Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
°шын і прэсаў,
Пра прыроду ж гэтак…
Не грашы
З канца 1980-х гг. у беларускай літаратуры была паднятая тэма сталінскіх рэпрэсій. Ужо ў аповесці Васіля Быкава Знак бяды (1985 г.) прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і вайной на тэрыторыі Беларусі. Вострая тэма - праблема вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства. Таму вельмі гаворкай ў гэты час ставновіцца тэма Смерці ў творах беларускіх паэтаў.
У канцы 1980 на поўны голас загаварылі пра экалагічныя праблемы, вастрыня пастаноўкі якіх не змяншаецца і ў 1990 гады. І разам з гэтым на парадак дня было пастаўлена пытанне экалогіі душы чалавека, яго духоўнай сутнасці.
Вялiкi ўплыў на развiцце беларускага пэтычнага слова 1990-х гадоў аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды.
Урбаністычная тэматыка, звязаная па-перш з любоўю ці наадварот з нелюбоўю - адны з самых папулярных у гэты час, калі ад вясковага жыцця Беларусі засталіся адбіткі, што давяць высокімі тхналогіямі ды цягай да вышэйшага ўзроўня жыцця.
Мне падабаецца: мікрараён -
Жалезны дух у канструктыўным целе,
Дзіцячы пляц і школьны стадыён...
Мне падабаюцца шурпатыя панелі.
Люблю метро, асветлены вагонколы, што на грукат захварэлі.
Люблю, калі састаў бярэ разгон
У доўгім, як працоўны дзень, тунэлі.
Мне да душы падмуркі ў катлаване,
Абмазаныя ў чорную смалу.
Мне да душы ісці па рыштаваннях
На самы найвышэйшы дах. Люблю
Убачыць на дарожным скрыжаванні
Рассыпаную з кузава зямлю.
А. Глобус
Таксама ў гэты ж перыяд зяўляецца шэраг твораў, прысвечаных часаваму перыяду, які адмераны людзям. Тэма часу раскрываецца трагічна часцей за усё, бо людзі адзначаюць для сябе пад уплывам СМІ і практычнага ведання, што прамысловае тэхнічнае развіцце і прагрэс электрычнасці над натуральнымі здабыткамі цывілізацый праводзяць чалавецтва у турму экалагічнай небяспекі і знішчэння здаровых умоў існавання.
Трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму паэы ўзіраюцца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Вось,напрыклад, светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка Дожджык, дожджык, сыпані... перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль.
У 1990-ыя гады літаратура нстойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, яую можна супакоіць толькі захаваннем сувереэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычная памяці, мовы і культуры народа, выхаваненем нацыянальнаяй і чалавечай годнасці. Беларусская паэзія набывае абвострана- публіцыстычны характар, агрэсіўны заклік. Па-грамадзянскі пафасныя, драматычна-напружаныя радкі многіх вершаў прамаўляюцца ў сугучнасці з часам, з гадамі не трапляюць сваёй надзенасці і пераконваюць у бескампраміснасці і абектыўнасці аўтарскай пазіцыі.
Шлях мой зямны, Айчына...
На схіле
кожнай вярсты
Толькі ты за плячыма,
Наперадзе -
Толькі ты.
Існасць мая, Айчына...
Не дзякую за карэнні...
Дзякую за магчымасць
Сумнення
У несумненным.
Праўда мая, Айчына...
З прыцемкаў сутарэнняў
Бачацца
Далячыні
Светлага разумення.
Вера мая, Айчына...
Дадзена
птушцы і зверу
Блакітна крычаць вачыма:
Веру!
Веру!
Веру!..
Вера мая... Айчына.
У. Некляеў
У найноўшай плыні сучанай паэзіі, якую мы будзем разглядаць больш падрабязна ў наступным раздзеле, прасочваецца цяга да разважлівасці, філасоўскасці, мудрасці. Мяняецца скіраванасць і афарбоўка мастацкага мыслення. Светлае бясхмарнае жыцце ўступае канфліктна-драматычнаму і нават традэгійнаму адлюстраванню рэчаіснасці, сучаснага стана грамадства, заклапочанасці ў паглыбленні яго бездухоўнасці.
Найбольш развітая зява у найноўшай беларускай літаратуры - плыня постмадэрнізму, якая у свій час, канешне ж, уздзейнічае на асаблівасці раскрыцця вечных тэм, як стылявое рэчышча.
Відавочна, что постмадэрнізм стаў актуальным для беларускай літаратуры, у першую чаргу як адзін з сродкаў барацьбы з саўковасцю, за якой - татальная ўлада, правінцыяльнасць, адсутнасць дэмакратыі, ментальнага выбару. Адсюль выходзіць, штто асноўныя змяненні ў паэзіі найноўшай плыні - гэта засвабоджаннасць рухаў, думак, яркая ўрбаістычнасць, тэхналагічнасць, змястоўнасць. І гэта ўсе звязана з моладзевасцю паэтычнай культуры 21 стагоддзя - аўтары не старэйшыя за 25 год.
3. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)
беларуская паэзія каханне смерць верш
У гэтым раздзеле мы падрабязна разбярэм асаблівасці раскрыцця вечных тэм на прыкладзе вершаў найноўшай плыні беларускай літаратуры.
Для поўнага р