Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
?ня. Пажадана па магчымасці змяньшаць элементы выпадковасці ў змесце будучай работы.
Другі этап: вызначаецца форма і змест плана. Раней метадычныя цэнтры распрацоўвалі форму плана і рэкамендацыі па адлюстраванню плануемых паказчыкаў для бібліятэк адпаведнай сеткі. Але сёння бібліятэкі самастойна вызначаюць форму плана, таму для бібліятэк розных тыпаў і нашай краіны характэрна разнастайнасць выкарыстоўваемых форм, што затрудняя (абцяжарвае) параўнальную ацэнку іх дзейнасці.
Гадавы план бібліяграфічнага аддзела рэкамендуецца састаўляць з тых жа частак, што і гадавы план работы бібліятэкі: тэкставая частка і статыстычныя, дзе прыводзяцца асноўныя кантрольныя паказчыкі і статыстычныя даныя па кірункам бібліяграфічнай работы. Асноўныя кантрольныя паказчыкі плана, акрамя колькасці чытачоў інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела, колькасці наведванняў і кнігавыдач могуць быць дапоўнены паказчыкамі бібліяграфічных даведак, складзеных бібліяграфічных дапаможнікаў і інш. Кантрольныя паказчыкі прыводзяцца ў выглядзе табліцы, у якой адлюстроўваюцца лічбы за мінулы год (план і яго выкананне), а таксама плануемыя паказчыкі на наступны год. Гэта дае магчымасць наглядна бачыць рост ці паніжэнне асноўных колькасных паказчыкаў і прымаць адпаведныя рашэнні.
Статыстычную частку плана лепш рыхтаваць у выглядзе табліцы, дзе ўказваць усе віды работ (працэсы, а пры неабходнасці і аперацыі) і бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, якяі неабходна выканаць і падрыхтаваць; абём работы; нормы часу; працаёмкасць па кожнаму працэсу, якая вызначаецца шляхам памнажэння абёма работы на нормы часу; тэрмін выканання; адказных за выкананне. Таблічная форма прадстаўлення плана мае перавагі: дазваляе лепшым чынам размеркаваць усе віды работ сярод супрацоўнікаў і лягчэй кантраляваць іх выкананне.
Змест плана. У плане бібліяграфічнага аддзела павінны адлюстроўвацца ўсе кірункі бібліяграфічнай дзейнасці з дэталёвым раскрыццём іх зместа: фарміраванне ДБА (камплектаванне даведачна-бібліяграфічнага фонда, папаўненне каталогаў і картатэк, іх рэдагаванне, увод бібліяграфічных запісаў у БД і г.д.); бібліяграфічнае інфармаванне (формы масавага бібліяграфічнага інфармавання, колькасць індывідуальных і групавых абанентаў і абвяшчэнняў); даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне (колькасць тэматычных, удакладняючых, адрасных і фактаграфічных даведак, метадычных кансультацый); састаўленне бібліяграфічных дапаможнікаў; фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі; метадычная дапамога іншым аддзелам і бібліятэкам сваё сеткі па пытаннням бібліяграічнай работы; навукова-даследчая работа; павышэнне кваліфікацыі работнікаў бібліяграфічнага аддзела.
Пры планаванні віды работ, якія будуць уключацца ў план, рэкамендуецца падзяліць на пастаянныя (вядзенне пастаянных каталогаў, картатэк і баз даных, даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і інш.), перыядычныя (складанне бягучых бібліяграфічных дапаможнікаў, Дні інфармацыі і інш.), сезонна зменлівыя па абёму (даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне) і эпізадычныя (састаўленне рэтраспектыўных дапаможнікаў, вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання ДБА і інш.). Пастаянныя і перыядычныя віды бібліяграфічных работ павінны быць абавязкова адлюстраваны ў плане і раўнамерна забяспечаны працоўнымі рэсурсамі, а эпізадычныя - могуць быць забяспечаны часовымі працоўнымі калектывамі. У спецыяльным друку і сярод практычных работнікаў існавалі меркаванні аб немагчымасці планавання даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, таму што яго нельга папярэдне (датэрмінова) прадсказаць. Між тым, адказ ад планавання ўсіх відаў даведак садзейнічае скажэнню агульных паказчыкаў працазатрат, паколькі менавіта гэты від работы зяўляецца абавязковым і пастаянным, а як вынік - пагаршэнне якасных і арганізацыйных аспектаў даведачна-бібліяграфічнай работы. Таму магчымы і іншы падыход да планавання колькасных паказчыкаў выканання даведак, звязаны з выкарыстаннем сярэдніх працазатрат на даведачна-бібліяграфічную работу на падставе аналізу сярэдніх паказчыкаў за апошнія некалькі (ад 3-х да 5-ці) гадоў.
Трэці этап: вызначэнне планавых паказчыкаў бібліяграфічнай работы. Пры іх вызначэнні выкарыстоўваецца аналітычны метад планавання, улічваюцца паказчыкі мінулага года, вынікі аналітычнай работы на першым этапе. Арыенціруясь на вынікі папярэдняга года, ў паказчыках бібліяграфічнай работы дакладна вызначаюць колькасць бібліяграфічных дапаможнікаў, абанентаў дыферэнцыраванага бібліяграфічнага інфармавання, а прырост каталогаў, картатэк, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання - з акругленнем у залежнасці ад агульнага абёму (да дзесяткаў і соцен адзінак). Павялічэнне ці памяньшэнне плануемага абёму залежыць ад тэндэнцый апошніх гадоў і аналізу стана работы, але павялічэнне ці стабілізацыя планавых паказчыкаў не павінна зяўляцца самамэтай.
Абгрунтаванню планавых паказчыкаў дапамагае выкарыстанне нарматыўнага метаду планавання, і ў прыватнасці, такога сродка як нормы часу на выкананне бібліяграфічных працэсаў. Нормы часу - вельмі значны сродак ўсяго працэсу кіравання: яны дазваляюць дастаткова дакладна вызначыць абёмы работ і разлічыць працоўныя затраты на ўсю сукупнасць бібліяграфічных працэсаў, абгрунтаваць улік і справаздачнасць, параўнаць нагрузку выканаўцаў, ацаніць дзейнасць падраздзяленняў бібліятэкі і іх супрацоўнікаў па сходным паказчыкам.
Звычайна кожная бібліятэка выкарыстоўвае нормы часу, распрац