Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

 

Змест

 

1.Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

.1 Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні

.2 Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы

.3 Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1.Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

 

.1 Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні

 

Планаванне займае цэнтральнае места ў працэсе кіравання. Асабліва значная роля планавання ў буйных бібліятэках з дэцэнтралізаванай бібліяграфічнай службай. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці - гэта працэс навуковага вызначэння мэтаў, задач, сродкаў і метадаў іх дасягнення, асноўных паказчыкаў развіцця. Асноўнай мэтай планавання зяўляецца вызначэнне аптымальнага па часу і якасці выканання бібліяграфічных працэсаў, вытворчасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг з выкарыстаннем усіх неабходных рэсурсаў. Да ліку асноўных задач планавання адносіцца вызначэнне мэтаў і задач работы бібліяграфічнай службы, асноўных напрамкаў бібліяграфічнай дзейнасці; тэматыкі, зместу, форм і метадаў работы; абёма работы, які выражаецца ў сістэме планавых паказчыкаў; працоўных, матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых затрат на выкананне планавых заданняў. Навуковае планаванне бібліяграфічнай работы спрыяе правільнай растаноўцы кадраў, рацыянальнаму размеркаванню абавязкаў паміж бібліёграфамі, паляпшэнню якасці бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг і эфектыўнасці ўсёй бібліяграфічнай дзейнасці.

Вынікам планавання зяўляецца план, які павінен уяўляць сабой абгрунтаваную мадэль дзеяння дзеля дасягнення пастаўленай мэты, сістэму ўзаемазвязаных планавых заданняў, вызначаючых парадак, тэрміны, паслядоўнасць выканання работ, а таксама іх выканаўцаў. Пры распрацоўцы плана павінна быць атрымана адпаведнасць паміж патрэбнасцямі ў бібліяграфічных паслугах, выражаных праз паказчыкі, і наяўнымі матэрыяльнымі, працоўнымі і фінансавымі рэсурсамі.

У аснове планавання бібліяграфічнай работы, як і работы бібліятэкі цалкам, ляжаць прынцыпы планавання. Прынцыпы планавання - гэта асноўныя правілы, галоўныя патрабаванні да арганізацыі, структуры, зместу гэтай дзейнасці. Сярод агульных прынцыпаў планавання выдзяляюцца: прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці; навуковай абгрунтаванасці; дырэктыўнасці; эканамічнасці.

Прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці азначае, што пры вызначэнні асноўных мэтаў, задач бібліяграфічнай дзейнасці неабходна зыходзіць з тых задач, якія паўстаюць перад грамадствам на пэўным гістарычным этапе яго развіцця, якія ставіць перад бібліятэкай кіраўніцтва арганізацыі, у структуру якой уваходзіць бібліятэка, якая з дапамогай бібліяграфічных сродкаў павінна садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.

Прынцып навуковай абгрунтаванасці азначае неабходнасць выкарыстання дасягненняў бібліяграфічнай тэорыі і практыкі пры планаванні, улік рэальных умоў і магчымасцей бібліяграфічнай службы ў вырашэнні пастаўленых задач.

Прынцып эканамічнасці азначае, што планаванне бібліяграфічнай дзейнасці павінна ажыццяўляцца з улікам эканамічнай абгрунтаванасці яе асноўных паказчыкаў; магчымасцей выкарыстання розных крыніц фінансавання гэтай дзейнасці.

Прынцып дэрыктыўнасці: зацверджаны кіраўніцтвам план набывае сілу дырэктыўнага дакумента, які неабходна выконваць. Усе змяненні і дапаўненні ўносяцца ў план толькі з дазволу кіраўніцтва пры наяўнасці адпаведнага абгрунтавання.

Акрамя агульных прынцыпаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці існуе таксама і шэраг асобных прынцыпаў фарміравання планаў: спалучэнне бягучых задач з перспектыўнымі; пераемнасць у планаванні; улік каардынацыйных сувязей як унутры бібліятэкі, так і данай бібліятэкі з іншымі бібліятэкамі, арганізацыямі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у пэўных кірунках бібліяграфічнай дзейнасці, мерапрыемствах; планавыя дакументы павінны адрознівацца канкрэтнасцю, дакладнасцю, комплекснасцю; неабходнасць давядзення планавых заданняў да непасрэдных выканаўцаў; сістэматычны кантроль выканання плана па ўсім паказчыкам.

Пры рэалізацыі функцыі кіравання загадчык бібліяграфічнага аддзела, іншыя кіраўнікі бібліятэкі павінны таксама валодаць сучаснымі метадамі планавання. Метад - гэта сукупнасць прыёмаў і спосабаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца працэс планавання бібліяграфічнай дзейнасцю, дасягненне адпаведнасці паміж мэтамі, задачамі і наяўнымі сродкамі іх ажыццяўлення. Сярод метадаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці выдзяляюцца: аналітычны, нарматыўны, праграмна-мэтавы.

Аналітычны метад заключаецца ў тым, што планаванне павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з навукова выяўленнымі тэндэнцыямі і заканамернасцямі, якія дзейнічаюць на працягу пэўнага папярэдняга перыяду работы (актыўнасць карыстальнікаў на бібліяграфічныя паслугі ў розныя перыяды на працягу года, зяўленне новых катыгорый карыстальнікаў, адкрыццё новых інфармацыйных струкур, новых навучальных устаноў на тэрыторыі рэгіёна і зяўленне новых груп карыстальнікаў і г.д.) і прагназуемымі падзеямі, зявамі. Выкарыстанне гэтага метада прадугледжвае наяўнасць і аналіз разнастайнай інфармацыі: вынікаў ўліку бібліяграфічнай дзейнасці, праводзімых маркетынгавы