Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
?этым абавязкова разлічваюцца неабходныя для рэалізацыі фінансавыя, матэрыяльныя і кадравыя рэсурсы. Калі рашэнне дэлегіравана аддзелу (філіялу) бібліятэкі, то яму выдзяляюцца і адпаведныя рэсурсы. У адрозненні ад перспектыўнага плана, у якім планавыя заданні размяркоўваюцца па гадам, стратэгічны план састаўляецца не па гадам, а па тэрмінам рэалізацыі вызначаных мэтаў. Праз 2-3 гады стратэгічны план падвяргаецца карэкціроўцы з мэтай уліку адбыўшыхся змен у рэсурсах бібліятэкі (іх павелічэнні або памяньшэнні).
У сілу склаўшыхся традыцый галоўным планавым дакументам бібліятэкі лічыцца гадавы план. Гадавы план работы бібліятэкі вызначае асноўныя задачы і змест работы бібліятэкі на бягучы каляндарны год (у бібліятэках навучальных устаноў - адпаведна на вучэбны год), і ў ім вызначаюцца ўсе паказчыкі, якіх павінна дасягнуць бібліятэка да канца года. План складаецца з дзьвух частак: тэкставой, у якой адлюстроўваюцца задачы, змест работы бібліятэкі на бягучы год, і статыстычнай, якая змяшчае колькасныя паказчыкі дзейнасці бібліятэкі па асноўным, у тым ліку і бібліяграфічным кірункам дзейнасці.
Гадавы план работы бібліятэкі выконвае арганізуючую, каардынацыйную функцыю, таму немэтазгодна ўключаць у яго весь пералік работ, які ажыццяўляецца ў структурных падраздзяленнях (ён не зяўляецца простай сумай планаў структурных падраздзяленняў), у ім адлюстроўваюцца толькі асноўныя кірункі іх дзейнасці без дэталёвага раскрыцця іх зместа, якія адносяцца да кантрольных паказчыкаў і звязаны непасрэдна з абслугоўваннем карыстальнікаў і якія зяўляюцца агульнымі для ўсіх структурных падраздзяленнях ці патрабуюць узгаднення. У сувязі з тым, што бібліяграфічную работу выконваюць розныя структурныя падраздзяленні гадавы план бібліятэкі дае магчымасць яе абяднаць, звесці ў адзінае цэлае і ўстанавіць каардынацыйныя і кааператыўныя сувязі паміж яе выканаўцамі.
Асноўныя паказчыкі бібліяграфічнай дзейнасці адлюстроўваюцца ў сумарных агульных паказчыках работы бібліятэкі, якія размяшчаюцца пасля тэкставай часткі, перад статыстычнай (колькасць карыстальнікаў; наведванняў; кнігавыдача). Бібліяграфічная работа адлюстроўваецца ў раздзеле Інфармацыйна-бібліяграфічная работа бібліятэкі па такім кірункам як: фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі; бібліяграфічнае інфармаванне; даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне; фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі. Акрамя таго, такія кірункі бібліяграфічнай работы як навукова-метадычная ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці, навукова-даследчая, складальніцкая бібліяграфічная работа, звязаная з падрыхтоўкай бібліяграфічных крыніц, адлюстроўваюцца ў адпаведных раздзелах плана, якія абядноўваюць гэтыя кірункі работы розных аддзелаў бібліятэкі. Адказвае за падрыхтоўку гэтага раздзела плана, які адлюстроўвае бібліяграфічныя кірункі дзейнасці цалкам бібліятэкі, загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела.
У інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле бібліятэкі загадчык бібліяграфічнага аддзела рыхтуе таксама гадавы план работы аддзела, квартальныя планы, і супрацоўнікі аддзела рыхтуюць індывідуальныя планы. У некаторых метадычных рэкамендацыях даюцца парады, звязаныя з тым, што калі складаецца агульны гадавы план работы бібліятэкі, то структурныя падраздзяленні могуць складаць толькі квартальныя, а спецыялісты - месячныя індывідуальныя планы. Але ў сувязі з тым, што ў гадавым плане не адлюстроўваюцца ўсе пазіцыі планаў структурных падраздзяленняў, без уліку ўсяго абёму работы нельга вылучыць, даць для агульнага гадавога плана дакладныя звесткі па паказчыкам, па працаёмкасці ўключаемых ў яго кірункаў. Таму больш распаўсюджанай у нашых бібліятэках зяўляецца практыка падрыхтоўкі і гадавых планаў структурных падраздзяленняў.
.3.Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы
Практычна працэс падрыхтоўкі гадавога плана інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела пачынаецца дзесьці за два месяцы да заканчэння бягучага года.
Першы этап работы над планам: вывучэнне ўсіх зыходных данных, якія неабходна прааналізаваць для правільнага вызначэння задач дзейнасці бібліяграфічнай службы, асноўных кірункаў дзейнасці, іх зместа і асноўных паказчыкаў. У гэтых мэтах вывучаюцца: перспектыўны план, асабліва тыя раздзелы, якія тычацца бібліяграфічнай дзейнасці; вынікі маркетынгавых даследаванняў па пытаннях інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, іх адносін да розных відаў бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, стану інфармацыйнага рынку; заказы, заяўкі, прапановы, адмовы карыстальнікам; дамовы на прадстаўленне платных паслуг; справаздачныя даныя аб выкананні плана папярэдняга года. Аналізуюцца (ў залежнасці ад тыпа бібліятэкі) планы сацыяльна-эканамічнага, культурнага развіцця рэгіёна, або пэўнага прадпрыемства, або планы навуковай, вучэбна-метадычнай работы ВНУ і інш., календары знамянальных і памятных дат і іншыя дакументы. Гэта ўсё неабходна для папярэдняй падрыхтоўкі бібліяграфічнай інфармацыі па тэматыцы паўтараючыхся запытаў, ажыццяўлення апярэджваючага інфармавання, вызначэння актуальнай тэматыкі для падрыхтоўкі бібліяграфічных картатэк, спісаў, васпаўнення прабелаў у ДБА, вызначэння зместа мерапрыемстваў, прысвечаных міжнародным, дзяржаўным, нацыянальным, прафесійным і іншым святам, навуковым канферэнцыям і г.д. Прадбачанне запытаў і новых інфармацыйных патрэбнасцей дапамагае сваечасова ствараць крыніцы іх задавальне?/p>