноўшай плыні паэзіі беларускіх аўтараў. Даследаванне ахоплівае перыяд з 2009 па 2012 гады : творы зявіліся на свет у гэты часавы адрэзак у Беларусі.
Выбрана 10 аўтараў, якія працавалі ў гэты перыяд, і праз іх творчасць прасочана раскрыццё асноўных вечных тэм.
Вечныя тэмы, якія будуць ахоплены дадзеным даследаваннем: каханне, час, смерць.
Імёны і ўзрост аўтараў будуць наўмысна схаваныя, каб пазбегнуць іх гендэрнага і ўзроставага падзелу: дадзеныя меры прадугледжаны для таго, каб як мага больш поўна зразумець і адчуць цэласнасць асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускіх пісьменнікаў.
1. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі
У "Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы" ( 1999 г., 2-е выданне. / І.М. Бінчук, М.Н. Крыўко, З.М. Кудрэйка і інш.) падаюцца лексічныя значэнні слоў, якія намінуюць вечные тэмы у беларускай паэзіі.
Вельмі важна засвоіць сапраўднае дакладнае значэнне гэтых слоў каб аналіз раскрыцця іх сэнсавага ядра быў больш глыбокі і поўны.
Любоў, (ж.) - Пачуцце сардэчнай прыхільнасці, адданаці каму-небудзь, чаму- небудзь. (Любоў да радзімы. мацярынсая любоў.)
Час, (м.) - Працягласць быцця (філас.).Гэта форма быцця, якая вымяраецца хвілінамі,гадзінамі, днямі, гадамі, як мера працягласці усяго,што здзяйсняецца.
Смерць, (ж.) - Спыненне жыцця, гібель і распад арганізма. Згуба, спыненне, знішчэнне (книжн.).
Найвышэйшай праявай духоўнасці асобы, яе своеасаблівага азарэння зяўляецца стан закаханасці. Здольнасць кахаць сведчыць пра багацце і шчырасць душы. Каханне - дарунак лёсу, знак Боскае волі.
Яно ўключае ў сабе шматлікія аспекты, найперш псіхалагічныя, маральны-этычныя, эстэтычныя, сацыяльныя, эрэтычныя, фізіялагічныя, сэксуальныя.
Духоўнасць кахання, як найвышэйшага дасягнення цывілізацыі стала асноўным зместам псіхалагічнага трактата Пра каханне Стэндаля - выдатнага французскага пісьменніка XIX стагоддзя. Каханне - цуд цывілізацыі, - сцвярджаў ён. - У народаў дзікіхабо занадта варварскіх мы находзім толькі фізічную любоў, і прытым вельмі грубую; а сарамлівасць дапамагае каханню шляхам уяўлення : гэта ўсе роўна, што даць яму жыцце.
Сусветная літаратура стварыла непераўзыдзеныя вобразы каханых: Беатрычэ (А. Дантэ), Лауры (Ф. Пятрарка), Рамэа і Джульеты (У. Шэкспір), Джэйн Эйр і містэра Рочэстэра (Ш. Брантэ), Наташы Растовай і Ганны Карэнінай (Л. Талстой), Ганны Царнушкі і Васіля Дзятла (І. Мележ) і інш.
А ці маем мы любоў у сучаснай беларускай літаратуры, менавіта ў паэзіі. Так, алеж я відазменена часавымі абставінамі і людзьмі. Сэнс яе ад гэтага не змяніўся.
Праблема асэнсавання часу, перажыванне часу, спроба знайсці магчымасці прымірэння чалавека з няўмольным часам - усё гэта актуальна у пазіі, не гледзячы на эпоху. Матывы, звязаныя з перажываннем часу - традыцыя з шырока распаўсюджанымі вершамі аб мітусні і тленнасці зямнога і існуючага. У беларусскай паэзіі шмат прыкладаў паэтычных тэкстаў розных жанраў, у якіх так ці інакш выяўляюцца матывы часу і вечнасці.
Розныя падыходы да асэнсавання часу можна разгледзець на прыкладзе вершаў, створаных рознымі паэтамі, але прысвечаных адной і той жа тэме, актуальнай для ўсіх літаратурных кірункаў і груп: гэта праблема паэтычнага спа?/p>