Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

х даследаванняў, вывучэнне інфармацыйнага рынку, патрэбнасцей карыстальнікаў у бібліяграфічных паслугах, улік маючыхся адбыцца юбілеяў, святкаванняў, мерапрыемстваў і г.д.

Нарматыўны метад заключаецца ў разліку асноўных паказчыкаў бібліяграфічнай дзейнасці ў адпаведнасці з нормамі і нарматывамі і маючыміся рэсурсамі. Эфектыўнасць данага метада вызначаецца наяўнасцю нарматыўнай базы, якая ўключае ў сабе дакладна вызначаную сістэму нарміруемых паказчыкаў, іх класіфікацыю, методыку вызначэння і разліку колькасных значэнняў, сістэматычны перагляд дзейнічаючых норм і нарматываў.

Праграмна-мэтавы метад заключаецца ў тым, што пры планаванні неабходна арыентавацца на пастаўленую мэту, напрыклад, максімальнае задавальненне патрэбнасцей карыстальнікаў у бібліяграфічнай інфармацыі. Гэту мэту можна паслядоўна распісаць (правесці яе дэкампазіцыю) на падмэты (напрыклад, па катэгорыям карыстальнікаў), галоўныя задачы і падзадачы, вырашэнне якіх неабходна для дасягнення пастаўленай мэты. У сувязі з тым, што дасягненне мэтаў бібліяграфічнай работы патрабуе выкарыстання разнастайных рэсурсаў, прычым з мінімальнымі іх затратамі, ствараецца праграма, якая ўяўляе сабой комплекс узаемазвязаных паміж сабой задач, напрамкаў дзейнасці, мерапрыемстваў, рэсурсаў, выканаўцаў і тэрмінаў, абяднаных адзінай мэтай.

Кожны метад мае сваю спецыфіку і выкарыстоўваецца на розных этапах планавання бібліяграфічнай дзейнасці: аналітычны - на этапе прагназавання, вызначэння мэтаў і прыярытэтаў, напрамкаў работы; праграмна-мэтавы - на этапе ўзгаднення пастаўленых мэтаў з маючыміся магчымасцямі і рэсурсамі; нарматыўны - пры вызначэнні абёмаў, паказчыкаў работы. Таму пры планаванні вельмі важным зяўляецца комплекснае іх выкарыстанне.

 

.2.Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы

 

У практыцы работы бібліятэк выкарыстоўваюцца розныя віды планаў, якія можна класіфіцырываць па розным аснаванням. Па тэрмінам выканання планы падзяляюцца на перспектыўныя (стратэгічныя) і бягучыя (гадавыя, квартальныя, месячныя, аператыўныя; па абёму плануемай работы - план бібліятэкі, структурнага падраздзялення, у тым ліку і бібліяграфічнага, індывідуальны план супрацоўніка бібліятэкі, зводны план, які адлюстроўвае дзейнасць не адной, а некалькіх бібліятэк. Па зместу адлюстроўваемай работы план можа быць універсальным, які адлюстроўвае ўсе кірункі дзейнасці бібліятэкі цалкам і тэматычным, які адлюстроўвае адзін з кірункаў яе работы (план бібліяграфічнай работы бібліятэкі; план па фарміраванні ДБА бібліятэкі і г.д.). Могуцуь складацца таксама мэтавыя планы, напрыклад, падрыхтоўкі і правядзення комплекснага мерапрыемства, прэзентацыі бібліяграфічнага прадукта і г.д.

Усе гэтыя планы рознай напаўняльнасці і працягласці, выконвая пэўныя спецыфічныя функцыі прызваны забяспечыць у сукупнасці планамернасць і ўзгодненасць развіцця бібліятэкі. Ва ўсіх іх пэўным чынам адлюстроўваецца і бібліяграфічная дзейнасць і маюцца асаблівасці ў іх падрыхтоўцы. Відавочна, што чым буйней бібліятэка, тым складаней яе арганізацыйная структура, тым больш разгорнутай будзе і сістэма яе планаў.

Перспектыўны план разлічаны на некалькі гадоў (як правіла, на 5 год) і вызначае агульную лінію развіцця бібліятэкі. Ён можа быць як універсальны па свайму зместу, у якім адлюстроўваюцца перспектыўныя накірункі, капітальныя работы, найбольш значныя заданні доўгатэрміновага дзеяння, у тым ліку сярод іншых кірункаў і кірункі бібліяграфічнай работы, і перспектыўныя тэматычныя планы, напрыклад, план па рэтраканверсіі каталогаў бібліятэкі, план па падрыхтоўцы буйнога навукова-дапаможнага бібліяграфічнага паказальніка або крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі, якая мае агульнарэспубліканскае значэнне і ўдзел у падрыхтоўцы якой прымае не адна бібліятэка і г.д.

У бібліятэчных практыкаў існуюць некалькі нігілістычныя адносіны да універсальнага перспектыўнага планавання. Магчыма гэта звязана з адсутнасцю дакладных рэкамендацый па распрацоўцы перспектыўных планаў, магчыма з уяўленнямі кіраўнікоў, што гэты план павінен адлюстроўваць усю дзейнасць бібліятэкі на 5 гадоў і падрыхтоўка яго нерэальна, магчыма таму, што ў апошнія гады ў практыку бібліятэк усё больш уваходзіць стратэгічнае планаванне. У перспектыўнага і стратэгічнага планаў ёсць як агульнае (абодва планы складаюцца на аддалены перыяд часу; вызначаюць перспектывы ў дзейнасці бібліятэкі) , так і адрозненні.

Задача стратэгічнага планавання - мэтанакіраванае інавацыйнае развіццё бібліятэкі (перспектыўны план - планаванне дзейнасці на аддаленую перспектыву). Стратэгічнае планаванне - гэта метад перспектыўнага планавання, які заключаецца ва ўстанаўленні мэтаў бібліятэкі, вызначэнні неабходных для іх дасягнення рэсурсаў і выбара найбольш рацыянальных шляхоў іх выкарыстання. Адрозніваецца і тэхналогія падрыхтоўкі гэтых планаў: перспектыўны план складаўся на аснове падсумоўвання прапаноў структурных падраздзяленняў па асноўным кірункам дзейнасці бібліятэкі, пры стратэгічным планаванні кіраўніцтвам бібліятэкі вызначаецца генеральная перспектыўная мэта (місія бібліятэкі), якая канкрэтызуецца праз сістэму падпарадкаваных ёй мэтаў (так званае дрэва мэтаў), выкананне якіх дэлегіруецца структурным падраздзяленням бібліятэкі, г.зн. планаванне ідзе зверху, ад агульнай мэты да яе дэталізацыі. Стратэгічны план уключае рад раздзелаў (глаў), кожны з якіх прысвечаны пэўнаму напрамку дзейнасці бібліятэкі. Пры ?/p>