Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

аваныя адпаведным метадычным цэнтрам для бібліятэк сваёй сеткі. У свой час былі выдадзены нормы часу, адрасаваныя пэўным тыпам бібліятэк (абласным універсальным, дзіцячым, навукова-тэхнічным, вузаўскім, бібліятэкам сеткі АН). Яны адрозніваюцца не толькі па набору нарміруемых працэсаў і аперацый, але і па іх назве, зместу работ, а таксама па затрачваемаму часу на выкананне гэтых работ. У 1977 годзе былі выпушчаны Межотраслевые нормы времени на работы, выполняемые в библиотеке, зацверджаныя Міністэрствам працы і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі. Яны вызначаюцца дастаткова поўным наборам працэсаў і аперацый, што адносяцца да бібліяграфічнай дзейнасці, і змяшчаюць 129 норм на працэсы бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання, якія адлюстраваны ў спецыяльным раздзеле 3.8 Даведачная і інфармацыйная работа. Упершыню ў гэтае выданне ўключаны нормы на некаторыя тэхналагічныя працэсы і аперацыі, ажыццяўляемыя ў аўтаматызаваным рэжыме, напрыклад, нормы на ўвод бібліяграфічных запісаў у аўтаматызаваную сістэму пры фарміраванні сістэматычнай картатэкі артыкулаў, пры абслугоўванні абанентаў выбарчага распаўсюджвання інфармацыі.

З дапамогай норм часу разлічваецца працаёмкасць па кожнаму віду работы і агульная працаёмкасць згодна ўсёй запланаванай рабоце. Затраты рабочага часу падлічваюцца на аснове паказчыкаў абёма ў плане і ўзбуйненых норм часу. Апошнія разлічваюцца шляхам суміравання дыферынцыраваных норм, якія прыводзяцца ў міжгаліновых нормах на кожную асобную аперацыю. Каб план быў рэальным, неабходна, каб запланаваны абём работы адпавядаў сумарнаму рабочаму часу работнікаў бібліяграфічнага аддзела. Разлік рабочага часу ажыццяўляецца наступным чынам: з 365 календарных дзён выключаюць выхадныя, святочныя дні і перыяд чарговага адпачынку. Акрамя таго, прынята выключаць 2% з астаўшыхся рабочых дзён на непрадбачаныя абставіны (бюлетэні па хваробе, сесіі студэнтаў-завочнікаў і інш.). Атрыманую колькасць рабочых дзён памнажаюць на колькасць супрацоўнікаў аддзела і працягласць рабочага дня (8 гадзін).

Пасля таго як вызначана, якая колькасць рабочага часу неабходна для выканання як кожнага віда, так і ўсяго абёма работ, атрыманы вынік параўноўваецца з фондам рабочага часу. Пры гэтым можа высветліцца, што колькасць гадзін, якая патрабуецца для выканання запланаванага абёму работ, больш ці меньш гадавога фонда рабочага часу, у сувязі з чым неабходна прывесці ў адпаведнасць плануемы абём работ з фондам рабочага часу шляхам: павялічэнння ці памяньшэння абёма намечаных да выканання работ; ўвядзення новых працэсаў і аперацый ці адмовы ад першапачаткова ўключаных; прымянення больш прагрэсіўных норм выпрацоўкі ; дапаўняльнага далучэння чытацкага актыву і інш.

Праблема рацыянальнага планавання не павінна абмяжоўвацца адпаведнасцю абёма работ фонду рабочага часу калектыва бібліяграфічнага аддзела. Неабходна, каб фонд рабочага часу і яго расход не проста супадалі, а былі запланаваны менавіта тыя работы, якія садзейнічаюць, накіраваны на выкананне задач, якія стаяць перад бібліятэкай і бібліяграфічнай службай.

Чацвёрты этап: вызначэнне тэрмінаў. Тэрміны выканання асобных заданняў трэба вызначаць, зыходзячы з іх мэтаў і рэальных рэсурсаў. Так, папулярныя і прафесійна-вытворчыя дапаможнікізначнага (больш 1000 бібліяграфічных запісаў) абёма неабходна рыхтаваць у сціслыя (не больш года) тэрміны. У адваротным выпадку адабраная інфармацыя састарэе да выхада паказальніка ў свет, а новыя дакументы не знайдуць свайго адлюстравання. Час на дзяжурства ў працэсе даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання плануюць аналагічна іншым пастаянным відам работы, але з улікам рознай інтэнсіўнасці работы пад час сесій і канікулаў у студэнтаў. Улічваюцца таксама пры вызначэнні тэрмінаў работы і іншыя абставіны, напрыклад, сумесная работа, мерапрыемствы з іншымі падраздзяленнямі бібліятэкі, іншымі арганізацыямі і інш.

Пяты этап. Праект гадавога плана абмяркоўваецца на вытворчай нарадзе супрацоўнікаў бібліяграфічнага падраздзялення і зацвярджаецца кіраўніцтвам бібліятэкі. Пры абмеркаванні плана супрацоўнікі ўносяць прапановы, што дазваляе ўлічваць меркаванні ўсіх членаў калектыва.

На падставе зацверджанага гадавога плана складаюцца квартальныя планы бібліяграфічнага аддзела, а таксама квартальныя планы сектароў і індывідуальныя планы супрацоўнікаў аддзела. Квартальны план складаецца па той жа схеме, што і гадавы, ён дазваляе ўдакладніць, канкрэцізіраваць пазіцыі гадавога плана (змест, тэрміны выканання, выканаўцы). У квартальных планах прадугледжваюць таксама работы, неабходнасць якіх узнікла, але якія не былі прадугледжаны ў гадавым плане. Магчымасць такога рэгулявання забяспечваецца планаваннем рэзерва рабочага часу на выкананне рознага роду не прадугледжаных у гадавым плане заданняў.

На аснове квартальнага плана супрацоўнік бібліяграфічнага аддзела складае свой індывідуальны месячны план работы, які таксама зяўляецца не проста выпіскай з квартальнага плана, а яго ўдакладненнем і канкрэтызацыяй. Месячны план афармляецца як календарны план па чыслах месяца.

Аператыўнае планаванне - гэта распрацоўка на аснове месячных планаў планавых заданняў для асобных супрацоўнікаў на кароткія адрэзкі часу (часцей усяго на дзень). Такі від планавання прымяняецца звычайна ў тых аддзелах буйных бібліятэк, дзе работа складаецца з шматкратна паўтараючыхся аперацый і будуецца па нормам. У гэтых умовах супрацоўнікам аддзела ўстанаўліва?/p>